Фрыда Давыдаўна Гурэвіч (руск.: Фрида Давыдовна Гуревич) (1 студзеня 1912, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Латвія) — 8 верасня 1988, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук.
Фрыда Давыдаўна Гурэвіч | |
---|---|
руск.: Фрида Давыдовна Гуревич | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1988 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Інстытут археалогіі СССР |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна |
Нарадзілася у сям’і гэбрэяў-рамеснiкаў, якія паходзiлi з мястэчка Прэйлі Дзвінскага павету. У 1932 годзе Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна. З 1937 да 1958 гады працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У гады Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Татарстане і Узбекістане. З 1959 года пачала працаваць у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР.
Вывучала помнікі археалогіі Панямоння I-га тысячагоддзя—XIV ст. Выказала меркаванне, што да апошніх стагоддзяў I-га тысячагоддзя Беларускае Панямонне засялялі ўсходнебалцкія плямёны, а ўсходнія славяне з’явіліся туі у канцы I-га тысячагоддзя і ў пачатку II-га тысячагоддзя, якія заснавалі свае паселішчы: неўмацаваныя ў X ст., умацаваныя ў XI ст.
У выніку вывучэння старажытнага Навагрудка, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, —1965—1978, 1984—1985 гады) даказала, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на 2 ст. пазней сапраўднага ўзнікнення, што неўмацаваныя паселішчы на пасадзе ўзніклі ў сярэдзіне X ст., на дзядзінцы — XI ст.
Па матэрыялах іншых археолагаў і гісторыкаў распрацоўвала пытанні ўзнікнення і развіцця старажытных гарадоў Верхняга Панямоння.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Фрыда Давыдаўна Гурэвіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.