Тысяча І Адна Ноч: зборнік арабскіх апавяданняў і народных казак

Тысячы і адной ночы (араб.

Казкі напісаны рознымі аўтарамі ў розныя часы з сюжэтамі з арабскага, персідскага, індыйскага і месапатамскага фальклору і літаратуры.

Тысяча І Адна Ноч: Гісторыя стварэння, Мастацкія асаблівасці, Беларускія пераклады
Арабскі рукапіс XIV ст.

Гісторыя стварэння

Пытанне пра паходжанне і развіццё твора цалкам не высветлена да цяперашняга часу. Спробы знайсці прарадзіму зборніка ў Індыі, якія рабілі першыя даследчыкі, пакуль дастатковага не абгрунтаваны. Правобразам твора на арабскім грунце быў, імаверна, зроблены ў X стагоддзі пераклад персідскага зборніка «Хезар-Эфсанэ» (Тысяча казак). Гэты пераклад па сведчанню арабскіх пісьменнікаў таго часу, вельмі папулярны пры двары халіфаў у Багдадзе. Ён не захаваўся, аднак казкі з гэтага зборніка вельмі часта існавалі і самастойна, часам у найбольш распаўсюджанай форме.

Толькі ў XVI—XVII стагоддзях «Тысяча і адна ноч» набыла той выгляд, у якім і вядома сучаснаму чытачу. Даследчыкі старажытнай арабскай літаратуры і мовы лічаць, што назва пайшла ад цюркскага фразеалагізма «бін бір», гэта даслоўна азначае «тысяча адзін». Ужываецца ж гэты фразеалагізм у значэнні «няпэўнае мноства». 3 цягам часу назва пачала разумецца літаральна — 1001, гэта значыць расказ Шахразады сапраўды ахоплівае тысячу і адно апавяданне.

Радзімай канчатковай рэдакцыі зводу стаў Егіпет. Гэта тлумачыцца гістарычнымі падзеямі. Да сярэдзіны XIII стагоддзя Багдад і іншыя гарады Усходу былі захопленыя і разбураныя манголамі. І ўжо пасля заваявання Егіпта і Сірыі асманскім султанам Селімам I (1512—1520) гарады Егіпта сталі галоўнымі цэнтрамі арабскага свету.

Мастацкія асаблівасці

Героі казачнай эпапеі падаюцца адпаведна традыцыйнаму ўяўленню і разуменню дабра і зла, прыгажосці і гармоніі. Станоўчы герой заўсёды чалавек адукаваны, багаты (калі бядняк, то ўрэшце да яго ўсё роўна прыходзіць багацце), шчодры, прыгожы. Гэтыя рысы адпавядаюць маральнаму і эстэтычнаму ідэалу сярэдневяковага гараджаніна Усходу. Лепшыя апавяданні і казкі «Тысячы і адной ночы» вызначаюцца расквечаным апісаннем быту, займальнасцю, багатым на падзеі і матывы сюжэтам, дасканалай кампазіцыяй, тонка пададзенай эротыкай, камічнасцю і гумарам.

Тысяча І Адна Ноч: Гісторыя стварэння, Мастацкія асаблівасці, Беларускія пераклады 
Ілюстрацыя да кнігі, Абу-ль-Хасан Гафары, каля 1850 г.

Шахразада здолела падпарадкаваць, паралізаваць злога і жорсткага цара Шахрыяра, які, пасля здрады і ашуканства жонкі, пакляўся штоноч браць да сябе дзяўчыну і раніцай забіваць яе. Шахразада завабіла яго ў залаты, чарадзейны церам першай казкі — і праз тысячу і адну ноч цар Шахрыяр вярнуўся ў свет высакародным і велікадушным чалавекам, з глыбокім раскаяннем у сваіх злачынствах. Тым самым яшчэ раз сцвярджаецца сіла мастацтва, казкі, якая здольная адрадзіць душу і напоўніць жыццё прыгажосцю.

Вялікую ролю ў культуры Усходу ва ўсе часы займала паэзія, музыка, танец. Таму ў «Тысячы і адной ночы» мноства вершаў і вершаваных урыўкаў, якія былі ўведзены ў тэкст пазнейшымі перапісчыкамі і адпавядалі літаратурным густам таго часу. Некаторыя з гэтых вершаў прыпісваліся альбо сапраўды належалі вядомым сярэдневяковым арабскім паэтам — Абу Нувасу, Ібн аль-Мутазу, паэту і музыканту Ісхаку Масульскаму. Часам вершаваныя ўстаўкі маюць проста ілюстрацыйны характар і таму пры перакладзе могуць быць без усякай шкоды для твора апушчаныя. Але часам верш неад’емная частка дыялогу, бо, у разуменні сярэдневяковых арабаў, сапраўднае красамоўства немагчыма без вершаў.

Беларускія пераклады

  • Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Пераклад з рускай. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1939.
  • Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Пераклад С. Драздоўскага. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1961.
  • Сіндбад-мараход: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Мастак І. Някрасаў. — Мінск: Беларусь, 1963.
  • Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998.
  • Усходнія казкі: для малодшага школьнага ўзросту / літаратурная апрацоўка і пераклад з рускай мовы Н. В. Бабінай. — Мінск: Харвест, 2017.

Цікавыя факты

Тысяча І Адна Ноч: Гісторыя стварэння, Мастацкія асаблівасці, Беларускія пераклады 
Памятная манета Нацбанка Беларусі, прысвечаная «Тысячы і адной ночы».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Тысяча І Адна Ноч Гісторыя стварэнняТысяча І Адна Ноч Мастацкія асаблівасціТысяча І Адна Ноч Беларускія перакладыТысяча І Адна Ноч Цікавыя фактыТысяча І Адна Ноч ЛітаратураТысяча І Адна Ноч СпасылкіТысяча І Адна НочІндыяІранІсламАрабская моваАрабыБлізкі УсходМесапатаміяПаўднёвая АзіяПерсідская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьУніверсітэт імя Дж. КрэндалаХатыньБеларуская фанетыкаМагіла льва (паэма)Салідарныя з БеларуссюПеракладАлесь СавіцкіКаласы пад сярпом тваімВікіпедыяPremiere (часопіс)ФарамірІгар Уладзіміравіч ГолубеўАндрэй Паўлавіч ХудыкГарады БеларусіМарат Сяргеевіч МаркаўШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСяброўстваРагнеда РагвалодаўнаСімвалы БеларусіПрыпяцьНапалеон ОрдаБелсатЗянон Станіслававіч ПазнякKufar.byБаранаЧыгуначны вакзалГалоўная старонкаБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Кастусь Каліноўскі26 красавікаЯнка КупалаАфіцыйна-дзелавы стыльАртур ВольскіДзеепрыметнікПолацкАперацыйная сістэмаВялікая Айчынная вайнаМарк ШагалТлумачальны слоўнік беларускай мовыStreit Group SpartanКузьма ЧорныВадзім КабанчукПраспект Ракасоўскага (Мінск)Саюз беларускіх пісьменнікаўСекс без пранікненняРэкі і каналы БеларусіСтары ЗапаветMicrosoft OfficeПімен ПанчанкаВялікдзеньПлошча Перамогі (Мінск)Лідская раўнінаПрымыканне (лінгвістыка)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічАлег Антонавіч ЛойкаПалессеНацыянальная бібліятэка БеларусіЛічэбнікБеларуская Рада КультурыЯпонская моваЛацінская моваАленаЖураўліны крыкНавум Якаўлевіч ГальпяровічХведар Хведаравіч ГурыновічСцяг БеларусіСімвал28 красавіка100 найвялікшых беларускіх песеньЧайка (значэнні)Якуб КоласКанстытуцыйная камісія (2021)🡆 More