Уорэн Гардзінг

Уорэн Гамалііл Гардзінг (англ.: Warren Gamaliel Harding; 2 лістапада 1865 — 2 жніўня 1923) — 29-ы прэзідэнт ЗША з 4 сакавіка 1921 года да сваёй смерці.

Калі Гардзінг памёр, ён быў адным з самых папулярных прэзідэнтаў у гісторыі; аднак далейшыя звязаныя з ім скандалы, такія як Тыпат Дом  (англ.), істотна зменшылі папулярнасць Гардзінга, асабліва пасля адкрыцця справаў адной з яго палюбоўніц Наны Брытан. У гістарычным рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША Гардзінг мае рэйтынг сярод самых горшых.

Уорэн Гардзінг
англ.: Warren G. Harding
Уорэн Гардзінг
24-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
2 лістапада 1920 — 4 сакавіка 1921
Папярэднік Томас Вудра Вільсан
Пераемнік Герберт Кларк Гувер
29-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1921 — 2 жніўня 1923
Папярэднік Томас Вудра Вільсан
Пераемнік Кальвін Кулідж
Lieutenant Governor of Ohio[d]
11 студзеня 1904 — 8 студзеня 1906
Папярэднік Harry L. Gordon[d]
Пераемнік Andrew L. Harris[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1915 — 4 сакавіка 1917
Папярэднік Theodore E. Burton[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1917 — 4 сакавіка 1919
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1919 — 13 студзеня 1921
Пераемнік Frank B. Willis[d]
Нараджэнне 2 лістапада 1865(1865-11-02)[…]
Смерць 2 жніўня 1923(1923-08-02)[…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Warren Gamaliel Harding
Бацька George Tryon Harding, Sr.[d]
Маці Phoebe Elizabeth Dickerson[d]
Жонка Флорэнс Гардзінг
Дзеці Elizabeth Ann Blaesing[d]
Веравызнанне баптызм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, рэдактар газеты, дзяржаўны дзеяч, бізнесмен
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Гардзінг нарадзіўся ў Блюмінг Гроў, штат Агая. Ён пражыў у сельскай мясцовасці Агая амаль усё сваё жыццё, акрамя часу палітычнай службы. Ён пасяліўся ў Марыёне, штат Агая, калі яму было менш за 20 гадоў, купіў газету «Marion Star» і зрабіў яе паспяховай. У 1899 годзе ён быў абраны ў сенат штата Агая і праз чатыры гады паспяхова балатаваўся на пасаду лейтэнанта-губернатара. Яму не ўдалося абрацца на пасаду губернатара ў 1910 годзе, але ён быў абраны ў Сенат у 1914 годзе.

Гардзінг атрымаў намінацыю рэспубліканскай партыі на выбарах прэзідэнта ў 1920 годзе, хоць і лічыўся няўдачнікам з малымі шанцамі на поспех. Вядучыя кандыдаты, такія як генерал Леанард Вуд, не змаглі атрымаць большасць для забеспячэння прызначэння, і перамовы зайшлі ў тупік. У гэты час падтрымка Гардзінга паступова расла, пакуль ён не быў прызначаны на дзясятым галасаванні. Ён правёў «кампанію пярэдняга ганка» (англ.: front porch campaign), застаючыся па большай частцы ў Марыёне і прымаючы людзей, якія да яго прыходзілі. З абяцаннем вяртання да нармальнага жыцця ён атрымаў перамогу над кандыдатам ад дэмакратаў Джэймсам М. Коксам і кандыдатам Сацыялістычнай партыі Юджынам Дэбсам і стаў першым сенатарам, які быў абраны прэзідэнтам.

Гардзінг прызначыў шэраг добра вядомых асоб, у тым ліку Эндру Мелана ў казначэйства, Герберта Гувера ў гандаль і Чарльза Эванса Х’юза ў Дзяржаўны дэпартамент. Адным з галоўных дасягненняў знешняй палітыкі было правядзенне Вашынгтонскай Ваенна-марской канферэнцыі 1921—1922, пасля якой буйныя ваенна-марскія дзяржавы дамовіліся аб праграме ваенна-марскіх абмежаванняў на працягу дзесяці гадоў. Два сябры кабінета Гардзінга былі замяшаныя ў карупцыі: міністр унутраных спраў Альберт Фол і генеральны пракурор Гары Догерці. Скандалы выкрыліся толькі пасля смерці Гардзінга, як і яго раманы, якія моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Гардзінг памёр у Сан-Францыска ад кровазліцця ў мозг, выкліканага хваробай сэрца, падчас заходняга турнэ; яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Кальвін Кулідж.

Зноскі

  • Lundy D. R. Warren Gamaliel Harding // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Carnegie Hall linked open data — 2017. Праверана 2 мая 2022.
  • Гардинг Уоррен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • http://web.archive.org/web/20210117021559/https://hardingpresidentialsites.org/florence-harding/ Праверана 6 жніўня 2021.
  • President Harding's mysterious S.F. deathSan Francisco: Hearst Communications, 2012. — ISSN 1932-8672; 2574-5921 Праверана 6 жніўня 2021.
  • National Archives Catalog
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • DNA Is Said to Solve a Mystery of Warren Harding’s Love Life / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 31 студзеня 2021.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уорэн Гардзінг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    186519232 жніўня2 лістапада4 сакавікаen:Teapot Dome scandalАнглійская моваЗШАПрэзідэнт ЗША

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    RSSАрфаграфіяКаштоўнасцьАляксандр Мікалаевіч КазекаАлесь Жук1943Пары-Ла-Дэфанс АрэнаHahniidaeКамп’ютарная сеткаПечы (Барысаў)Электронны чытальнікАндрэй Аляксандравіч УцюрынГётэбаргПолк КаліноўскагаМТБанкСтоўбцыQR-кодБэзПа што ідзеш, воўча?Грэцкі арэхВасіль ВіткаГенрых II ПлантагенетАлег Антонавіч ЛойкаМікалай Фёдаравіч ЖлобаФілалагічны факультэт БДУРасіяІстмійскія гульніСловазлучэннеЧорны замак АльшанскіБеларуская энцыклапедыяДаброЛітаратура і мастацтва (газета)Людзі на балоце (раман)Сцяг БеларусіНовасібірск.tgРадаводМазырТурызм у КНДРБаранаKufar.byПтушкі і гнёздыDictynidaeКапіталізмПолацкАляксандр Валер’евіч ХаджаеўБеларуская літаратураАзербайджанАркадзь КуляшоўНюшаРак прадсталёвай залозыЛічэбнікВіцебская дыяцэзіяМагіла льва (паэма)Слуцкі поясСтыль (мова)Плошчы МінскаПраспект Незалежнасці (Мінск)ВермахтЖлобінСабакі Эўропы (раман)ПалессеЯўгенія ЯнішчыцРуская моваТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмУладзімір НякляеўАдольф Гітлер УунонаНіл ГілевічМікола МятліцкіАпурэШэры журавельГанна Мікалаеўна КісліцынаДзікае паляванне караля Стаха (фільм)АстравецНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеГамер Сімпсан🡆 More