Ізраіль Мацвеевіч Басаў

Ізраіль Мацвеевіч (Мордухавіч) Басаў (7 кастрычніка 1918, Мсціслаў — 4 жніўня 1994, Мінск) — беларускі жывапісец і графік, найбольш яркі і самабытны прадстаўнік беларускага савецкага андэграўнду 1970-х — 1980-х.

гг. Бацька мастака Мацвея Басава.

Ізраіль Мацвеевіч Басаў
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1918(1918-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1994(1994-08-04) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак

Біяграфія

Ізраіль Мацвеевіч Басаў 
Відарыс самага знакамітага палатна. Горад з дрэвамі. Зроблена ў жніўні 2018 года у Нацыянальным мастацкім музеі РБ на персанальнай рэтраспектыве мастака.
Ізраіль Мацвеевіч Басаў 
Дзве Жанчыны. Зроблена ў жніўні 2018года ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ на персанальнай рэтраспектыве мастака.
Ізраіль Мацвеевіч Басаў 
Горад. Зроблена ў жніўні 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ на персанальнай рэтраспектыве мастака.

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1918 года ў г. Мсціславе Магілёўскай губерні ў сям'і краўца Мацвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрыной). Па самавольству чыноўнікаў пры ўзнаўленні ў 1950 годзе пасведчання аб нараджэнні імя па бацьку было зменена на «Мордухавіч», што ўсталявалася потым у дакументах і публікацыях. Акрамя Ізраіля, у сям'і быў яшчэ старэйшы сын (1913) Беньямін, у будучым — мастак-графік. З 1926 года вучыўся ў 9-гадовай яўрэйскай школе ў Мсціславе, але ў 1935 годзе быў вымушаны спыніць навучанне з прычыны хваробы.

У 19351941 гадах працаваў рэтушорам фатаграфіі ў арцелі «Путь Октября» (руск.). У 1939 годзе спрабаваў паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся брат, але не вытрымаў уступны іспыт з-за недахопу школьнай адукацыі. З пачаткам вайны, у 1941 годзе быў эвакуіраваны ў г. Янгіюль ва Узбекістане.

У 19421943 гадах праходзіў вайсковую службу ў працоўнай арміі ў г. Паўлаўскі Пасад, адкуль дэмабілізаваўся з-за хваробы і вярнуўся ў Янгіюль. У 19431944 гадах працаваў мастаком-выканаўцам у Янгіюльскім драматычным тэатры. У 1944 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Мсціслаў.

У 19441947 гадах час ад часу працаваў як мастак-выканаўца ў Мсціславе, потым у Мінску (дзе ў прыватнасці маляваў нумары на аўтамашыны). У 1947 годзе абраў шлюб з Бэлай Закб, з якой ён быў знаёмы з даваенных часоў. Па пераездзе ў Мінск жыў у бараку на вуліцы Чырвонаармейскай. У гэтым жа годзе нарадзіў сын Барыс.

У 1947 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча на аддзяленне «мастак-педагог» (сярод выкладчыкаў — Іван Ахрэмчык, Хаім Ліўшыц, Віталь Цвірка). На апошнім курсе ў 1951 годзе быў выключаны «за космапалітызм», але дзякуючы абароне з боку студэнтаў, прадстаўнік НКУС вырашаў яго пакінуць.

У 1949 годзе пасля аўтамабільнай аварыі памёр бацька, і дабрабыт сям'і рэзка пагоршыўся. У 1950 годзе нарадзіўся сын Мацвей.

У 1951 годзе паступіў на працу ў Беларускае аддзяленне Цэнтральных мастацкіх майстэрняў Мастацкага фонду СССР (з 1967 года — Мастацка-вытворчы камбінат Мастацкага фонду БССР), дзе амаль да сярэдзіны 1960-х, маляваў на заказ партрэты савецкіх правадыроў. З 1953 года пачаў браць удзел у выстаўках. У 1959 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР. У гэтым жа годзе пераехаў у новы дом на вуліцы Жданава.

У 1968 годзе ў сувязі з яго 50-годдзем, кіраўніцтва Саюза мастакоў прапанавала яму правесці закрытую персанальную выстаўку без удзелу гледачоў і прэсы, але прапанова была адхілена мастаком, а ў 1972 годзе ў выніку рэарганізацыі звольнены з камбінату ў ліку іншых мастакоў і з гэтага часу нідзе на службе больш не лічыўся.

З-за адмоўнага стаўлення да яго творчасці выстаўкома ён праз даволі цяглы час (з 1975 да 1988 год) амаль не меў магчымасці прымаць удзел у выстаўках у Мінску. Яго ліст са скаргай у Міністэрства культуры СССР у 1978 годзе не вырашыў пытання. У гэты перыяд ён некалькі разоў выстаўляўся ў Вільні (1972, 1975) і Кіеве (1975, 1982). У самы плённы перыяд сваёй творчасці ён быў пазбаўлены магчымасці быць экспанаваным на радзіме. Толькі пасля другога звароту ў Міністэрства культуры ў 1987 годзе яму вярнулі права выстаўляцца ў Мінску.

1992 год быў пераломным: поспех у выстаўках галерэі «Брама» ў Маскве і ў Мінску (куратар — Ларыса Фінкельштэйн), а таксама запрашэнне пятнаццаці яго палотнаў у Іерусалім (пасля паказу слайдаў на Міжнародным мастацтвазнаўчым кангрэсе).

Памер у Мінску 4 жніўня 1994 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках. Большасць твораў знаходзіцца ва ўласнасці сям'і мастака.

Творчасць

Па заканчэнні вучылішча Басаў быў захоплены жывапісам Роберта Фалька і Поля Сэзана, якіх ён вывучаў і пераасэнсоўваў. Гэта непасрэдным чынам адбілася на яго творчасці — ён доўга заставаўся пад значным уплывам менавіта гэтых мастакоў. Усё сваё жыццё ён паўтараў, што вельмі хацеў быць падобным да Фалька, але з гэтага мала што атрымлівалася.

Перыяд пераменаў у мастацтве Басава адбыўся паміж 1966 і 1967 гадамі. На змену натурным краявідаў прыходзяць работы спачатку нібы наўмысна рознастылёвыя, але якія крок за крокам кшталтуюць тую пазнавальную манеру, якая будзе ўласцівая мастаку на доўгія гады. У гэты ўмоўны пераходны перыяд трапляюць «Дом з чырвоным дахам» (1966), «Партрэт жонкі» (1967), «Спатканне» (1967), «Мелодыя» (1967), «Дзяўчына з гета» (1967). Ва ўсіх гэтых работах адчуваецца прынцыповае захапленне мастака французскім жывапісам, але гэта толькі першае павярхоўнае ўражанне, бо перадусім Басаў ставіў сабе іншыя мэты.

Усім яго жывапісным палотнам папярэднічалі малюнкі — завершаныя і самакаштоўныя кампазіцыі з амаль скульптурнай лепкай аб'ёмаў, упэўненай шырокай контур-лініяй-мазком, з асаблівай выразнасцю вялікіх паўзаў на аркушы.

За дваццаць гадоў (1953—1973) яго згадалі двойчы ў агульных аглядах, а ў наступныя пятнаццаць (1973—1988) ён зусім сышоў з мастацкай арэны і пра яго ніхто не згадваў. У канцы 80-х мастак і сам стаў адмаўляцца ад розных прапаноў новых дылераў. Ён марыў аб сваёй персанальнай выставе ў Маскве, Іерусаліме, Нью-Ёрку, але пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся ніводнай сваёй персанальнай выстаўкі.

У 1996 годзе, за два гады пасля смерці мастака, адбылася першая яго персанальная выстаўка ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі, быў надрукаваны каталог пры падтрымцы фонду Сораса. У 2002 годзе рэйтынгавым цэнтрам Прафесійнага Саюза мастакоў у Маскве быў выдадзены сертыфікат аб прысваенні І. Басаву катэгорыі 2–А (Мастак–прафесіянал высокага класа з ярка выяўленай індывідуальнасцю).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.
  • Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
  • Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
  • Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. "Беларусь", 1976.

Спасылкі

Tags:

Ізраіль Мацвеевіч Басаў БіяграфіяІзраіль Мацвеевіч Басаў ТворчасцьІзраіль Мацвеевіч Басаў ЛітаратураІзраіль Мацвеевіч Басаў СпасылкіІзраіль Мацвеевіч Басаў191819944 жніўня7 кастрычнікаАндэграўндБеларусьГрафіка (мастацтва)ЖывапісецМсціслаўМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рэкі і каналы БеларусіСпіс самых старых сабак у свецеПаўднёвая КарэяPinterestАлесь БачылаЗавеі, снежаньПошукавая аптымізацыяНікала Леанар Садзі КарноВялікая Айчынная вайнаБрэсцкая крэпасцьЖыве Беларусь!Серыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)ДаведнікМарыяна РахойКаранёвыя атожылкіВялікдзеньАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаМянтузАдольф ГітлерBetfairМаксім ТанкОта НебельПяроАнатоль Уладзіміравіч Лябедзька28 сакавікаРаёўка (Маладзечанскі раён)Якуб КоласКапыльКічэрЕўропаАўтамагістраль ВолгаІван МележБеларускі саюз жанчынІзраільВікіпедыяРымНіл ГілевічАсіповічыМарсДзідаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Рональд РосНаша Ніва (1991)Ян ПятроўскіПрыслоўеЛюдовік XIКакаЦім Скарэнка21vek.byБеларуская народная дэманалогіяБаграшкёльІнструкцыя па транслітарацыіСлуцкі поясТадэвуш Касцюшка45НурагаПавел Аляксандравіч ХарланчукКіншасаДзеепрыслоўеВялікабрытаніяРыгор БарадулінЛюдміла РублеўскаяБеларускі фальклорLortel ArchivesПубліцыстычны стыльТрэці рэйхМаксім ГарэцкіПаўстанне 1830—1831 гадоўКапюшонOnliner.byКалядыЛаосУладзіслаў ВазаЎPhoenix theophrastii🡆 More