Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да членістаногіх.
Экстрэмафілы.
Ціхаходкі | |||||||||||||||||
Ціхаходка з класа Eutardigrada, даўжыня цела ўсяго 200 мікрон | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Tardigrada Spallanzani, 1777 | |||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам І. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Ладзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай з'яўляецца назва Tardigrada (з 1840 г.)
Разнаполыя. Самцы ціхаходак драбнейшыя за самак і сустракаюцца рэдка, таму магчымы партэнагенез, гэта значыць размнажэнне самак без апладнення. Падчас перыяду размнажэння ў самкі спее ад 1 да 30 яек. Апладненне ўнутранае або знешняе, калі самец адкладае сперму на сценку яек. У адных відаў яйкі адкладаюцца ў грунт, у мох або ваду, у іншых — у скінутай пры лінькі скуры. Развіццё прамое, маладая ціхаходка адрозніваецца ад дарослай толькі меншымі памерамі.
Ціхаходкі прыцягнулі ўвагу ўжо першых даследчыкаў сваёй дзіўнай цягавітасцю. Пры надыходзе неспрыяльных умоў яны здольныя на гады уваходзіць у стан анабіёзу; а пры наступе спрыяльных умоў даволі хутка ажываць. Выжываюць ціхаходкі ў асноўным за кошт т. зв. ангідрабіёза, высушвання. Пры высыханні яны ўцягваюць у цела канечнасці, памяншаюцца ў аб'ёме і прымаюць форму бочачкі. Паверхня пакрываецца васковай абалонкай, якая перашкаджае выпарэнню. Пры анабіёзе іх метабалізм падае да 0,01 %, а ўтрыманне вады здольна даходзіць да 1 % ад нармальнага. У стане анабіёзу ціхаходкі вытрымліваюць неверагодныя нагрузкі.
Для паляпшэння артыкула пажадана: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ціхаходкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.