Канстанцін Ii

Флавій Клаўдзій Канстанцін (лац.: Flavius Claudius Constantinus; 316, Арль — 340, Альза) — сын Канстанціна Вялікага, рымскі імператар-суправіцель у 337—340 гадах.

Канстанцін II
лац.: Flavius Claudius Constantinus
Канстанцін Ii
рымскі імператар
22 мая 337 — 340
Нараджэнне люты 316
Смерць красавік 340 (24 гады)
Род Дынастыя Канстанціна
Бацька Канстанцін I Вялікі
Маці Флавія Максіма Фауста
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Канстанцін Ii
Партрэт Канстанціна II на залатым солідзе

Біяграфія

Канстанцін верагодна нарадзіўся ў Арлі ў 316 годзе і як яго браты быў хрысціянінам. Яго маці лічылася Фауста, аднак гэта сцвярджэнне немагчыма, паколькі дакладна вядома, што ў жніўні таго ж года яна нарадзіла Канстанцыя II. У такім разе Канстанцін II быў сынам іншай жанчыны, а такім чынам і незаконнанароджаным. У 317 годзе ён быў абвешчаны цэзарам разам са сваімі зводным братам Крыспам. У 323 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць сарматаў, атрымаўшы тытул «Сармацкі Найвялікшы». У 326 годзе ён быў намінальна прызначаны камандзірам гальскіх легіёнаў пасля смерці свайго зводнага брата Крыспа. Відаць Канстанцін атрымаў перамогу над алеманамі, з прычыны таго, што мянушку «Алеманскі» з’яўляецца на яго надпісу ў 328 годзе. У 332 годзе Канстанціна паслалі камандуючым на Дунай ваяваць з вестгоцкім кіраўніком Арыярыхам у адказ на просьбу сармацкіх і вандальскіх плямёнаў, для якіх той уяўляў пагрозу. Рымскае войска атрымала сур’ёзную перамогу, нанясучы цяжкія страты варварам і захапіўшы шматлікіх палонных, у тым ліку і сына правадыра. У 333 годзе Канстанціна II перавялі ў Аўгусту Трэвіраў ахоўваць рэйнскую мяжу. Да 335 года Канстанцін быў жанаты, але імя яго жонкі невядома.

У гады, якія папярэднічалі смерці бацькі, займаў пасаду суддзі ў Галіі. Пасля смерці бацькі і забойства стрыечных братоў атрымаў пры падзеле імперыі гальскую прэфектуру. У выніку спрэчкі, якая ўзнікла ў Канстанціна з-за ўладання Афрыкай і Італіяй з братам Канстантам, разгарэлася вайна. У бітве пры Альзе, каля Аквілеі ў 340 годзе, Канстанцін прайграў бітву і загінуў. Ён быў адданы праклёну памяці.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Канстанцін II, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

316340АрльКанстанцін ВялікіЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Валянцін Паўлавіч ТаўлайТадэвуш ТышкевічКанье УэстМустафа I2000ЮНЕСКАПсалтырНаталля Пятроўна АўдзееваЧэхіяТарашкевіцаГенрык Ібсен27 сакавікаМіхась СтральцоўПурпурны колерШарашоваДу ФуСупрацьстаянне ў Ігл-ПасПятрусь БроўкаЗміцер СаўкаРазбітае сэрца пацанаПаліваЦягнікАкноСтаражытны светСалах аль-МухтарПастава на каленяхМоўная нормаАляксей ДудараўЖыгімонт КейстутавічМаксім Яўгенавіч КацЯн Каміль БіспінгЧэске-БудзеёвіцыНарматыўны кантрольЖуан Перэйраohuy1Клемент ЭтліЯн БаршчэўскіПадобнасць (геаметрыя)Чыгуначны вакзалЯдзерная рэакцыяВялікдзень (народная традыцыя)Microsoft WindowsГедзімінЖалезаСяргей Іванавіч ГрахоўскіБайкаЭдвард Адамавіч ВайніловічБора-БораСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)ПарагвайРымска-Каталіцкая ЦаркваПрыслоўеУільям Джэксан ГукерСалонікіКаўнасАмерыканскае матэматычнае таварыстваВасіль Быкаў.neБенедыкт XVIЗвычайны прэзідэнтЯрылаРаян РэйнальдсKufar.byМар’інагорская гімназіяНіл ГілевічЮпітэр (планета)Паца-Ваца🡆 More