Шальчынінкай: горад у Літве

Шальчынінкай (літ.: Šalčininkai, традыцыйная беларуская назва — Сале́чнікі) — горад у паўднёва-ўсходняй Літве, на мяжы з Беларуссю, на рацэ Шальча.

Знаходзіцца за 45 км ад Вільнюса і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.

Горад
Шальчынінкай
літ.: Šalčininkai
Герб
Герб
Шальчынінкай: Гісторыя, Славутасці, Вядомыя асобы
Краіна
Павет
Раён
Шальчынінкайскі
Сянюнія
Шальчынінкайская
Каардынаты
Першая згадка
1311
Ранейшыя назвы
Салечнікі
Горад з
Плошча
  • 2,98 км²
Вышыня цэнтра
181 м і 173 м
Насельніцтва
  • 6 841 чал. (1 студзеня 2023)
Часавы пояс
Тэлефонны код
380
Паштовыя індэксы
LT-17001
Афіцыйны сайт
Шальчынінкай на карце Літвы
Шальчынінкай (Літва)
Шальчынінкай

Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, з якіх 72% — палякі, 13% — літоўцы, 7% — рускія, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Ліда і чыгунка Вільнюс — Ліда. Шальчынінкай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках узгадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага комтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна здзяйсняла ў 1378, 1382 і 1394 гадах.

З XIV стагоддзя паселішча належала Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Шальчынінкай: Гісторыя, Славутасці, Вядомыя асобы 
Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Шальчынінкаі (скульптар В. Я. Янушкевіч).

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з рускім войскамі пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Пасля ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка.

З 1922 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек, да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.

У верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР.

Пасля уваходу Літвы ў склад СССР восенню 1940 (разам з Друскенікамі і Гадуцішкамі) перададзены ў склад Літоўскай ССР.

Статус горада Шальчынінкай атрымаў у 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкеса цэнтр раёна.

Славутасці

  • Палацава-паркавы комплекс Вагнераў
  • Касцёл Святога Пятра
  • Помнік Адаму Міцкевічу

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шальчынінкай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Шальчынінкай ГісторыяШальчынінкай СлавутасціШальчынінкай Вядомыя асобыШальчынінкай СпасылкіШальчынінкайБеларусьВільнюсВільнюскі паветЛітваЛітоўская моваШальча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Раман Аляксандравіч СкірмунтЛічэбнікФаціма Зайнулінаўна ГабітаваКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 202429 красавікаАвантуры Пранціша ВырвічаAP$ENT30 красавікаЯпонская моваЮрка ГолубДругая сусветная вайнаСяброўстваКастусь ЖукКанюшынаМонктанскі ўніверсітэтНаша Ніва (1906)Белы легіёнC++21vek.by115-ы зенітна-ракетны полкКобрынЗмітрок БядуляХто смяецца апошнім (п’еса)Тураўскае княстваПётр Міронавіч МашэраўМы, беларусыАдраджэннеВасіль БыкаўМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеСтаражытнаруская моваМузыка БеларусіГродзенская вобласцьПрыродны газМірскі замак383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАСпіс птушак БеларусіСпіс вуліц ГроднаНовы Двор (Шчучынскі раён)ЭнцыклапедыяАндрэй Аляксандравіч УцюрынЗлучнікСтаражытны РымНасельніцтва Беларусі28 красавікаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьМонктанПа што ідзеш, воўча?Крыж Ефрасінні ПолацкайЧжэн ЦзасіньГасцінец (значэнні)Інструкцыя па транслітарацыіЛарыса ГеніюшАдвечным шляхамСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Красная Гара (Краснагорскі раён)Палеская вобласцьПеснярыЗабіць прэзідэнтаГанаровыя грамадзяне ПолацкаІгар Пятровіч ТурЛабараторныя ўмовыВозера радасці (фільм)M8L8THЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьФранцішак БагушэвічЯнка КупалаНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічСалідарныя з БеларуссюМыкалаіўка (Канатопскі раён)Катоўскае (возера)Плошча Свабоды (Мінск)🡆 More