8-Я Радыётэхнічная Брыгада

8-я радыётэхні́чная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі.

Месца дыслакацыі штаба — Баранавічы.

8-я радыётэхнічная брыгада
8-Я Радыётэхнічная БрыгадаНарукаўны знак 8-й брыгады
Гады існавання з 1941 г.
Краіна 8-Я Радыётэхнічная Брыгада Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандаванне
Тып воінская часць
Дыслакацыя штаб — Баранавічы

Гісторыя

У ліпені 1941 года ў горадзе Сталіна (цяпер — Данецк) пачаў фармавацца 71-ы асобны батальён паветранага назірання, абвяшчэння і сувязі (ПНАС). Па заканчэнні фарміравання (1 жніўня 1941 года) батальён увайшоў у падпарадкаванне зоне СПА Харкаўскай ваеннай акругі. Баявы шлях батальёна праходзіў праз Краснадон, Лісічанск, Старабельск, Варашылаўград, Уральск, Сталінград, Падмаскоўе.

3 ліпеня 1944 года часць перабазавалася ў Мінск, увайшоўшы ў склад 83-й дывізіі СПА, для прыкрыцця ваенна-прамысловых аб'ектаў гарадоў Мінска, Барысава, Маладзечна. За баявыя заслугі на франтах Вялікай Айчыннай вайны 597 ваеннаслужачых гэтай воінскай часці былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

25 красавіка 1949 года батальён быў перафарміраваны ў 71-ы асобны ртб ПНАС. 7 мая 1952 года пачаў фармавацца 21-ы полк ПНАС — на базе 71-га асобнага радыётэхнічнага батальёна ПНАС, 3-й роты 78-га асобнага радыёбатальёна ПНАС, 10-га асобнага радыёбатальёна ПНАС, асобных радыётэхнічных узводаў 107-й і 175-й знішчальных авіяцыйных дывізій. Да канца верасня 1952 года полк завяршыў фармаванне і ўвайшоў у склад войскаў Беларускага пагранічнага раёна паветранай абароны.

1 жніўня 1954 года часць была перайменавана ў 21-ы радыётэхнічны полк СПА, які ўвайшоў у склад Мінскага корпуса СПА. Штаб палка перадыслакаваўся ў 1955 годзе ў Ваўкавыск, затым у Баранавічы. А ў кастрычніку — лістападзе 1962 года на базе 21-га РТП і 39-й артб была сфарміравана 8-я радыётэхнічная брыгада.

За выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, засваенне новай баявой тэхнікі, высокую баявую гатоўнасць і ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна брыгаду ўзнагародзілі Ленінскай юбілейнай ганаровай граматай ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР.

У 1971, 1988, 1989 і 1990 гадах ёй ўручаўся пераходзячы Чырвоны сцяг ваеннага савета 2-й арміі СПА — як лепшай воінскай часці.

Спасылкі

Tags:

БаранавічыБеларусьБрыгада (войска)Узброеныя Сілы Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларусы ў Афганскай вайнеАпавяданнеВялікае Княства ЛітоўскаеМностваХартыя'97НаваполацкДом урада (Мінск)Трагедыя ў НалібокахПадбелДыялектная моваТраецкае прадмесцеМікалай Пракопавіч МіхалапДзядыГётэбаргПадарожжа з ЖыгамонтамВера Аляксандраўна Палякова-МакейБелавежская пушчаАдольф ГітлерТурызм у КНДРІнданезіяКнігаўкаМухамор чырвоныМагіла льва (паэма)Сінтаксіс мовыГенадзь Пятровіч ПашкоўПапараць-кветкаРыфмаЛічэбнікАдольф Гітлер УунонаПаводка на Урале (2024)Вячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкАна ІванавічКапіталізмИQR-кодАнатоль Канстанцінавіч КлышкаТадэвуш КасцюшкаВілейка1943Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіЭліза АжэшкаIva SativaПраспект Пераможцаў (Мінск)Партызанскі праспект (Мінск)Бачная зорная велічыняУладзімір Аляксеевіч АрлоўМааізмАксітацынМіхась СтральцоўМінскАрпі (возера)ЧасопісЯдвігін Ш.Вагінальны сексЭкзістэнцыялізмРуская літаратураБерасцянкаMicrosoft OfficeКупаллеКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіМірскі замакУладзіслаў ГалубокЗакаханасцьНемаўляГерб ГомеляЯўхім Фёдаравіч КарскіГіпертрафіяАпуліяТэрмінПатрыятызмБеларускія ручнікіВытворчасцьПружаныЭдзі АгняцветБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўДняпровец🡆 More