Прадпрыемства Электравымяральнік

Віцебскае вытворчае аб'яднанне Электравымяральнік — прадпрыемства, створана ў 1947 г.

у Віцебску як завод бытавых прылад (размяшчаўся ў будынках былой Віцебскай акулярнай фабрыкі, якая дзейнічала ў 1892-1941 гг.). 3 1952 г. завод электравымяральных прылад, з 1985 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб'яднання «Электравымяральнік», з 1986 г. Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Электравымяральнік» (уваходзяць малое прадпрыемства «Дакладная прылада» і ліцейная вытворчасць).

Электравымяральнік
Тып ААТ[d]
Заснаванне 1947

Першая партыя электравымяральных прыбораў, якую выпусціў завод, паслужыла нараджэнню ў рэспубліцы новай галіны народнай гаспадаркі – прыборабудавання.

Упершыню ў былым СССР (1966-1969 гг.) Віцебскі завод электравымяральных прыбораў асвоіў выпуск электрычных прыстасаванняў – вымяральных пераўтваральнікаў электрычных велічынь, затым вымяральных узмацняльнікаў. З 1985 года – гэта галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Электравымяральнік”.

Дзейнічаюць цэхі: пластмас, ліцця каляровых металаў, штамповачны, намотачны, пакрыццяў, зборачныя, рамонтна-механічны, энергетычны, вытворчасці станцыі тэхнічнага абслугоўвання.

Асноўная прадукцыя: шчытавыя малагабарытныя прылады для вымярэння сілы току, напружання, частаты, магутнасці і іншых параметраў у ланцугах пастаяннага і пераменнага току; электронныя вымяральныя пераўтваральнікі і ўзмацняльнікі для сістэм цэнтральнага кантролю і аўтаматызаванага кіравання тэхналагічнымі працэсамі ў энергетыцы і прамысловасці; прылады ўліку электра- і цеплаэнергіі, расходамеры і інш.

Літаратура

  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне "Электравымяральнік" // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4.- С. 214.
  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне "Электравымяральнік" // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 454.

Tags:

194719521986Віцебск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Даніэль РыкардаJackal (бронеаўтамабіль)Ніл ГілевічПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Пабла ПікасаСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Жураўліны крыкКупаллеТарашкевіцаАнёлНавагрудакМікалай Аляксандравіч БарысевічЭнцыклапедыяВалачобны абрадУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМлекакормячыяМіхась СкрыпкаСпіс вуліц МінскаСтаніслаў МанюшкаРужаЛарнакаГалацэнКуццяБеларуская ВікіпедыяСтарабеларуская моваХатыньАлесь СавіцкіКалдуныМТБанкMediaWikiСтыль (мова)Плошча Казінца (Мінск)ЗайменнікСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Уладзімір Іванавіч КарызнаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьБэзДзікЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПурпурны колерВіктар Уладзіміравіч АзаронакДзікае паляваннеБеларуская моваБеларускі алфавітКубак Беларусі па футболе 2023/2024Рэч ПаспалітаяНаша Ніва (1906)Саюз беларускіх пісьменнікаўАркадзь КуляшоўТадэвуш КасцюшкаЖлобінБеларуская сацыялістычная грамада1945Гімн любовіBingКаледоніяПолацкШатландыяБеларусьMediacubeЯ размалюю для цябе небаПустальга звычайнаяКітай12 маяЛеў Мікалаевіч Тамкоў🡆 More