Флавія Максіма Фауста

Фла́вія Ма́ксіма Фау́ста (лац.: Flavia Maxima Fausta; Рым, 289 ці 290 — Рым, 326) — жонка Канстанціна I Вялікага ў 307—326 гадах, дачка рымскага імператара Максіміяна, маці Канстанціна II, Канстанцыя II і Канстанта.

Флавія Максіма Фауста
Флавія Максіма Фауста
рымская імператрыца[d]
307 — 326
Нараджэнне каля 289
Смерць 326 ці 329
Род Дынастыя Канстанціна
Бацька Максіміян
Маці Еўтрапія[d]
Муж Канстанцін I Вялікі
Дзеці Канстанціна[d], Канстанцый II, Канстанцін II, Канстант і Алена[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Каб умацаваць саюз з Максіміянам, Канстанцін I ажаніўся з Фаустай і прызнаў яе брата Максенцыя ў якасці аўгуста.

Фауста мела дачыненне да звяржэння свайго бацькі. У 310 годзе Максіміян вырашыў уцягнуць дачку ў змову супраць яе мужа, але яна расказала пра змову Канстанціну, і забойства не ўдалося. У тым жа годзе Максіміян скончыў жыццё самагубствам.

Канстанцін вельмі паважаў Фаусту, і ў 323 годзе ёй быў дадзены тытул аўгусты, да гэтага яна насіла тытул «Найвысакародная дама» (лац.: Nobilissima Femina). Але ў 326 годзе Фауста была забіта Канстанцінам. Паводле некаторых крыніц, яна абвінаваціла сына Канстанціна Крыспа ў гвалце, і Канстанцін пакараў таго смерцю. Але калі высвятлілася яго невінаватасць, Канстанцін пакараў смерцю Фаусту, «сапхнуўшы яе ў гарачую ваду ў бане». Паводле паведамлення Філасторгія яна была абвінавачана ў пралюбадзействе з нейкім Курсорам. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Фауста жадала пазбавіцца ад Крыспа, з прычыны таго, што ён быў супернікам у барацьбе за ўладу для яе сыноў. Пазней Канстанцін аддаў Фаусту праклёну памяці (damnatio memoriae). Характэрна, што яе сыны, калі сталі імператарамі, пакінулі гэты праклён у сіле.

Зноскі

  • Аўрэлій Віктар. Выманні. XLI.12.
  • Філасторгій. II. 4.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Флавія Максіма Фауста, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    289290307326Горад РымКанстантКанстанцый IIКанстанцін I ВялікіКанстанцін IIЛацінская моваМаксіміян

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рыгор АстапеняАнальны сексЗайменнікНасякомыяНгуен Ван ЦхьеуПаўлінава вока малоеРуская мова ва Украіне2011ШаленстваАсіміляцыя талышоўАгнэта ФэльтскугАўгуст МоцныКасцёл Святога Духа (Мінск)АстатКупал-цыбулінаЭмілія ПлятэрСтакгольм28 сакавікаКузьма ЧорныГенрых II ВалуаЛеаніды не вернуцца да ЗямліБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБенедыкт XVIБеларускі арабскі алфавітСцягСмарт-кантрактMicrosoft WindowsВялікае Княства ЛітоўскаеХарукі МуракаміЕва ВежнавецТрасянкаГуканне вясныBingXБарацінскі раёнКарым БенземаOasisІзраільАртэмідаЗгуртаванне беларусаў КанадыБясхвостыя земнаводныяМялецій СматрыцкіЛеброн ДжэймсВікіслоўнік216 да н.э.27 сакавікаБеларуская літаратураТэатры Беларусі66-я цырымонія «Грэмі»ПратэстанцтваСлонімЗмітрок БядуляАсташынАдамПарыжGemeinsame NormdateiБора-БораБізнес-анёлMediaWikiЛеў XIIIСаша ФіліпенкаМножаннеІнструкцыя па транслітарацыіАляксей Мікалаевіч СокалМалітва ГасподняяБаальбекТадэвуш ТышкевічНанатэхналогіяНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАфра БазальдэлаСянная мука🡆 More