Францішак Кушаль: беларускі вайсковы дзеяч

Франці́шак Вінцэ́нтавіч Ку́шаль (16 лютага 1895, в.

Пяршаі, Мінскі павет — 25 мая 1968, Рочэстэр, Нью-Ёрк) — беларускі вайсковы і палітычны дзеяч, афіцэр войскаў Расійскай імперыі і Польшчы, кіраўнік штаба Беларускай самааховы, камендант Беларускай краёвай абароны (вафен-штурмбанфюрэр СС) у час Другой сусветнай вайны. Муж паэткі Наталлі Арсенневай.

Францішак Кушаль
Францішак Кушаль: Біяграфія, Сям’я, Прозвішча
Дата нараджэння 16 лютага 1895(1895-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1969(1969-05-25) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Наталля Арсеннева
Дзеці Яраслаў Кушаль[d] і Уладзімір Кушаль[d]
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя, БНР, Польская Рэспубліка і Трэці рэйх
Род войскаў Руская імператарская армія, пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d], Беларуская дапаможная паліцыя, Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона і 30-я грэнадзёрская дывізія СС
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святога Станіслава сярэбраны крыж Заслугі ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Раннія гады. У беларускім руху

Нарадзіўся ў сялянскай каталіцкай сям’і. Бацькі працавалі на графа Тышкевіча, узімку нарыхтоўвалі дровы, улетку касілі графскія сенажаці. У маленстве Францішак Кушаль працаваў пастухом, у 10 гадоў пайшоў у школу. Скончыў Пяршайскую народную школу, а ў 1910 годзе паступіў у гарадское вучылішча ў Івянцы. Напярэдадні 1-й сусветнай вайны сям’я пераехала з Пяршаяў у Забор’е. У 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію Расійскай імперыі. Па сканчэнні школы малодшых камандзіраў у тым самым годзе накіраваны ў Віленскае пяхотнае вучылішча, якое скончыў у 1916 годзе. Атрымаў ранг прапаршчыка, прайшоў кароткі стаж у палку недзе ў Астрахані, а потым у рангу падпаручніка быў адразу адасланы на фронт, знаходзіўся пад Крэвам. Служыў на Заходнім фронце ў шэрагах 115-га Астраханскага запаснога, а ў 1916 годзе быў пераведзены да 276-га Купянскага палка стральцоў камандзірам роты, даслужыўся да чыну штабс-капітана.

Па распадзе царскага войска вярнуўся на Беларусь. Даведаўшыся, што ў Менску адкрылася беларуская кнігарня, Францішак Кушаль пехатой прайшоў 70 кіламетраў, каб туды трапіць — там пазнаёміўся з Алесем Гаруном і далучыўся да беларускай справы. Прыняў удзел у дзеянні беларускіх нацыянальных арганізацый. У 1918 годзе ўзначаліў беларускую моладзевую арганізацыю ў Івянцы, а ў сярэдзіне 1919 года ўвайшоў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, за што пазней быў арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі.

З пачаткам польска-савецкай вайны ў 1919 годзе стаўленне Польшчы да беларускага руху змянілася, Юзаф Пілсудскі пагадзіўся на стварэнне беларускага войска. Вызвалены Кушаль з жніўня 1919 года працаваў намеснікам старшыні Беларускай вайсковай камісіі, у ваенных дзеяннях на фронце ўдзелу не браў. Па акупацыі бальшавікамі Менска Вайсковая камісія была эвакуявана ў Лодзь і там неўзабаве распушчана, а Францішак прыехаў у Вільню шукаць працы. У 1920 годзе ад тыфусу памерла маці і наймалодшая сястра. Атрымаўшы доўгатэрміновую пазыку і прадаўшы маёмасць, Кушалі пераехалі ў Доры.

У Войску Польскім

Па заканчэнні вайны застаўся ў Польшчы. У 1922 годзе далучыўся да Войска Польскага. Адвучыўшыся ў польскім ваенным вучылішчы ў Рэмбертове, ён быў прызначаны ў 80-ты Слонімскі пяхотны полк, ажаніўся з Наталляй Арсенневай і пераехаў у 1922 годзе ў Слонім, адкуль праз год быў пераведзены на Польскае Памор’е. Працяглы час быў афіцэрам 66-га Кашубскага палка пяхоты ў Хэлмне, у якім апроч іншага выконваў абавязкі каменданта унтэр-афіцэрскай школы. Тут Кушаль скончыў курс цяжкіх кулямётаў у Торуні, быў камандзірам кулямётнай роты ў палку, камандзірам афіцэрскага курса для падхарунжых, камандзірам падафіцэрскай школы, а пазней — выхаваўцам і камандзірам роты у 2-м Кадэцкім корпусе. У 1932—1936 гадах быў выкладчыкам у Корпусе кадэтаў № 3 у Равічы, адкуль быў пераведзены з Кадэцкага корпуса ізноў у 13-ты пяхотны полк у Пултуску пад Варшавай. Пазней выкладаў у школе падхаружых пяхоты ў Камарове каля места Остраў Мазавецка. Атрымаў чыны паручніка і капітана, быў узнагароджаны срэбным Крыжам заслугі.

Камандаваў батальёнам у часе Польскай абарончай вайны 1939 года, у баях у раёне Львова трапіў у савецкі палон. 22 верасня 1939 года інтэрнаваны ў СССР. Разам з іншымі польскімі афіцэрамі трапіў у Старабельскі лагер (цяпер Луганская вобласць), дзе ўтрымлівалася 4 тысячы чалавек. Амаль усе зняволеныя былі расстраляныя, аднак Францішак Кушаль быў перавезены ў Бутырскую турму, дзе быў у зняволенні разам з высокапастаўленымі польскімі ваеннапалоннымі, у тым ліку з генералам Уладзіславам Андэрсам. Адтуль перад Другой сусветнай вайной яго перавезлі ў Валожын — «па месцы жыхарства», быццам на «перагляд справы». У пачатку 1941 года вызваліўся, паводле Наталлі Арсенневай, ён уцёк разам з іншымі вязнямі падчас адступлення бальшавікоў. Валожын ад Дор усяго 16 кіламетраў, так што хутка Кушаль, апынуўся ў роднай хаце. Адначасова жонцы Наталлі Арсенневай было дазволена вярнуцца з ссылкі. Гэтыя акалічнасці далі магчымасць меркаваць, што ў лагеры Кушаль быў завербаваны НКУС[удакладніць].

Другая сусветная вайна

Францішак Кушаль: Біяграфія, Сям’я, Прозвішча 
Францішак Кушаль на прысязе Беларускай краёвай абароны ў Мінску, 25 сакавіка 1944 г.

Да пачатку нямецка-савецкай вайны ў 1941 годзе пражываў у Беластоку. У часе нямецкай акупацыі Францішак Кушаль супрацоўнічаў з немцамі. З снежня 1941 года быў камендантам падафіцэрскай школы Беларускай дапаможнай паліцыі ў Мінску. З кастрычніка 1941 года быў шэфам аддзела самааховы Цэнтральнай рады Беларускай народнай самапомачы. У чэрвені — ліпені 1942 года на загад Івана Ермачэнкі, шэфа Беларускай самааховы, распрацаваў праект стварэння Вольнага корпуса Беларускай самааховы. Са жніўня да канца лістапада быў камендантам афіцэрскіх курсаў у Мінску, пад канец лістапада стаў галоўным вайсковым рэферэнтам Беларускай самааховы, на гэтай пасадзе кіраваў працай акруговых і павятовых рэферэнтаў. У красавіку 1943 года спыніў гэтую дзейнасць у сувязі з расфармаваннем немцамі Беларускай самааховы. З жніўня 1943 года быў галоўным упаўнаважаным па пытаннях беларускіх аддзелаў дапаможнай паліцыі. У студзені 1944 года стаў начальнікам аддзела вайсковых спраў Беларускай цэнтральнай рады. З сакавіка 1944 года шэф галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні часопіса «Беларус на варце».

У часе наступу Чырвонай Арміі эвакуяваўся ў Германію. Увесну 1945 года стаў камандзірам аднаго з палкоў 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС (1-й беларускай), якая ў апошнія дні красавіка 1945 года без бою капітулявала амерыканцам. Перабываў у лагеры для інтэрнаваных у Рэгенсбургу.

Пасля вайны. Эміграцыя ў ЗША

Пазбег рэпатрыяцыі ў СССР. У 1947 годзе ў Германіі заснаваў Аб’яднанне беларускіх ветэранаў. У 1950 годзе выехаў у ЗША. У 1952—1954 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне; удзельнічаў у выданні яго газеты «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газеты «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі (таксама па пытаннях вайсковай гісторыі Беларусі), аўтар успамінаў пра дзеячаў беларускай культуры. Выконваў функцыі вайсковага міністра Беларускай цэнтральнай рады на выгнанні, пазней сябра Рады БНР у выгнанні.

Пахаваны на могілках ў Рочэстэры (могілкі Маўнт Хоўп), штат Нью-Ёрк. Побач пахаваная ягоная жонка Наталля Арсеннева.

Сям’я

У 1922 годзе ажаніўся з паэткай Наталляй Арсенневай, у шлюбе мелі двух сыноў — Яраслава (1923—1943) і Уладзіміра (1924—?). Яраслаў загінуў ад выбуху закладзенай савецкімі партызанамі бомбы, у мінскім тэатры ў часе прадстаўлення. Уладзімір ажаніўся з Наталляй Куліковіч (1928—1967), дачкой Мікалая Шчаглова-Куліковіча, ад якой меў двух дзяцей — Пятра і Наталлю, якіх пасля смерці жонкі дапамагалі даглядаць ягоныя бацькі.

Прозвішча

Прозвішча Кушаль балцкага паходжання, звязана з літоўскім kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Ад яго літоўскі антрапонім Kušlys, тапонімы Кушляны, Кушлі, Кушлікі. Аснова Kušl- сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапаніміі.

Творы

Зноскі

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мн., 2003. — Т. 1. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Rocznik Oficerski 1924. — Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, Oddział V Sztabu Generalnego Wojska Polskiego, 1924. — С. 280, 381.
  • Rocznik Oficerski 1928. — Warszawa: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1928. — С. 80, 234.
  • Rocznik Oficerski 1932. — Warszawa: Biuro Personalne Ministerstwa Spraw Wojskowych, 1932. — С. 75, 594.
  • Залесский К.А. Кушель Франц // Кто был кто во второй мировой войне. Союзники Германии. — М., 2003.

Tags:

Францішак Кушаль БіяграфіяФранцішак Кушаль Сям’яФранцішак Кушаль ПрозвішчаФранцішак Кушаль ТворыФранцішак Кушаль ЛітаратураФранцішак Кушаль16 лютага1895196825 маяБеларуская краёвая абаронаБеларускі корпус самааховыДругая сусветная вайнаМінскі паветНаталля Аляксееўна АрсенневаНью-Ёрк (штат)Польская Рэспубліка (1918—1939)ПяршаіРасійская імперыяРочэстэр (Нью-Ёрк)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Печы (Барысаў)Ян ЧыквінАляксандр БаршчэўскіКіеўКупалінка (песня)Справа журналістаў БелсатаЮлія Анатолеўна АрцюхMacOSПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская фанетыкаНюшаАфіцыйна-дзелавы стыльМікола МаляўкаЗмітрок БядуляРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтГерб БеларусіАнатоль ВярцінскіГенадзь ТумашВітаўтПласт ГаліцынаБуры мядзведзьІрына Уладзіміраўна ДрыгаЛабокМіжнародны стандартны кніжны нумарНацыянальны характарМінскАлесь СавіцкіТэорыя адноснасціУладзімір Васільевіч ГніламёдаўЛарыса ГеніюшРодны склонВікіСпіс вуліц ГроднаКанчатакМіхась БельскіPremiere (часопіс)МёрыГалоўная старонкаЛабараторныя ўмовыМаксім ГарэцкіСлуцкі поясАдольф Гітлер УунонаCourage (фільм)МіндоўгФерментыАдам ГлобусБеларускае нацыянальнае адраджэннеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМар’ян ДуксаХрыстос прызямліўся ў ГародніЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Вялікая Айчынная вайнаЗнак бядыКрасная Гара (Краснагорскі раён)Вісарыён Сцяпанавіч ГарбукСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінУкраінаФінгерынгНавіяльАдраджэннеБрэстЛявон Цімафеевіч БаразнаOnliner.byАчэрэтынэВерлібрНіл ГілевічСвятлана Аляксандраўна АлексіевічВасіль Ісакавіч ТалашАльгерд26 красавікаАлесь АдамовічЯнка КупалаАндрэй Горват🡆 More