Японскі Жывапіс

Японскі жывапіс — шырокі спектр жанраў і стыляў выяўленчага мастацтва Японіі.

Вытокі выяўленчага мастацтва Японіі ўзыходзяць да распісной керамікі (да 3 ст. да н.э.) і пахавальных фрэсак (2-6 ст.). Росквіту японскі жывапіс дасягнуў з прыняццем будызму ў 6 стагоддзі (сценавыя роспісы Залатой залы ў манастыры Харудзі недалёка ад Нары). У 7 стагоддзі з’явіліся першыя «эмакі» — даўгія скруткі, якія часам дасягалі 15 метраў і з’яўляліся ілюстрацыяй гісторыі, літаратурных твораў (напрыклад, «Аповесць пра Гэндзі») альбо ілюстравалі прыдворныя цырымоніі. Скруткі-аповесці («эмакімано») разам з альбомнымі аркушамі і шырмамі — адна з формаў японскага жывапісу і менавіта тут выпрацаваўся японскі стыль жывапісу «ямато-э», свабодны ад кітайскага ўплыву.

Японскі Жывапіс
«Тыгры і цмокі» Кано Санкраку

Як і ў Кітаі, адным з цэнтральных жанраў японскага жывапісу быў пейзаж, вяршыняй якога стаў манахромны жывапіс «суйбоку-га» майстра Сэсю (15 ст.), а таксама яркія каляровыя творы школы Кано (канец 16 ст.). У 17 стагоддзі майстры школы Кано пачалі маляваць жанравыя сцэны. У 18-19 стагоддзях пейзаж, партрэт і жанр атрымліваюць новае развіццё ў каляровых ксілаграфіях стылю «укіё-э».

У сярэдзіне 19 стагоддзя японскі жывапіс быў адкрыты еўрапейцамі. Эстампамі Кацусіка Хакусая, Тасюсай Сяраку, Судзукі Харунобу захапляліся імпрэсіяністы, іх танюткія лініі зрабілі вялікі ўплыў на мастацтва мадэрна, а партрэты — на жывапіс экспрэсіянізму.

Tags:

Аповесць пра ГэндзіБудызмНара (горад)ЭмакіманоЯмато-эЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паўстанне 1830—1831 гадоўМалая базілікаКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаАсіповічыШасцідзясятнікіРэкі і каналы БеларусіПольская моваЛексікаМастацкі стыльУладзіслаў СыракомляАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЛаосАрменіяБеларускі алфавітСтыль (мова)FedoraНаш крайCounter-Strike 2ДасакратыкіПершая сусветная вайнаШвагерЮрась СвіркаКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўБаявік (кінажанр)987Узброеныя Сілы БеларусіУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаСеулГрунвальдская бітваЯнка КупалаКакаSony Music EntertainmentЗюзяДагестанРэжым ЛукашэнкіКрэолыПапараць-кветкаІван ШамякінВітаўтСяргей БульбаСанкт-ПецярбургЭмілія ПлятэрКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)БананБарысаглебская царква (Гродна)Радыеактыўны распадАфіныАнамнезПарэчкіВялікабрытаніяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Слава КораньАндрусь ТакіндангНавуковы стыльЯкуб ТатаркевічПолацкі езуіцкі калегіумСлавенская моваЗабруджваннеМаксім ГарэцкіДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваРаскіданае гняздо (п’еса)Павятовы соймікЛесБрэстМастурбацыяЛюксембургУкраінская Народная РэспублікаІнтэрнэтГасдрубал Баркід🡆 More