Эдвард Матэй Ромер

Эдвард Матэй Ян Ромер (польск.: Edward Mateusz Jan Römer; 19 верасня 1848, Волагда, Расійская імперыя — 22 лістапада 1900 ці 10 лютага 1900, в.

Лунна, Расійская імперыя) — мастак. З шляхецкага роду Ромераў. Брат Альфрэда Ізідора Ромера.

Эдвард Матэй Ромер
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 верасня 1848(1848-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1900(1900-02-10) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Эдвард Ян Ромер
Маці Соф’я з Белазораў[d]
Жонка Юзэфа з Чахоўскіх[d]
Дзеці Рэгіна з Ромераў[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба Віленская гімназія
Дрэздэнская акадэмія мастацтваў  (англ.)
Мюнхенская акадэмія мастацтваў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Эдвард Матэй Ромер 
Партрэт бацькі Эдварда Яна Ромера
Эдвард Матэй Ромер 
Паэт Антанас Страздас, 1877

Нарадзіўся ў Волагдзе, дзе бацька Эдвард Ян Ромер разам з маці Эдварда Матэя Зоф’яй з Белазораў адбываў 13-гадовую ссылку за супрацоўніцтва з эмісарам Маладой Польшчы Шыманам Канарскім.

У 1852 годзе сям’я вярнулася на Радзіму, дзе жылі ў радавым маёнтку ці ў Вільні. Здольны Эдвард Матэй Ромер вучыўся малюнку спачатку ў бацькі мастака-аматара, а потым у Канута Русецкага, свайго бацькі — Эдварда Яна (вучня Міхала Падалінскага і Рустэма) і Яна Зянкевіча. У 1867 годзе скончыў Віленскую гімназію і выехаў на вучобу ў Дрэздэнскую акадэмію мастацтваў  (англ.) дзе ён вучыўся пад кіраўніцтвам К. Шульц да 1869 года. Малюнкі Э. М. Ромера змяшчаліся ў «Лейпцыгскай ілюстраванай газеце  (ням.)». У 1870 годзе Ромер перавёўся ў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся ў Г. Аншуца, А. Сойтца, А. Ромберга, у майстэрні баталіста Ф. Адама. Ромер Падтрымліваў адносіны з эмігрантамі з былой Рэчы Паспалітай В. Чахурскім, Ю. Брантам, Ю. Косакам, М. Герымскім. Быў пад уплывам Макса Герымскага і праф. Бранта. Герымскі высока цаніў яго як пейзажыста. Пэўны час Эдвард Ромер працаваў у майстэрні Ксаверыя Пілата. Першыя працы ў Мюнхене «Вяртанне з ярмаркі» і «Пікет».

З 1873 годзе падчас падарожжа пабываў у Вене, Меране, Варшаве. У 1878 годзе вярнуўся ў Вільню і адкрыў на вуліцы Бокшта ў старым доме Ромераў мастацкую майстэрню, якой карыстаўся ёй сумесна з братам Альфрэдам Ізідорам Ромерам і сябрам Францішкам Юргілевічам.

У гэты час пісаў ён галоўным чынам бытавыя жанравыя сцэнкі, пейзажы: «Завіруха», «Перад вакзалам», «Перад майстэрняй». Маляваў партрэты «Каваль», «Сялянін у футравай шапцы». Майстэрскі напісаны «Партрэт бацькі мастака» — свайго сябра Ю. Юргілевіча.

Шэраг яго твораў прысвечаны ўдзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага: «Патруль», «Хаціна ў лесе». Пэндзлю Эдварда Матэя Ромера належыць партрэт народнага літоўскага паэта Антанаса Страздаса  (літ.) (190x101, алей). На палатне паўстае постаць волата. Палац, месцячковыя дамы, нават ветраны млын у параўнанні з ім здаюцца цацачнымі. Паэт бы магутная глыба стаіць на зямлі, сягаючы да неба. Апрануты сціпла, ён стаміўся, зняў галаўны ўбор і навесіў на руку ковенькі, на якую апіраецца, у правай руцэ трымае хусцінку, якой толькі што выцер твар. Непакорныя валасы, шырокі твар, прасветлены лоб, на маршчыністым валявым задуменным твары трывога і надзея. Складваецца ўражанне, што паэт вандруе па вёсках і мястэчках, заклікаючы народ да змагання за лепшую долю.

Эдвард Матэй Ромер 
Два вершнікі, 1872

У 1873 годзе працы Ромера экспанаваліся ў Кракаўскім Таварыстве Сяброў Выяўленчых Мастацтваў  (польск.): «Адпачынак перад карчмой», «Вузкакалейка на Літве», «Чыгуначная станцыя», У парку", «Куліч», «Пад таполямі», «Мяцеліца». На выстаўцы ў Варшаве палотны «Чыгуначная станцыя», «На запусты», «Пасля работы», «Вяртанне» былі куплены Таварыствам Заахвочвання Выяўленчых Мастацтваў  (польск.).

16 сакавіка 1880 года ажаніўся з Юзэфай Чахоўскай гербу «Окша», дачкой Аляксандра Чахоўскага і Валерыі Ромер, і атрымаў у якасці пасагу Лунна.

Эдвард Матэй Ромер 
Зімовы пейзаж

У 1894 годзе на выстаўке сучаснага мастацтва ў Львове карціна «Мяцеліца-2» атрымала срэбраным медалем.

Ромер выстаўляў свае працы ў Парыжы, Вене, Берліне, Мюнхене, дзе карціна «Мая хата» атрымала прыз і была куплена прафесарам мастацтва з Бруселя І. Дэ Гасам. Апошнімі яго працамі былі пейзажы з хлопчыкам на кані, зімовая карціна «Тры каралі» і нескончаная праца «Ад’езд дыцэзіі жмудскага біскупа». Таксама Ромер пакінуў многа эскізаў.

Ромер пасля цяжкага запалення лёгкіх меў клопаты са здароўем, але не пакідаў маляваць. Апошнія тры гады жыцця з-за хваробы Ромер пражыў у Лунна, працаваў мала. Памёр Эдвард Матэй Ромер 10 лютага 1900 года ў Лунне. Пахаваны ў радавой капліцы ў Троках. Карціны Ромера захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве («Амазонка»), Кракава («На выпасе-2»), у Літоўскім мастацкім музеі  (літ.) ў Вільнюсе (7 работ) і ў музеі Каўнаса.

Сям’я

Эдвард Матэй Ромер 
Касцёл у Лунне, уверсе памятная пліта ў гонар Эдварда Матэя Ромера.

У шлюбе з Юзэфай Чахоўскай меў дзяцей:

  • Эдвард Валерыян Аляксандр (1881—1901).
  • Рэгіна Рахеля Казіміра (нар. 1882), у шлюбе з Міхалам Піусам Ромерам.
  • Юзаф Марыя Ежы (нар. 1883).
  • Ежы Себасцьян (1896—1919).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Эдвард Матэй Ромер БіяграфіяЭдвард Матэй Ромер Сям’яЭдвард Матэй Ромер СпасылкіЭдвард Матэй Ромер10 лютага184819 верасня190022 лістападаАльфрэд Ізідор РомерВолагдаЛуннаПольская моваРасійская імперыяРомеры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Арлан-даўгахвостТ-44Алена Сямёнаўна ВасілевічХрышчэнне РусіІндыяАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўАзіяцкі маршрут AH4Берлін17 лютагаМалая базілікаULISСвіслацкая гімназіяКуфарЗабруджваннеГісторыя беларускай мовыЛічэбнікЛапландыяУладзімір Дубоўка1 красавікаБараўЛіс Мікіта (мультсерыял)Спіс вуліц МінскаМастурбацыяЯн БаршчэўскіАзёры Беларусі1706Мікола ГусоўскіБразіліяКапюшонГрупавы сексЭтанол\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cАлена Віктараўна АтрашкевічПубліцыстычны стыльІван ШамякінВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўМінскВялікая Айчынная вайнаНурагаЦаляЗлучнікУзброеныя Сілы БеларусіАлесь ДударЗычныяІзраільМір (арбітальная станцыя)Сад знічак (тэлесерыял, 2018)ВолатТулаМахатма ГандзіЛідаБарнсБудапештВаршаваХаўер (цыклон)ПелеУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаПавел Аляксандравіч ХарланчукСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіСпіс самых старых сабак у свецеКрэолыПольшчаЛех ВаленсаВуліца Дворышчы (Мінск)Дэйр-эз-ЗорГербы гарадоў БеларусіАрганічныя рэчывыАльтэрнатыўны рокВярба🡆 More