Ecoom: кампанія у Беларусі

Аналітычны Цэнтр EcooM — кампанія у Беларусі, якая спецыялізуецца на правядзенні сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў, палітычным і кіраўнічым кансультаванні.

Створана ў 2003 годзе. Кіраўніком цэнтра з’яўляецца Сяргей Рыгоравіч Мусіенка, якому належыць 50 % «Медыяфакт-Эка», такая ж доля ў Святланы Канаплёвай.

EcooM

Цэнтр не мае ўласнага інтэрнэт-сайта. З 2004 года Аналітычны цэнтр ЕСООМ з’яўляецца традыцыйным партнёрам Цэнтравыбаркаму. Аднак ужо першы досвед EcooM падчас рэферэндуму 2004 года выклікаў крытыку з боку экспертаў. Тады адрозненні паміж ацэнкамі балтыйскага філіяла Gallup Organization і Аналітычнага цэнтра ЕСООМ апынуліся вельмі вялікімі. Паводле адных даных, за змену Канстытуцыі прагаласавала 48,4 % насельніцтва, паводле іншых — 82,3 %.

Цэнтр мае права праводзіць сацыялагічныя апытанні, якія адносяцца да выбараў прэзідэнта, таму актыўнасцю ЭКООМ адзначаецца адзін раз на 5 гадоў — у перыяд прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Акрамя цэнтра, такое права дадзена яшчэ 8 дзяржаўным структурам. Цэнтр публікаваў даследаванні ў 2006 годзе, 2010 годзе (тады атрымаў права рабіць экзіт-полы). У 2015 годзе, калі таксама былі прэзідэнцкія выбары, даследаванняў ЭКООМ ці спасылак на іх выявіць не ўдалося.

У 2020 годзе паводле сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, больш за 69,4 % апытаных па тэлефоне рэспандэнтаў былі гатовыя прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку, а рэйтынгі астатніх прэтэндэнтаў у кандыдаты не перавышалі сумарна 14,6 %. Рэйтынг даверу дзеючаму прэзідэнту паводле EcooM складаў 78,3 %. Гэтыя лічбы выразна адрозніваліся ад вынікаў даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАНБ, якія праводзіліся ў сакавіку — пачатку красавіка і паказалі рэйтынг Лукашэнкі ў сталіцы на ўзроўні 24 %. Пра рэкордна нізкі ўзровень папулярнасці дзеючага прэзідэнта таксама сведчыла з’яўленне мема Саша 3%.

Такія вынікі ЭКООМ паставіў пад сумнеў дырэктар даследчага цэнтра East Андрэй Елісееў, звярнуўшы ўвагу на тое, што яны істотна не адпавядаюць вынікам апытання Інстытута сацыялогіі, але «фантастычна супадаюць з тым так званым сакрэтным дакументам, які выставіў паўтара тыдня таму вядоўца БТ Андрэй Крывашэеў». На думку сацыёлага НІСЭПД Аляксандра Саснова, цэнтру ЭКООМ «зверху» далі заданне, якое ён выконвае:

Ecoom: кампанія у Беларусі На самой справе ЭКООМ — не сацыялагічны інстытут, а ідэалагічная кантора, якая патрэбная толькі для таго, каб перад выбарамі затлуміць людзям галаву. Цэнтр раз на 5 гадоў робіць выгляд, што займаецца навукай. Ecoom: кампанія у Беларусі

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. кіраўнік «EcooM» Сяргей Мусіенка ў складзе аўтарскага калектыва ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за вялікі ўклад у фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян, стварэнне праекта „Гордасць ЗА Беларусь“».

Зноскі

Tags:

2003БеларусьСацыялогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РэпартажМастурбацыяПолацкае княстваЗлучаныя Штаты АмерыкіБеларуская энцыклапедыяПалесцінцыАстравецAv.byПятрусь БроўкаМікола МаляўкаАфарызмГаўрыіла (Глухава)Андрэй ГорватНапады на пасольства Лівіі ў МінскуДзве душыЮрый Анатольевіч РыдкінГлебаЕва ВежнавецСымон БудныПадзеі МіякеВасіль ЦяпінскіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаРуская моваДзьмухавецНароўляМікола ГусоўскіБелы буселРасліныВілейкаМаксім БагдановічІгар Уладзіміравіч ГолубеўБярэзінскае зледзяненнеВасіль ЗуёнакНапалеон ОрдаМТБанкФрунзенскі раён (Мінск)Адвечным шляхамІсландская кронаКіеўАдам МіцкевічМастацкая літаратура (выдавецтва)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Расціслаў ЗавістовічВіктар КазькоУладзімір Мінавіч МазгоБелы легіёнУ краіне райскай птушкіМірскі замакПрыродны газКіраўнікі МінскаУсебеларускі народны сходАнімэПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Чарнобыльская катастрофаЯндэксБеларускі лацінскі алфавітБеларуская вёскаВінцэнт Дунін-МарцінкевічПрымыканне (лінгвістыка)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУЧарнаярскі раёнАртур ВольскіЧжэн ЦзасіньБарыс Іванавіч СачанкаЮраўскі карагодЛінейны карабельВіцебскСалігорскІнданезіяГенадзь Васільевіч КастырчанкаКарная аперацыя «Bamberg»ТарашкевіцаБеларуская літаратура🡆 More