Фанетычная Транскрыпцыя

Фанетычная транскрыпцыя (ад лац.: trans праз, перад і лац.: scriptio пісьмо, пісанне, літаральна — перапісванне), спецыяльная сістэма запісу гукаў, якая выкарыстоўваецца пры апісанні фанетычных з’яваў.

Неабходнасць увядзення такой сістэмы выклікана вялікай разнастайнасцю гукаў у мовах сукупна з неабходнасцю з максімальнай дакладнасцю перадаваць вымаўленне на пісьме, а таксама тым, што звычайнае арфаграфічнае пісьмо не прыстасаванае да выканання такой задачы.

Фанетычная транскрыпцыя грунтуецца на наступных прынцыпах:

  • кожная яе літара павінна азначаць гук; у ёй не павінна быць літар, якія б не азначалі ў ёй гукаў;
  • кожная літара павінна заўсёды азначаць адзін і той самы гук;
  • кожная літара павінна азначаць толькі адзін гук, а не спалучэнне гукаў.

У аснове ф.т. можа ляжаць хоць-які алфавіт (напр., у аснове беларускай ф.т. ляжыць беларуская кірыліца), або сукупнасць літар розных алфавітаў, з магчымым выкарыстаннем дыякрытычных знакаў. Але літары, якія не адпавядаюць прынцыпам ф.т., выкарыстоўвацца не могуць (напр., у ф.т. на аснове кірыліцы нельга выкарыстаць літары «е», «ё», «ю», «я»).

Гл. таксама

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

Tags:

Гук мовыЛацінская моваФанетыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рональд РосРыгор БарадулінСнегПрыматалогіяБаза даныхСкорасць гукуГроднаЖураўліны крыкЕфрасіння ПолацкаяЕўрапейскі СаюзПубліцыстычны стыльТадэвуш КасцюшкаЗайменнікПенабскотАсіповічыЧэмпіянат свету па снукерыВасіль БыкаўСмальяныПалессеЗубр еўрапейскі69Уладзіслаў ВазаКірыла ТураўскіАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўBrockhaus EnzyklopädieАкупацыя Ірака (2003—2011)Мірскі замакЖыве Беларусь!ІнтэрнэтГульня тронаў (раман)НурагаЛесFedoraДругая сусветная вайна39СакураУладзімір КараткевічРужаныНігілізмБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПольшчаВасіль Савіч ГарбацэвічДаведнік1706Паўночная вайна (1700—1721)Беларускі полк «Пагоня»ЖФК Універсітэт ВіцебскСлуцкШасцідзясятнікіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаOnliner.byKnowledge GraphПершая сусветная вайнаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларуская Народная РэспублікаXMPPЛапландыяСвяшчэнная Рымская імперыяІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіТрэці рэйхКастусь ЦвіркаВінцэнт Дунін-МарцінкевічЯлтаЕжы ГедройцЭдзі АгняцветМарыус Іванавіч Петыпа2 красавікаПапа РымскіКалінінградАмністыя (фільм)Гарады Беларусі🡆 More