Сісіміўт: горад у Грэнландыі

Сісіміўт (грэнл.: Sisimiut), або Хольстэйнсбарг (дацк.: Holsteinsborg) — горад і да 2009 года сталіца аднайменнага муніцыпалітэта ў цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі (Кіта).

Мяжуе з Манітсокам на поўдні і Кангатсіякам на поўначы, а таксама Амасалікам на ўсходзе. Горад размешчаны за 75 км на поўнач ад палярнага круга, і з'ўяляецца самым паўночным портам Грэнландыі, свабодным ад лёду. Насельніцтва - 5965 чал. (2007), што робіць Сісіміўт другім па велічыні горадам Грэнландыі.

Горад
Сісіміўт
грэнл.: Sisimiut
дацк.: Holsteinsborg
Сісіміўт: Гісторыя, Клімат, Інфраструктура
Краіна
Самакіравальная супольнасць
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
1764
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Хольстэйнсбарг
Плошча
  • 34,4 км²
Насельніцтва
5965 чалавек (2007)
Паштовыя індэксы
3911
Афіцыйны сайт
sisimiutcity.com (дацк.)
Сісіміўт на карце Грэнландыі
Сісіміўт (Грэнландыя)
Сісіміўт

Таксама на тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць і іншыя пасёлкі — Ітылек, Сарфанкуак і Кангерлусуак, які з'яўляецца найбуйнейшым грэнландскім аэрапортам.

Гісторыя

Сісіміўт: Гісторыя, Клімат, Інфраструктура 
Сісіміўт у 1980 г.

Першыя сляды чалавека на тэрыторыі Сісіміўта адносяцца яшчэ да 4,5 тыс. гадоў назад. Інуіты на гэтай тэрыторыі пражываюць некалькі соцень гадоў. Місіянер Ханс Эгедэ ў 1721 г. пабудаваў паблізу царкву, акрамя таго захавалася яшчэ некалькі будынкаў XVIII ст. У XX ст. былі пабудаваны гандлёвы порт і рыбазавод. У апошні час усё больш значэнне набывае турызм.

Клімат

Клімат Сісіміўта вызначаецца яго размяшчэннем каля Бафінава заліва з цёплым Заходне-Грэнландскім цячэннем, якое працякае каля берагоў, а таксама ўнутраным ледзяным шчытом Грэнландыі. У выніку клімат Сісіміўта толькі трохі халаднейшы чым у Нуку. Узімку дзённая тэмпература не падае ніжэй −15 °C, а ўлетку не падымаецца вышэй 20 °C, аднак надвор'е пераменлівая, як і ва ўсіх прыморскіх раёнах.

З унутраных раёнаў могуць прыходзіць моцныя парывістыя ветры, якія дасягаюць 200 км/г. Ападкаў у Сісіміўце мала, улетку дождж ідзе галоўным чынам раз у месяц, а ўзімку 2 разы ў месяц выпадае снег. Аднак ён ляжыць усю зіму, не растаючы. Прычым на ўзбярэжжы ападкаў больш чым у глыбіні тэрыторыі. Толькі ўвесну і ўвосень (май, верасень) ападкі ідуць часцей. Першы снег выпадае напачатку-сярэдзіне кастрычніка, а першыя адлігі пачынаюцца ў сярэдзіне-канцы красавіка.

Клімат Сісіміўта (1961-1990 гг.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −9,4 −10,2 −10,1 −3,6 2,9 6,8 9,8 9,3 5,8 0,7 −3,2 −6,9 −0,7
Сярэдняя тэмпература, °C −12,8 −13,9 −14 −7,1 −0,2 3,6 6,3 6,1 3,2 −1,9 −5,9 −10,1 −3,9
Сярэдні мінімум, °C −16,3 −17,7 −18 −10,9 −3,2 0,8 3,3 3,3 0,7 −4,4 −8,7 −13,3 −7
Норма ападкаў, мм 19 20 22 28 18 30 44 52 51 37 38 23 383
Крыніца: Danish Meteorological Institute

Інфраструктура

Сісіміўт: Гісторыя, Клімат, Інфраструктура  Сісіміўт: Гісторыя, Клімат, Інфраструктура 
У 1960-х гг. дацкі ўрад спрыяў перасяленню ў блокавыя дамы замест індывідуальных зборных, якія пастаўляліся з Даніі раней.

У сучасным Сісіміўце ёсць крамы, банк, сярэдняя школа, маладзёжны інтэрнат, гасцініцы, канферэнц-цэнтр, некалькі цэркваў, бібліятэка, пошта і бальніца. Таксама ёсць адкрыты плавальны басейн з падагрэтай вадой, пабудаваны на палях, каб пазбегнуць уздзеяння на вечную мерзлату. У горадзе пракладзены дарогі з цвёрдым пакрыццём, такая ж дарога вядзе да аэрапорта, але няма ніякіх дарог, якія злучаюць Сісіміўт з іншымі паселішчамі.

Транспарт

Аэрапорт Сісіміўта мае невялікую УПП, здольную прымаць толькі невялікія самалёты, і для далёкіх падарожжаў трэба перасаджвацца ў Кангерлусуаку. Акрамя таго, Сісіміўт некалькі разоў у тыдзень улетку наведваюць паромы Arctic Umiaq Lines, якія абслугоўваюць пасёлкі заходняга ўзбярэжжа. Штотыдзень паромы заходзяць у Ітылек і Сарфанкуак. Узімку асноўным транспартам з'яўляюцца сабачыя запрэжкі.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Сісіміўт ГісторыяСісіміўт КліматСісіміўт ІнфраструктураСісіміўт ТранспартСісіміўт Гарады-пабрацімыСісіміўт Гл. таксамаСісіміўт СпасылкіСісіміўт2009АмасалікГрэнландская моваГрэнландыяДацкая моваМанітсокМуніцыпалітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ОршаАперацыйная сістэмаЗямля пад белымі крыламіСанкт-Пецярбургская біржаАлесь ПісьмянкоўРыгор БарадулінПалессеНарысЗнак бядыПечы (Барысаў)РасіяВасіль ВіткаБрэсцкая вобласцьКрыж Ефрасінні ПолацкайМузыка БеларусіЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларуская моваПрыметнікЛічэбнікБеларуская Народная РэспублікаГасцінец (значэнні)Родны склонАліна КоўшыкАркаM8L8THПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)RunciniaAP$ENTГроднаАлесь ЖукВікіВерасСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЗямляАлесь РазанаўМінская вобласцьПрыпяцьТадэвуш КасцюшкаБеларуская дэтэктыўная прозаМарк ШагалПаўлюк ТрусАляксей ДудараўУладзімір Мікалаевіч КарватГлебаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Галоўная старонкаМіжнародны стандартны кніжны нумарСукенкаАдольф ГітлерВярбаБярэзінскае зледзяненнеДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаА хто там ідзе?Францішак Багушэвічh8kpjVII Усебеларускі народны сходПалеская вобласцьЯ размалюю для цябе небаКальварыйскія могілкіАўстраліяЛідская раўнінаВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Чорны замак АльшанскіАлег Антонавіч ЛойкаБеларуская дыяспараЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПолымя (часопіс)Марат Сяргеевіч МаркаўМастацкі стыльГамеланКіслародСідрТрайчасты нервПрырода🡆 More