Фк Спецыя: італьянскі футбольны клуб

«Спе́цыя» (італ.: Spezia Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Спецыя правінцыі Лігурыі.

Заснаваны 10 кастрычніка 1906 года. У сезоне 2020—2021 гадоў клуб упершыню ў сваёй гісторыі дамогся права на ўдзел у спаборніцтве Серыі А. Большую частку сваёй гісторыі «Спецыя» праводзіла ў трэцім ці чацвертым дывізіёнах.

Спецыя
Spezia Calcio.svg
Поўная назва «Spezia Calcio»
Мянушкі «Aquilotti» («Арляты»)
Заснаваны 1906
Горад Спецыя
Стадыён «Альберта Піка»
Умяшчальнасць: «10000»
Уладальнік Габрыэле Вольпі[d]
Прэзідэнт Філіп Рэймонд Платэк
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя B
2022/23 17 месца ў Серыі A
Сайт speziacalcio.com (італ.)(англ.)
Форма
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Асноўная
форма
Форма
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Гасцявая
форма

Гісторыя

Футбольная дружына была заснавана ў 1906 годзе. Аднак клуб пачаў выступаць у футбольных лігах толькі ў 1917 годзе, дэбютаваўшы ў рэгіянальнай лізе. У 1926 годзе клуб выступаў ужо ў Другім дывізіёне, а потым нават прасунуўся ў Першы дывізіён, які на той час быў другім паводле сістэмы дывізіёнаў італьянскага футбола. У 1929 годзе «Спецыя» атрымала перамогу ў Першым дывізіёне, аднак чэмпіянат быў перафарматаваны і ліга стала трэцяй паводле сістэмы дывізіёнаў Італіі, таму каманда засталася на другім узроўні, выступаючы ў Серыі Б. У сезоне 1929—1930 гадоў клуб дэбютаваў у першым сезоне новаўтворанай Серыі B і змяніў назву на «Спецыя». На гэтым узроўні дружына заставалася да свайго паніжэння ў 1935 годзе, але хутка каманда вярнулася ў Серыю B у сезон 1936—1937 гадоў.

У 1944 годзе з прычыны набліжэння фронту Другой сусветнай вайны італьянская федэрацыя футбола прыняла рашэнне падзяліць найвышэйшую лігу на рэгіянальныя групы. Каманда «Спецыі», у тым ліку ўкамплектаваная з пажарнікаў, была ўключана ў групу Эміліі-Раманьі. «Спецыя» перамагла ў сваёй групе і трапіла ў паўфінал, дзе сустракалася з «Сузарай», «Карпі» і «Модэнай». Гэты раўнд таксама стаў пераможным для клуба, які атрымаў перамогі ў пяці з шасці згуляных матчаў і атрымаў паразу толькі ад «Карпі». Далей «Спецыю» чакала «Балоння», і першы матч дружыны павінен быў прайсці ў гасцях. Матч, згуляны ў Балонні, быў прыпынены праз інцыдэнт, выкліканы заўзятарамі гаспадароў пасля таго, як госці адкрылі лік. У выніку «Спецыя» атрымала перамогу з лікам 2:0. Матч у адказ, які павінен быў адбыцца ў Спецыі, спачатку быў перанесены ў Карпі праз бамбаванне горада з боку саюзнікаў у гэты перыяд, а пасля быў увогуле адменены праз пратэсты старшыні «Балонні» Рэната Даль’Ары, таму «Спецыя» была дапушчаная да фінальнага раўнду без правядзення гульні ў адказ.

У фінале, які праходзіў у Мілане, акрамя «Спецыі» таксама ўдзельнічалі «Венецыя» і «Тарына». 9 ліпеня 1944 года быў згуляны першы матч паміж «Спецыяй» і «Венецыяй», які скончыўся з лікам 1:1. 16 ліпеня «Спецыя» сустрэлася ў матчы супраць «Тарына», у якой на той час выступаў выбітны нападнік Сільвіа Піёла. Матч скончыўся эпічнай перамогай «Спецыі» з лікам 2:1. Пасля трэцяга матчу, у якім «Тарына» абыйграць «Венецыю» з лікам 5:2, «Спецыя» была абвешчана чэмпіёнам. Тым не менш, сама федэрацыя доўгі час не прызнавала розыгрыш 1944 года афіцыйным праз скарочаны фармат і вайну, якая актыўна праходзіла ў той час на тэрыторыі краіны. Толькі ў 2002 годзе афіцыйна скудэта клуба было афіцыйна пацверджана.

2000-я гады адзначыліся вяртаннем у серыю ў 2006 годзе, банкруцтвам і адраджэннем, клуб здолеў зноў зацвердзіцца ў якасці звычайнай каманды серыі C. У 2020 годзе, роўна праз 100 гадоў пасля свайго першага выступу на вышэйшым узроўні, «Спецыя» нарэшце вярнулася ў Серыю А ў якасці пераможцы плэй-оф за права выхада ў Серыю A. Забяспечыла сабе другі тэрмін у Серыі А на сезон 2021/22.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Ерун Зут 1991
2 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Пшэмыслаў Віснеўскі 1998
3 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Рока Юрэшкін 2000
4 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Жуан Матынью 1998
5 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Грэгорыа Танка 1999
7 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Сальваторэ Элія 1999
8 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Адам Надзь 1995
9 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Франчэска Піа Эспазіта 2005
10 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Сальваторэ Эспазіта 2000
11 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Тыа Ціпат 2003
13 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Аркадыуш Рэца 1995
14 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Лука Віньялі 1996
16 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Дыега Фальчынелі 1991
19 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Раймандс Кроліс 2001
Паз. Імя Нар.
20 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Джузэпэ Дзі Серыа 2001
23 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Лукас Мюль 1997
24 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Лука Мора 2001
25 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Філіпа Бандзінелі 1995
28 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Джан Марка Крэспі 2001
29 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Франчэска Касата 1997
33 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Іва Гелашвілі 2001
37 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Алеш Мацею 1996
40 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Петар Зоўка 2002
43 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Дымітрыс Нікалау 1998
55 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Петка Хрыстаў 1999
77 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Нікола Бертола 2003
97 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Філіп Ягела 1997
99 Фк Спецыя: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Даніэле Вердэ 1996

Крыніцы

Спасылкі

Tags:

Фк Спецыя ГісторыяФк Спецыя СкладФк Спецыя КрыніцыФк Спецыя СпасылкіФк СпецыяІтальянская моваЛігурыяСерыя AСпецыя (горад)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)Уільям ШэкспірЛюдзі на балоце (раман)Гісторыя беларускай мовыЖФК Універсітэт ВіцебскПалавыя губыЖаўнаВалерый Станіслававіч МянжынскіНашвілШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПятрусь БроўкаАкупацыя Ірака (2003—2011)HTTPГерманіяПрызнанне Галадамору генацыдам\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cЭндру Джон УайлсВільнюсПавятовы соймікБерасцянкаАндатраБараўХаўер (цыклон)Рэкі і каналы БеларусіБатанічныя помнікі прыродыІнтэрнэтРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаPhoenix theophrastiiРуская мова1984РамаданВялікая Айчынная вайнаКакаБалічы (Шчучынскі раён)КупаллеКніга рэкордаў ГінэсаБульбаБутанЗнак бядыГарнішКалінінградРужаныУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЎТэкстВ’етнамТ-44Радыеактыўны распадЕфрасіння ПолацкаяПапа РымскіБалты (дынастыя)СадавінаПяроБеларуская энцыклапедыяПрамысловасць БеларусіЗамкавая царква (Мінск)Публіцыстычны стыльКыргызстанГрэцыяДзядыСпіс самых старых сабак у свецеКіпрБахмут1991Brockhaus EnzyklopädieНіл ГілевічЕўропаГарэцкія чытанніБеларускі нацыянальны касцюмЯн ПазнякПаўстанне 1830—1831 гадоўБрэст🡆 More