Сяргей Васілевіч Бесараб

Сяргей Васілевіч Бесараб (нар.

25 ліпеня 1984, Навагрудак) — беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, вынаходнік, футуролаг і навуковы журналіст. Заснавальнік і галоўны рэдактар Telegram-канала LAB-66 (@lab66), буйнейшага беларускага рэсурса звязанага з навуковай камунікацыяй у галіне хімічных навук.

Сяргей Васілевіч Бесараб
Сяргей Васілевіч Бесараб
Дата нараджэння 25 ліпеня 1984(1984-07-25) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, навуковы журналіст, радыёаматар, вынаходнік
Навуковая сфера хімія, папулярызацыя навукі і навуковая журналістыка
Месца працы
Альма-матар
Сайт steanlab.github.io (англ.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў на выдатна сярэднюю школу № 3 Навагрудка. Падчас вучобы неаднаразова перамагаў на абласным і рэспубліканскіх этапах прадметнай алімпіяды па хіміі. Выпускнік кафедры радыяцыйнай хіміі хімічнага факультэта БДУ (кіраўнік Алег Шадыра). У 2010 годзе скончыў магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці «Хімія». З 2010 года працаваў навуковым супрацоўнікам лабараторыі адсарбентаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2016 годзе паспяхова скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка» (навуковы кіраўнік Уладзімір Камароў). Меў навуковую кваліфікацыю «Даследчык».

Дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню ўласцівасцей неарганічных порыстых матэрыялаў, пошуку эфектыўных адсарбентаў і стварэнню новых каталізатараў. Вынікі даследванняў Бесараба пазней ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых вынікаў фундаментальных і прыкладных даследванняў НАН Беларусі за 2011—2015 гады. Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, шэрагу вынаходстваў і карысных мадэляў. Да свайго палітычна матываванага звальнення ў 2020 годзе, рыхтаваўся да абароны дысэртацыі, прысвечанай распрацоўцы кіраванага сінтэза сілікатных іерархічных матэрыялаў. Раней са сваімі навуковымі распрацоўкамі двойчы (2009, 2011) перамагаў на Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац. У 2016 годзе заняў 1-е месца ў беларускім этапе Skolkovo StartupTour-2016 і стаў паўфіналістам конкурсу з прыладай для демеркурызацыі паветра (ачысткі ад пароў ртуці).

З 2015 года быў нацыянальным (BY) экспертам Міжнароднай камісіі па электрасувязі (IEC) у камітэтах ТС120 (сістэмы захоўвання электрычнай энэргіі) і ISO/IEC JPC 2 (энергаэфектыўныя і ўзнаўляльныя крыніцы энэргіі).

Займаўся прасоўваннем выкарыстання т. з. змешанай рэальнасці (MR) у адукацыйных і навуковых мэтах.

Як навуковы кансультант супрацоўнічаў з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам дзіцячай хірургіі, дзе займаўся распрацоўкай палімерных гідрагеляў для малаінвазіўнага лячэння інфаркту міякарда (гл. таксама «Навуковы рынг»), адытыўнымі тэхналогіямі ў кардыёхірургіі, пытаннямі хімічнай дэцэлюлярызацыі алаграфтаў. У 2017 годзе як навуковы куратар ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні першага беларускага навуковага хакатона SciHackathon.

Як тэхналагічны эксперт і папулярызатар навукі напісаў каля 200 артыкулаў. Пачынаў друкавацца ў выданнях «Компьютерра» і «Камп’ютарныя весткі». У студзені 2020 года, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння пандэміі пачаў гаварыць пра небяспеку каранавіруса і персанальныя сродкі абароны, яго артыкул пра выбар адмысловых супрацьаэразольных рэспіратараў і дэзінфекцыю за некалькі дзён набраў больш за паўмільёна праглядаў. У 2021 годзе стаў найлепшым тэхнааўтарам года за артыкул пра фітахімію і таксікалогію атрутных раслін — пераможцу конкурсу «Тэхнатэкст-2022», які праводзіць Habr.com. Сумесна з Юстынай Саўкай выпускаў серыю кароткіх беларускамоўных аўдыёнарысаў пра біяхімічныя асаблівасці раслін для дзіцячай праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на канале «Культура» Беларускага радыё (гл. Нататкі фітахіміка).Займаўся навуковай папулярызацыяй і прасоўваннем альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц харчавання.

Як незалежны навуковец выступае з разгорнутыми каментарыямі ў перыядычных выданнях і СМІ, як беларускіх — «Наша Ніва», «Зялёная сетка», Zerkalo.io, dev.by, CityDog.by, Салідарнасць, так і міжнародных — Voice of America, Radio France internationale, Deutsche Welle. Як запрошаны навуковец-эксперт выступае на радыё (Радыё Рацыя, Еўрарадыё) і тэлебачанні (Belsat, «Звычайны ранак»). Асноўныя тэмы выступаў — ядзерная і хімічная бяспека, радыялагічная ахова насельніцтва, прамысловая і побытавая таксікалогія, фітахімія, гарадская энтамалогія.

Грамадзянская пазіцыя

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі пасля 9 жніўня 2020 года. Выступіў з экспертным абвяржэннем абвінавачання Сцяпану Латыпаву ў падрыхтоўцы атручэння супрацоўнікаў МУС. Пасля быў звольнены з Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі і далучаны да спісу рэпрэсаваных па палітычных прычынах беларускіх навукоўцаў, якіх падтрымалі ў адкрытым Звароце супраць рэпрэсій каля 800 беларускіх навукоўцаў. Пасля звальнення стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда навуковай салідарнасці.

У пачатку сакавіка 2022 года пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну на старонцы Акадэміі навук Беларусі ў сацыяльнай сетцы Linkedin, якую заснаваў і адміністраваў па асабістай ініцыятыве, апублікаваў Зварот беларускай навуковай супольнасці супраць вайны ва Украіне. Пасля шырокага распаўсюджання матэрыяла ў буйнейшых незалежных беларускіх Telegram-каналах (NEXTA Live, MotolkoHelp, БГМ), Прэзідыум НАН Беларусі зрабіў аправяржэнне на Зварот, з афіцыйнай праўладнай пазіцыяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пазней Бесараб прааналізаваў даныя грамадзян са спісу «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» беларускага МУС і склаў статыстычную «мапу беларускага экстрэмізма» і «партрэт беларускага экстрэміста». Пазней таксама склаў адмысловы статыстычны «партрэт беларускага рэпрэсаванага навукоўца».

У красавіку 2023 года далучыўся да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя» і ўзяў пад інфармацыйны патранаж палітычнага зняволенага, студэнта-хіміка Арцёма Баярскага.

У адказ на заявы пра размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброi, Бесараб пачаў у аналітычных матэрыялах выкрываць каардынаты і тэхнічныя характарыстыкі патэнцыйных месцаў захоўвання ядзернай зброі. У выніку па рашэнні суда Цэнтральнага района Мінска ад 11 траўня 2023 года ўся інфармацыйная прадукцыя аўтарскага Telegram-канала LAB-66 (@lab66) разам з прыканальным чатам унесена ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, то бок стваральнікам. чытачам, падпісчыкам і карыстальнікам пазначанага кантэнту ў Беларусі пачала пагражаць крымінальная адказнасць. Фактычнае падцвержанне правільнасці аналітычных высноваў наконт месцаў захоўвання расійскай тактычнай ядзернай зброі, раней зробленых Бесарабам, пачало з’яўляцца у матэрыялах замежных расследвальнікаў прыкладна праз год. За свае аналітычныя артыкулы Бесараб падвяргаўся публічным абразам ад прапагандыста Андрэя Мукавозчыка са старонак выдання СБ. Беларусь сегодня

Праз палітычна матываваны пераслед з боку ўладаў і пагрозу для жыцця ў чэрвені 2023 года Сяргей Бесараб вымушаны быў неадкладна пакінуць Беларусь і прасіць міжнароднай абароны ў ЕС, як палітычны ўцякач.

Як грамадскі актывіст, Бесараб адзін з нямногіх актыўна прыцягвае ўвагу да трывання палітычна матываваных рэпрэссій супраць беларускіх навукоўцаў, да існых праблем беларускай навукі і магчымых варыянтаў іх вырашэння.

Навукова-Тэхнічны·LAB-66

Сяргей Васілевіч Бесараб 
Лагатып Тэлеграм-канала LAB-66

У снежні 2019 года Сяргей Бесараб стварыў у Тэлеграме публічны канал @lab66  —  незалежны інфармацыйны рэсурс, першапачаткова прысвечаны пытанням папулярызацыі хіміі і хімічных навук. Канал быў названы ў гонар лабараторыі № 66 у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, дзе Сяргей Бесараб працаваў да свайго палітычна матываванага звальнення.

За час існавання рэсурсу артыкулы з каналу неаднаразова перадрукоўваліся беларускімі, украінскімі і расейскімі медыя. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну інфармацыю з каналу LAB-66 выкарыстоўвалі ў сваіх матэрыялах расследвальнікі маніторынгавага OSINT праекту Беларускі Гаюн.

Па даных статыстычнага сэрвіса TGStat, станам на 2024 год рэсурс налічвае больш за 18100 чытачоў і, такім чынам з'яўляецца буйнейшай беларускай тэматычнай суполкай, звязанай з папулярызацыяй хіміі, навуковай камунікацыіяй у галіне хімічных навук і пытаннях грамадзянскай бяспекі (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона насельніцтва).

Дадаткова

Радыёаматар-кароткахвалявік з радыёаматарскім пазыўным EU1AEY. Прафесійна займаецца спартыўным турызмам, мае II дарослы разрад.

У 2023 годзе для бактэрыі Erwinia amylovora адкрыты бактэрыяфаг Stean, названы ў гонар Сяргея Бесараба

Узнагароды

  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 год таленавітым маладым вучоным да 35 гадоў

За установление физико-химических закономерностей синтеза нового класса иерархических пористых материалов, обладающих комбинированной пористой структурой с регулируемым отношением транспортных путей и каталитически активных центров, отличающихся характеристиками, превосходящими в 7-9 раз показатели образцов, получаемых традиционными методами

Выбраная бібліяграфія

Манаграфіі

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Синтез двухкомпонентных бипористых алюмо-, ферро- и магнийсиликагелей // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2011. — № 3. — с. 41-45
  • Темплатный метод регулирования структуры природных алюмосиликатов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2014. — № 3. — c. 22-25
  • Синтез мезопористых адсорбентов на основе гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2015. — № 4. — с. 23-27
  • Синтез микропористых силикагелей с применением в качестве темплата гидроксидов металлов // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. − 2017. — № 1. — с 44-48
  • Composite materials based on MgO and metallic nanoparticles for catalytic applications // Romanian Journal of Materials. — 2019. EID: 2-s2.0-85077018175 — 2019
  • Investigation of the structure and properties of ceramic materials with a rigid system of microfiltration transport pores based on basalt fibers. — 2021. DOI:10.33774/chemrxiv-2021-46cg5. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2022.
  • Массовая дозиметрия в 21 веке. Простейшие устройства для дозиметрического контроля, доступные широким слоям населения. Рынок, решения, возможности // Мат.конф. ГУО Институт пограничной службы РБ. — 2021. DOI:10.6084/m9.figshare.14529339. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022.

Выбраныя патэнты на вынаходствы

  • Устройство для очистки твердых поверхностей от разливов металлической ртути. — Патент BY 9699. − 2013.
  • Установка для очистки воздуха от паров ртути. — Патент BY 9629. − 2013
  • Способ получения сорбционного материала. — Патент BY 19685. − 2015
  • Способ получения мезопористого силикагеля. — Патент BY 19921. − 2016
  • Способ получения каталитически активного фильтрующего материала. — Патент BY 21653. — 2018
  • Способ получения меднооксидного катализатора. — Патент BY 21653. — 2018
  • Установка для очистки воды. — Патент BY 12025. — 2019

Выбраныя навукова-папулярныя артыкулы

Зноскі

Літаратура

  • Веды № 2 (2522), 12 студзеня 2015.
  • Навука № 16 (2587), 18 красавіка 2016
  • Навука №18 (2745), 29 красавіка 2019
  • К Дню изобретателя и рационализатора // Изобретатель № 6 (198), 2016.
  • Таленты побач // Новае жыццё № 71 (8256), 5 верасня 2001

Спасылкі

Сяргей Васілевіч Бесараб 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

Сяргей Васілевіч Бесараб БіяграфіяСяргей Васілевіч Бесараб ДзейнасцьСяргей Васілевіч Бесараб Грамадзянская пазіцыяСяргей Васілевіч Бесараб Навукова-Тэхнічны·LAB-66Сяргей Васілевіч Бесараб ДадатковаСяргей Васілевіч Бесараб УзнагародыСяргей Васілевіч Бесараб Выбраная бібліяграфіяСяргей Васілевіч Бесараб ЗноскіСяргей Васілевіч Бесараб ЛітаратураСяргей Васілевіч Бесараб СпасылкіСяргей Васілевіч БесарабTelegramВынаходнікКалоідная хіміяНавагрудакНавуковая журналістыкаНавуковая камунікацыяФутуралогіяХімія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Іван ШамякінPornhubКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўКазімір Вікенцьевіч КамейшаПріорбанкДзікТрасянкаГеаграфія сельскай гаспадаркіУладзімір Уладзіміравіч СаулічЖурналістыка2024Леанід Дранько-МайсюкПершы крыжовы паходУніверсітэт «Канкордыя» ў ЭдмантанеKufar.byДзядыГіпертрафіяЯнка БрыльПімен ПанчанкаЭлектралітБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяГерб ВіцебскаМухамор чырвоныСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Уладзімір СцяпанКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)BingXПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Францыск СкарынаГісторыя беларускай мовыТэрмінОрдэн ПагоніКрыж Ефрасінні ПолацкайГеоргій МарчукЭйфелева вежаСінонімыГомельская вобласцьЯн ПазнякНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьГроднаМікалай Пракопавіч МіхалапБарокаДзень Перамогі361-я асобная база аховы і абслугоўвання1943СідрСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМонктанскі ўніверсітэтКрупка (Пухавіцкі раён)Залужжа (Пухавіцкі раён)Звязда (газета)У краіне райскай птушкіЛілея кучараваяБеларусізацыяКалядыБеларускія татарыУладзімір Міхайлавіч РунцэвічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаГанна Сяргееўна КурнікаваСымон БудныЗубр у БеларусіНовы ізраільскі шэкельШЯнка МаўрМухамад ІкбалІнтэрстэларАляксей ДудараўАсветніцтваВермахтGott mit unsАндрэй Паўлавіч ХудыкУННВПаветраны шарЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкВіртуальная машына🡆 More