Фельдкірх: горад у Аўстрыі

Фельдкірх (ням.

Feldkirch) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на рацэ Іль, прытоку Рэйна. Самы заходні горад Аўстрыі, знаходзіцца ўсяго ў трох кіламетрах ад мяжы са Швейцарыяй.

Горад
Фельдкірх
Feldkirch
Герб
Герб
Замак Шатэнбург
Замак Шатэнбург
Краіна
Федэральная зямля
Акруга
акруга Фельдкирх
Каардынаты
Бургамістр
Вільфрыд Берхтальд
(АНП)
Заснаваны
1218
Плошча
34,35 км²
Вышыня цэнтра
458 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
32 341 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
05522
Паштовы індэкс
6800
Аўтамабільны код
FK
Афіцыйны код
8 04 04
Афіцыйны сайт
feldkirch.at (ням.)
Фельдкірх на карце Аўстрыі
Фельдкірх (Аўстрыя)
Фельдкірх

Насельніцтва 28607 чалавека па перапісе 2001 года, каля 31 000 па дадзеных 2006 года. Фельдкірх — другі па велічыні горад Форарльберга пасля Дорнбірна, пераўзыходіць па колькасці насельніцтва сталіцу правінцыі — Брэгенц.

Кліматаграма Фельдкірх
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
68
 
3
-3
 
 
65
 
5
-2
 
 
73
 
10
1
 
 
87
 
14
4
 
 
107
 
19
8
 
 
151
 
22
11
 
 
165
 
24
14
 
 
152
 
24
13
 
 
113
 
20
10
 
 
78
 
14
6
 
 
92
 
8
1
 
 
80
 
4
-2
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: ZAMG

Гісторыя

Фельдкірх упершыню згадваецца ў 830 годзе пад імем Вельдкірыхум. З 1190 года горад належаў графам Манфор, у 1218 годзе атрымаў правы горада. У 1375 годзе ўвайшоў у склад манархіі Габсбургаў.

У 1697 годзе горад моцна пацярпеў ад страшнага пажару, аднак вялікая колькасць старадаўніх дамоў ацалела да нашага часу .

Славутасці

  • Замак Шатэнбург. Замак пабудаваны на гары, якая ўзвышаецца над горадам, у 1260 годзе. Служыў рэзідэнцыяй графам Манфор. Самы вялікі і добра захаваны са старажытных замкаў Форарльберга. Цяпер — краязнаўчы музей.
  • Сабор св. Мікалая. Перабудаваны з больш старадаўняй царквы ў 1478 годзе ў гатычным стылі. Алтар св. Ганны (1521 год) створаны выхадцам горада, Вольфам Хуберам, знакамітым сярэднявечным жывапісцам і скульптарам.
  • Ратуша. Скончана ў 1493 годзе. Фасад упрыгожаны фрэскамі.
  • Вежа Кацэнтурм. Каціная вежа — адна з чатырох захаваных веж сярэднявечных гарадскіх умацаванняў і найбольш вядомая. Пабудавана ў 1507 годзе.

Культура

З 2003 года ў Фельдкірхе штогод прысуджаецца аўстрыйская прэмія ў вобласці паэзіі — прэмія Фельдкірха.

Палітычная сітуацыя

Бургамістр камуны — Вільфрыд Берхтальд (АНП) па выніках выбараў 2005 года.

Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.

  • АНП займае 24 месцы.
  • СДПА займае 5 месцаў.
  • Зялёныя займаюць 5 месцаў.
  • АПС займае 2 месцы.

Спасылкі

Tags:

Фельдкірх ГісторыяФельдкірх СлавутасціФельдкірх КультураФельдкірх Палітычная сітуацыяФельдкірх СпасылкіФельдкірхАўстрыяРэйнФорарльбергШвейцарыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЯндэксБеларусь у складзе Расійскай імперыіГабелен векуУльяна ЦвярскаяVII Усебеларускі народны сходСельская гаспадарка БеларусіАнглійская моваГрыбыСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінБеларускія народныя танцыМы, беларусыПрыпяцьМіхась БельскіСтаражытны РымКарфагенГерб АстраўцаБрэсцкая вобласцьСправа менеджараў БелгазпрамбанкаCourage (фільм)h8kpjБібліяКанчатакАвантуры Пранціша ВырвічаСтары ЗапаветСвятлана Аляксандраўна АлексіевічШыман КанарскіБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўУладзімір Іванавіч КарызнаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАндрэй ГорватАлесь ТаболічМонктанУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Сымон-музыкаВацлаў ЛастоўскіПулемецкае возераЮлія Анатолеўна АрцюхБаранаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньОрдэн «Знак Пашаны»Справа «0 праміле»Лісты з-пад шыбеніцыРадыевугляроднае датаваннеКандрат КрапіваРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаСекс без пранікненняАнальны сексСукенкаАліна КоўшыкБеларуская Народная РэспублікаБурыкыКанстытуцыйная камісія (2021)Чайка (значэнні)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРагвалодПрывакзальная плошча (Мінск)Папараць-кветкаБелы буселЗабіць прэзідэнтаУкраінаМедаль Францыска СкарыныАляксандр Мікалаевіч КосінецАдам ГлобусКанадаУсебеларускі народны сходМінскі інавацыйны ўніверсітэтАндрэй Аляксандравіч УцюрынБярэзінскае зледзяненнеАлесь СавіцкіНовы замак (Гродна)Іван МележБеларускае нацыянальнае адраджэннеЯпонская моваСпадар🡆 More