Транспарт У Таліне

Грамадскі транспарт Таліна — сетка гарадскога транспарту, якая абслугоўвае сталіцу Эстоніі горад Талін.

Да грамадскага транспарту ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром.

Аўтобус

Аўтобусны транспарт у Таліне добра развіты, асабліва ў раёнах Пірыта, Ласнамяэ і Ныме, дзе ён з’яўляецца асноўным відам транспарту. У горадзе дзейнічаюць 73 аўтобусныя маршруты, па якіх ходзяць аўтобусы марак Scania, Volvo, MAN, Iveco і Solaris у перыяд паміж 05:20 і 0:20. Некаторыя аўтобусныя маршруты, асабліва экспрэс-маршруты, працуюць толькі ў гадзіны пік.

Трамвай

Транспарт У Таліне 
Трамвай тыпу Tatra KTNF6 з сярэдняй нізкападлогавай секцыяй у Таліне

Трамвайная сістэма ў Таліне была адкрыта 24 жніўня 1888 года ў выглядзе конкі. З 1916 года дзейнічала лінія на паравой і бензаматорнай цязе, з 1925 года — у сучасным выглядзе, на электрычнай цязе. Дзейнічаюць чатыры маршруты трамвая, агульная працягласць ліній — 39 км.

Тралейбус

Першы маршрут быў адкрыты ў Таліне 6 ліпеня 1965 года. З тых часоў тралейбусная сетка пашырылася да 9 маршрутаў, а пасля сетка была скарочаная. Тралейбусы абслугоўваюць заходнюю частку Таліна. Станам на май 2017 года дзейнічаюць 4 тралейбусныя маршруты (№ 1, 3, 4 і 5) з цэнтра горада да раёна Мустамяэ.

Прыгарадныя цягнікі

Прыгараднымі цягнікамі карыстаюцца жыхары горада ў раёнах Ныме і Ласнамяэ. Канцавы прыпынак знаходзіцца на вакзале Талін.

Паром

У Таліне ёсць паромныя зносіны з востравам Аэгна. Паколькі на Аэгне няшмат жыхароў, паромам карыстаюцца ў асноўным турысты, і ён працуе толькі ў летні час. Жыхары горада могуць бясплатна карыстацца паромам.

Спасылкі

Tags:

Транспарт У Таліне АўтобусТранспарт У Таліне ТрамвайТранспарт У Таліне ТралейбусТранспарт У Таліне Прыгарадныя цягнікіТранспарт У Таліне ПаромТранспарт У Таліне СпасылкіТранспарт У ТалінеТалінЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РасліныВікісховішчаBingГроднаКальцоўЯнка КупалаЛацінская моваХто смяецца апошнім (п’еса)Французскі веснікДOnliner.byМаладосць (часопіс)Паўстанне 1863—1864 гадоўНазоўнікА хто там ідзе?ПольшчаДыялекты беларускай мовыЛюдзі на балоце (раман)Насау (Багамскія Астравы)18Якуб КоласЭканоміка ТунісаПрыназоўнікДэтэктыўМайНіна БадрычАбаронцы Брэсцкай крэпасці (карціна Івана Ахрэмчыка)Мар’ян ДуксаСымон-музыкаВіцебскРоднае слова (часопіс)Руская моваТамара ХанумІнструкцыя па транслітарацыіІван ШамякінАлена Леанідаўна БогданУладзімір Аляксандравіч ЗяленскіПомнік Якубу Коласу (Мінск)СайтКасцёл Божага Цела (Нясвіж)b1tp5Септымій СеверPhysarum contextumУННВКастусь ЖукВасіль ЦяпінскіЮрка МонічЭпітэтУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Тадэвуш КасцюшкаДубінная вайнаТворны склонІмшалДанчыкRSSДжон Мільтан ХэйМагіла льва (паэма)Сен-Барт перш за ўсёПеніс чалавекаСклонАповесць🡆 More