Цёркс І Кайкас

Цёркс і Кайкас (англ.: the Turks and Caicos Islands) — Брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім моры, на якую Вялікабрытанія захавала за сабой паўнамоцтвы па пытаннях абароны і міжнародных адносін.

15 жніўня 2009 года Вялікабрытанія ўвяла прамое кіраванне на астравах, патлумачыўшы свае дзеянні шматлікімі фактамі карупцыі ў мясцовым кіраўніцтве.

Цёркс і Кайкас
Turks and Caicos Islands
Цёркс І Кайкас Герб Цёркс і Кайкас
Сцяг Цёркс і Кайкас Герб Цёркс і Кайкас
Цёркс І Кайкас
Гімн: «God Save the Queen»
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Коберн-Таўн
Найбуйнейшыя гарады Правідэнсьялес
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Каралева
Губернатар
Прэм'ер
Старшыня Палаты сходу
Елізавета II
Джон Фрымэн
Шарлін Картрайт-Робінсан
Роберт Хол
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
199-я ў свеце
616,3 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

31,458 чал. (208-я)
80 чал./км²
Валюта Долар ЗША
Інтэрнэт-дамен .tc
Код ISO (Alpha-2) TC
Код ISO (Alpha-3) TCA
Тэлефонны код +1-649
Часавыя паясы -5; UTC-4

Сталіца — горад Коберн-Таўн.

Геаграфія

Дзве групы астравоў знаходзяцца у паўночнай часткі Атлантычнага акіяна, на паўднёвым усходзе ад Багамскіх астравоў, на паўночным захадзе ад Пуэрта-Рыка, на поўначы ад в. Эспаньёла, і каля 620 міль ад Маямі (ЗША). Фізічна астравы адносяцца да архіпелага Багамскія астравы.

Складаецца з 8 асноўных і больш за 299 дробных астравоў, якія складюць агульную плошчу 616,3 км2.

Клімат

Астравы Цёркс і Кайкас маюць трапічны клімат з адносна стабільнай тэмпературай на працягу ўсяго году. Летам тэмпература рэдка перавышае 33 °C, а тэмпература зімовай ноччу рэдка апускаецца ніжэй за 18 °C.

Клімат Цёркс і Кайкас
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдні максімум, °C 27 27 28 28 29 30 31 31 31 30 29 28
Абсалютны мінімум, °C 23 23 23 24 25 26 27 27 27 26 24 24
Норма ападкаў, мм 36,1 34,0 24,6 35,6 29,5 54,9 30,0 40,4 66,5 74,9 93,5 85,1
Крыніца: Weather.com Weatherbase.com

Гісторыя

Астравы адкрыты іспанцамі ў 1852 г., у XVII ст. заселены каланістамі з Багамскіх астравоў. З 1766 г. уладанне Вялікабрытаніі. У 18741962 гг. у адміністрацыйным падпарадкаванні Ямайкі. У 1959 г. астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне, 30 жніўня 1976 г. прынята Канстытуцыя. На востраве Гранд-Цёрк базы ВВС і ВМС ЗША. На парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход 4 сакавіка 1999 г. перамагла партыя Народны дэмакратычны рух (правячая з 1995 г.).

10 лютага 2007 г. прайшлі парламенцкія выбары на якіх перамагла Прагрэсіўная нацыянальная партыя 60% галасоў і 13 мандатаў.

Дзяржаўны лад і палітыка

Цёркс і Кайкас — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі. Суверэнам тэрыторыі з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, у асобе губернатара, які прызначаецца манархам, па рэкамендацыі Міністэрства замежных спраў і спраў Садружнасці.

Па Канстытуцыі, прынятай 9 жніўня 2006 г., тэрыторыяй кіруе заканадаўчы орган — Палата сходу (21 дэпутат).

Зноскі

Крыніцы і вонкавыя спасылкі

На англійскай

Гісторыя вострава

Адносіны з Канадай

Tags:

Цёркс І Кайкас ГеаграфіяЦёркс І Кайкас ГісторыяЦёркс І Кайкас Дзяржаўны лад і палітыкаЦёркс І Кайкас Крыніцы і вонкавыя спасылкіЦёркс І Кайкас15 жніўня2009Англійская моваВялікабрытаніяКарыбскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЕва (карціна)Кастусь КаліноўскіБелы буселМаксім БагдановічПрамысловасцьЗыбіцкая вуліцаУ краіне райскай птушкіГарбузРучная стымуляцыя пенісаПершы падзел Рэчы ПаспалітайПалесцінцыМагіла льва (паэма)Расціслаў ЗавістовічВожык (часопіс)Віктар Анатолевіч ШніпПраспект Незалежнасці (Мінск)КазахстанТрагедыя ў Налібоках25 красавікаБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваВікісховішчаАфарызмЯн БаршчэўскіГерб АстраўцаВярбаIKEAСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньApraxiaНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Габелен векуВялікдзеньЛюдзі на балоце (раман)Мар’ян ДуксаАлесь БадакБеларуская дыяспараПастава на каленяхНацыянальная бібліятэка БеларусіКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ДзядыБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўДзьмухавецВайнаДзеяслоўЧалавекМастурбацыяПрыназоўнікМоўны пурызмСхема БЧБАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўRunciniaРышард КапусцінскіПубліцыстыкаАндрэй МакаёнакКапялюшГлеб Іванавіч УспенскіГрыбыЯнка КупалаБарбара РадзівілНарысПеснярыКанчатак100 найвялікшых беларускіх песеньСеутаМікола МятліцкіМарыя АнтуанетаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіВянок (зборнік)Герб Беларускай Народнай РэспублікіАнглійская моваАдвечным шляхамУсебеларускі народны сходПлошча Незалежнасці (Мінск)Аперацыйная сістэма🡆 More