Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly

«Sparks Fly» (бел.

«Сыплюцца іскры») — пяты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 18 чэрвеня 2011 на кантры-радыё, а 10 жніўня песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 5-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Акрамя таго, «Sparks Fly» выйграла ўзнагароды BMI Country Awards і Teen Choice Awards 2012 года.

«Sparks Fly»
Вокладка сінгла «Sparks Fly» (P175, 2011)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 18 чэрвеня 2011
Мова англійская
Фармат CD-сінгл
Запісаны 2006
Жанр кантры, кантры-рок
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 4:22
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«The Story of Us»
(2011)
«Sparks Fly»
(2011)
«Ours»
(2011)

Інфармацыя

«Sparks Fly», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 18 чэрвеня 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага пятага сінгла ў падтрымку альбома, а 10 жніўня кампазіцыя выйшла на СD. «Sparks Fly» была напісана Свіфт яшчэ ў 16 гадоў, то бок да першага афіцыйнага сінгла спявачкі «Tim McGraw», што выйшаў ў 2006 годзе, і ўпершыню выкананая на канцэрце ў 2007 годзе. Гэтую песню палюбілі фанаты і прасілі Тэйлар ўключыць яе ў новы альбом. Такім чынам, песня апынулася на «Speak Now».

Песня прысвечана Джэйк Оўэну. У патаемным пасланні песні значыцца горад Портленд, штат Арэгон, менавіта там, у бары «Duke's» (бар згадваецца ў арыгінальнай версіі песні), Тэйлар выступала на разагрэве ў Джэйка. Яшчэ ў Оуэна зялёныя вочы, якія таксама згадваюцца ў песні. Таксама ў фанатаў ёсць тэорыя, што «адноўленая» версія песні прысвечана Джону Майеру, так як у яго была рэпутацыя «дрэннага» хлопца.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly  "Sparks Fly" пра тое, калі ты ўлюбляешся ў таго, у каго не трэба улюбляцца, але ты проста не можаш нічога з сабой парабіць, таму што адчуваеш сувязь і хімію паміж вамі. Гэтую песню я напісала некалькі гадоў таму, і з тых часоў я працавала над ёй. Пацешна бачыць, як яна мяняецца з гадамі. Фанаты чулі яе раней, але цяпер у яе дадалі стромкія рэчы, якімі я вельмі ганаруся. Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly 

Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх Rolling Stone, The Oxonian Review, Slant Magazine, Country Universe, Roughstock, Engine 145, Taste of Country, Seattle Weekly, Spin.

У галоўным хіт-парадзе ЗША Billboard Hot 100 сінгл заняў 17 месца і зараз мае плацінавы статус, а ў Канадзе апынуўся на 28 пазіцыі. Акрамя таго, кампазіцыя апынулася на першым радку амерыканскага кантры-чарта Hot Country Songs, стаўшы пятым лідарам гэтага хіт-парада ў кар'еры Свіфт і першым з часоў хіта «You Belong With Me», што выйшаў у 2009 годзе. Таксама «Sparks Fly» выйграў дзве ўзнагароды BMI Country Awards 2012 года ў катэгорыях "Publisher of the Year" и "Country Awards Top 50 Songs" і атрымала прэмію «Choice Music: Country Song» на цырымоніі Teen Choice Awards 2012 года. Акрамя таго, песня была намінавана на званне «Лепшай песні» ад Nickelodeon Kids' Choice Awards 2012.

Кліп на песню выйшаў 10 жніўня 2011 года і уяўляе сабой нарэзку з розных кадраў выступаў тура «Speak Now World Tour». Рэжысёрам стаў Крысціян Лэмб.

Патаемнае пасланне — «Portland Oregon» (бел. «Портленд, штат Арэгон»).

Версіі

  • Абмежаваны тыраж CD-сінгла
  1. "Sparks Fly" – 4:20

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly  Canadian Hot 100 28
Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly  Billboard Hot 100 17
Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly  Hot Country Songs 1

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2011) Пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly  US Country Songs 37

Зноскі

Tags:

Песня Тэйлар Свіфт Sparks Fly ІнфармацыяПесня Тэйлар Свіфт Sparks Fly ВерсііПесня Тэйлар Свіфт Sparks Fly ЧартыПесня Тэйлар Свіфт Sparks FlySpeak Now (альбом Тэйлар Свіфт)Teen Choice AwardsЗШАЗлучаныя Штаты АмерыкіКантрыРадыёТэйлар Свіфт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вудстак (Антарыа)ЖлобінСяргей Мікалаевіч ХаменкаАлег Віктаравіч НавіцкіПомнік Давыду ГарадзенскамуВыклічнікАлесь ПетрашкевічМагіла льва (паэма)Ян ЧыквінPornhubКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўПітэр ХігсЯдвігін Ш.Столінскі раёнTheriaПесахЭлектронны чытальнікУкраінаТрагедыя ў НалібокахДзеепрыслоўеСтоўбцыМайк ПенсЛюдзі на балоце (раман)Элітарная культураАлесь ПісьмянкоўПалац Рэспублікі (Мінск)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваПадляшшаПары-Ла-Дэфанс АрэнаЭмульгатарыМотальІсідар Самуілавіч БасУладзімір Міхайлавіч РунцэвічМендзыжац ПадляскіПавецьУладзімір НякляеўІван НавуменкаЭліптычная крываяБеларуская моваСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыНовасібірскЭкзістэнцыялізмЛілея кучараваяМэтаХод каралевы (міні-серыял)НеарамантызмЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаБела-чырвона-белы сцягКупаллеАтамная арбітальЭкстазДудка беларускаяМаксім ТанкГерберт УэлсСкаўцкі рухЭнцыклапедыяПрамысловасцьАнтыінтэлектуалізмДзікАртур ВольскіПаветраны шарБаранавічыGoogleБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВольга Іванаўна ЧупрысЭякуляцыяКсістыкусыN.R.M.Беларускі лацінскі алфавітАлена Сямёнаўна ВасілевічЯнка МаўрЧорны буселГунар ХёкертВасіль Аляксеевіч Жуковіч🡆 More