Эканоміка Уругвая

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна.

Грашовая адзінка — уругвайскае песа (1 долар ЗША = прыкладна 24 песа). ВУП на душу насельніцтва — найвялікшы ў Паўднёвай Амерыцы (23 500 долараў у 2017).

Паказчыкі і тэндэнцыі

Эканоміка Уругвая 
Сусветны гандлёвы цэнтр, Мантэвідэа

У пачатку ХХІ стагоддзя эканоміка Уругвая развіваецца паскоранымі тэмпамі. Уругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасці за кошт прытрымлівання рэкамендацыям МВФ. У выніку Уругваю ў цэлым атрымалася ліквідаваць знешнюю запазычанасць, памер якой прыраўноўваўся да аб'ёму ВУП краіны. У 2017 годзе ВУП Уругвая вырас на 3,5 %, у 2016 — на 1,5 %. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 7,3 % (у 2005 — 12,5 %).

У краіне развітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіялы найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Мантавідэа з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы цэнтраў міжнародных разлікаў. У апошнія дзесяцігоддзі імкліва развіваецца турызм.

Сельская гаспадарка

Высокарэнтабельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. На прадукцыю галіны прыходзіцца 75-80 % уругвайскага экспарту. Сельскагаспадарчыя землі (у асноўным, пашы) займаюць 90 % тэрыторыі Уругвая. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйной рагатай жывёлы (12 млн галоў) і воўнавых авечак (20 млн галоў). Па колькасці авечак на душу насельніцтва Уругвай саступае толькі Новай Зеландыі, кароў — стаіць на першым месцы ў свеце.

У раслінаводстве галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трыснёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасць

Карысных выкапняў практычна няма, таму здабыўная прамысловасць не мае вялікага значэння. Апрацоўчая прамысловасць на тры чацвёртых сканцэнтравана ў Вялікім Мантэвідэа. Яна арыентавана на перапрацоўку сельгассыравіны: харчовая (мясахладабойная, мясакансервавая, малочная) гарбарна-абутковая і тэкстыльная галіны. Прыкметную ролю ў эканоміцы маюць таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная прамысловасць. 96 % электраэнергіі вырабляецца на ГЭС.

Транспарт

Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Знешні гандаль

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сітуацыя адбіваецца на росце асноўных паказчыкаў уругвайскага знешняга гандлю. Галоўнымі гандлёвым партнёрам Уругвая па экспарце стаў Кітай (21 %), застаюцца важнымі партнёрамі краіны-суседзі: Бразілія (14,7 %), Аргенціна (5 %), а таксама ЗША, Нідэрланды (па 6 %). Асноўныя прадукты экспарту: ялавічына, соя, сыр, рыс, малако, воўна. Большая частка ўругвайскага імпарту (2016) прыходзіцца на Бразілію (25 %), Кітай (15 %), Аргенціну і ЗША (па 10 %). Уругвай імпартуе нафту, аўтамабілі, электроніку, абсталяванне для харчовай прамысловасці, лекі.

Зноскі

Tags:

Эканоміка Уругвая Паказчыкі і тэндэнцыіЭканоміка Уругвая Сельская гаспадаркаЭканоміка Уругвая ПрамысловасцьЭканоміка Уругвая ТранспартЭканоміка Уругвая Знешні гандальЭканоміка УругваяУругвайУругвайскае песа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Віга МортэнсенДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыБеларусыАнатоль ВярцінскіТрагедыя ў НалібокахГрупавы сексБрэсцкая крэпасцьАральны сексАтон II РудыЛоўрэнс Аравійскі (фільм)ФаксГродна1 маяАповесцьІзраільЗміцер ВайцюшкевічМітозГерб Вялікага Княства ЛітоўскагаВіцэ-прэзідэнт ІранаТарашкевіцаГалоўная старонка/ПясочніцаМастурбацыяГенры Уэй КендалБеларуская Народная РэспублікаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінУладзімір Іванавіч КарызнаГлыбокая глотка (секс)Карлес ПучдэмонМікалай Аляксандравіч ЛукашэнкаЗмітрок БядуляБеларусь у вайне 1812 годаМаскваЗнешняя палітыка БССРGIFБенедыкт XIVynjs4Еўрапейскі СаюзWayback MachineВерасТэрмаклінПраспект Незалежнасці (Мінск)Печы (Барысаў)АднарогВуж звычайныПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Гасцінец (дарога)Ян БаршчэўскіВіўчэЦецярукАла Анатолеўна Шышкіна24 снежняКлаксвуйкВулькаўскі сельсавет (Лунінецкі раён)Літаратурная прэмія імя Якуба КоласаСілезскае ваяводстваЭмілія ПлятэрПадарожжа з ЖыгамонтамПомнік Якубу Коласу (Мінск)ДзеяслоўСтарабеларуская моваЗагляне сонца і ў наша аконцаВалбжыхДаўгаўпілсА хто там ідзе?Максім ГарэцкіЖаночая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996Хто смяецца апошнім (п’еса)Прыродны газПісьменнікГенрых Вацлававіч Далідовіч🡆 More