Хайкоу: горад у Кітаі

Хайко́у, Хайкоў (кіт.: 海口市) — горад, адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Хайнань.

Насельніцтва (2010 г.) — 2 046 189 чал.

Горад
Хайкоу
海口市
Хайкоу: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка
Краіна
Каардынаты
Плошча
2304,84 км²
Вышыня цэнтра
222 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 2 873 358 чал. (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+86 (0)898
Паштовы індэкс
570000
Аўтамабільны код
琼A
Афіцыйны сайт
haikou.gov.cn (кіт.)
Хайкоу на карце Кітая
Хайкоу (Кітай)
Хайкоу
Хайкоу (Кітай)
Хайкоу

Геаграфія

Хайкоу знаходзіцца на поўначы вострава Хайнань ля ўзбярэжжа бухты Хайкоу ў 2280 км на паўднёвы захад ад Пекіна і 7761 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Частка тэрыторыі горада месціцца на невялікіх астравах у моры. Агульная плошча, якая знаходзіцца пад гарадскім кіраваннем, — 2304,84 км², але ў яе склад таксама ўваходзяць суседнія селькагаспадарчыя і прамысловыя тэрыторыі. У межах Хайкоу некалькі маляўнічых пясчаных пляжаў.

Клімат горада Хайкоу з’яўляецца пераходным ад субтрапічнага да трапічнага, дастаткова вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня — ад +25,5° C да 33,1° C, студзеня — ад +15,4° C да 21° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1652,1 мм. Найбольш дажджлівая пара цягнецца з пачатку чэрвеня да канца верасня.

Гісторыя

Кітайскія гісторыкі лічаць, што Хайкоу быў заснаваны ўжо ў часы імперыі Хань і з’яўляўся галоўным портам для кітайскага адміністрацыйнага цэнтра Хайнаня, К’юнгшаня (зараз уваходзіць у склад Хайкоу). Сама назва горада значыць «порт» або «бухта». Але ў дакументах яго назва пачала ўзгадвацца толькі ў эпоху імперыі Мін. Ён адыгрываў значную ролю ў гандлі паміж востравам Хайнань і мацерыковым Кітаем, а таксама з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Палітыка абмежавання кантактаў з іншаземцамі, якую ў далейшым праводзіла маньчжурская дынастыя, прывяла да часовага заняпаду. Але пасля адкрыцця порта для іншаземных караблёў у 1858 г. Хайкоу хутка рос і з цягам часу ператварыўся ў галоўны эканамічны цэнтр вострава Хайнань.

У 1988 г. Хайкоу быў абвешчаны адміністрацыйным цэнтрам утворанай правінцыі Хайнань.

Эканоміка

Хайкоу — важны транспартны і фінансавы цэнтр правінцыі Хайнань. Тут працуюць глыбакаводны порт, міжнародны аэрапорт, ідзе будоўля хуткаснай чыгункі. Прамысловыя прадпрымствы Хайкоу вырабляюць аўтамабілі, вырабы з гумы, фармацэўтыку, перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Важную галіну гарадской эканомікі складае турызм. На поўдні горада дзейнічае свабодная гандлёвая зона (1,93 км²).

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Хайкоу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Хайкоу ГеаграфіяХайкоу ГісторыяХайкоу ЭканомікаХайкоу Гарады-пабрацімыХайкоу СпасылкіХайкоуГорадКітайКітайская моваХайнань

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Гран-Пры Канады 2014 годаВялікдзень ва УкраінеЖуліу БаптыстаКабардзінская моваЛюдзі на балоце (раман)Анальны сексЗнак бядыВікіпедыяПаўночная КаралінаДжон Рональд Руэл ТолкінАляксандр Мікалаевіч СакураўМіхась СтральцоўСцяг2016Лявон ВольскіЗямля пад белымі крыламіСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіГенрых III ВалуаАсіміляцыя талышоўПалесцінаАўстраліяНікарагуаЯкуб КоласКалядыДамінік РудніцкіФК МіланСяргей Пятровіч ГурулёўНьюкасл-эпон-ТайнРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііБуякіДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкГеоргій МарчукАбвал моста Лісіньша (2024)Карым БенземаПрыгоннае праваБеларуская дзіцячая літаратураКанфлікт у Судане (з 2023)МонатэізмШываЭякуляцыяДэвід Лойд ДжорджАнатоль Арцёмавіч БрытунНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеКальцо (алгебра)Агнэта ФэльтскугЗмітрок БядуляСкандыйАксаміткі прамастойныяПастава на каленяхКарл X БурбонКанадаНацыяналізмІдзі і глядзіГызыларбатБуразубка малаяСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьДавід Бен-ГурыёнКазуля еўрапейскаяБясслаўныя вырадкіПавел Аляксандравіч ХарланчукАўстра-Венгрыя1695GoogleПедра ПаскальПарэміялогіяЗгуртаванне беларусаў КанадыБрамбіМалітва ГасподняяАлесь Уладзіміравіч РашчынскіПолацкІслам.mc🡆 More