Сяргей Іванавіч Лугоўскі

Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі (руск.: Сергей Иванович Луговский; 29 чэрвеня 1912, Жытомір — 2002, Масква) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі.

Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).

Сяргей Іванавіч Лугоўскі
Сергей Иванович Луговский
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1912(1912-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2002(2002-02-18) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера аэрадынаміка, рудніковая аэралогія, грамадзянская і прамысловая вентыляцыя, кандыцыяніраванне паветра, пылагазаўлоўліванне, ахова паветранага асяроддзя
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1955)
Альма-матар Днепрапятроўскі горны інстытут
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Біяграфія

Сяргей Іванавіч Лугоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1912 года ў горадзе Жытоміры ў сям’і вайскоўца. Пасля заканчэння Жытомірскай зямельна-наладжвальнай прафшколы браў удзел у будаванні Крыварожскага металургічнага камбіната.

19321937 — студэнт Крыварожскага горнаруднага інстытута і Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў начальнікам шахты і намеснікам галоўнага інжынера рудаўпраўлення трэста «Нікапаль-Марганец».

У студзені 1941 года С. І. Лугоўскі быў залічаны аспірантам Крыварожскага горнаруднага інстытута. Ён паспявае здаць экзамены кандыдацкага мінімуму, але ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па мабілізацыі адпраўляецца ў Севастопаль у дзейны Чарнаморскі ваенна-марскі флот.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. Браў удзел у абароне Севастопаля і Масквы. Пасля вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў як горны інжынер быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі (шахтаў) рэспублікі.

19461957 — асістэнт, дацэнт, потым прафесар Крыварожскага горнаруднага інстытута. У сакавіку 1948 года ён паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю па аэрадынаміцы вентыляцыйных сетак, а ўжо ў сярэдзіне 1955 года — доктарскую дысертацыю па вентыляцыі рудных шахтаў пасля масавых выбухаў.

19571963 — прарэктар па навуковай рабоце Крыварожскага горнаруднага інстытута, загадчык кафедры рудніковай вентыляцыі і аховы працы, адказны рэдактар зборніка навуковых работ.

19621972 — загадчык кафедры цеплатэхнікі Валгаградскага інстытута інжынераў гарадской гаспадаркі, адказны рэдактар зборнікаў навуковых работ, член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.

У 1972 годзе С. І. Лугоўскі пераходзіць на працу ў Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута і становіцца яго першым прафесарам, што адыграла істотную ролю ў ператварэнні філіяла ў самастойную ВНУ — Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ).

19721988 — загадчык кафедры санітарнай тэхнікі і аховы працы НПІ.

19731976 — старшыня Камісіі па экалогіі Наваполацкага гарадскога Савета.

19761986 — член спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Беларускім політэхнічным інстытуце (г. Мінск)

19882000 — прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння, вентыляцыі і аховы паветранага басейна НПІ, а пасля ператварэння ВНУ — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта1993).

19951999 — член Савета па абароне дысертацый пры Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя кірункі С. І. Лугоўскага:

  • аэрадынаміка;
  • рудніковая аэралогія;
  • грамадзянская і прамысловая вентыляцыя;
  • кандыцыяніраванне паветра;
  • пылагазаўлоўліванне;
  • ахова паветранага асяроддзя ў будынках і вонкавага атмасфернага паветра ад забруджвання шкоднымі рэчывамі.

Падрыхтаваў 46 кандыдатаў навук. 7 яго вучняў сталі дактарамі навук.

Узнагароды

Асноўныя працы

За больш чым паўвекавую навуковую, метадычную і педагагічную дзейнасць С. І. Лугоўскі апублікаваў

  • 12 манаграфій;
  • больш 260 навуковых артыкулаў;
  • 22 навучальна-метадычных дапаможнікі;
  • мае 13 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходкі.

Бібліяграфія

  • Луговский С. И. Проветривание шахт после массовых взрывов. — М.: Металлургиздат, 1958. −272 с.
  • Луговский С. И. Проветривание глубоких рудников. — М.: Госгортехиздат, 1962. — 324 с.
  • Луговский С. И. Вентиляция шахт и карьеров/ Г. К. Дымчук, соавт. — М.:Недра,1964. — 308 с.
  • Луговский С. И. Проветривание карьеров воздушно-водяными струями/ В. М. Дубенюк, соавт. — Волгоград: Нижне-Волжское кн. изд-во, 1967. — 132 с.
  • Луговский С. И. Совершенствование разработки и вентиляции рудников / Э. И. Шкута, соавт. — М: Недра, 1968. — 304 с.
  • Луговский С. И. Очистка газов, отходящих от вагранок и электросталеплавильных печей / И. С. Андрианов, соавт. — М.: Машиностроение, 1972. — 142 с.
  • Луговский С. И. Совершенствование систем промышленной вентиляции / Г. К. Дымчук, соавт — М.: Стройиздат, 1991—134с.
  • Луговский С. И. Повышение санитарно-гигиенической, экологической и энергетической эффективности систем вентиляции / Е. С. Луговская, А. П. Шишова, С. И. Пивоварова, соавт. — Новополоцк: ПГУ, 1994. — 120 с.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Сяргей Іванавіч Лугоўскі БіяграфіяСяргей Іванавіч Лугоўскі Навуковая дзейнасцьСяргей Іванавіч Лугоўскі УзнагародыСяргей Іванавіч Лугоўскі Асноўныя працыСяргей Іванавіч Лугоўскі БібліяграфіяСяргей Іванавіч Лугоўскі Гл. таксамаСяргей Іванавіч Лугоўскі СпасылкіСяргей Іванавіч Лугоўскі1912200229 чэрвеняВентыляцыяВучоныДоктар тэхнічных навукЖытомірМаскваПрафесарРуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗычныяЭтнічная тэрыторыя беларусаўOnliner.byКнут ВіксельНазоўнікРадыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода1978Маскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтПавел Антонавіч ШурмейЗавеі, снежаньЕжы ГедройцЧабор звычайныМагіла льва (паэма)Правы рэванш45Артур ВольскіЯлтаНідэрландыНародМір (арбітальная станцыя)Берасцянка18ГерманіяКітайАзёры БеларусіТарашкевіцаМастацкі стыльПалац Сапегаў (Гродна)Трыўмфальная арка Ціта29 сакавікаРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Саудаўская АравіяШаманізмБеларускае выдавецкае таварыстваБатанічныя помнікі прыродыЛексікаПятрусь Броўка31 сакавікаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічЖук-аленьФранцыск СкарынаЯгайлаКапэльбрукеГарэлкаАдам МіцкевічБілінгвізмКастусь КаліноўскіБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныКыргызстанЛяхавіцкі стройЗубр еўрапейскіІзяславічы ПолацкіяРасійская акупацыя КрымаМаксім ТанкТворны склонПрызнанне Галадамору генацыдамБеларуская фанетыкаСнегКрэолыБукакэУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічБульбаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАлесь ДударІранГомаэратызмСяргей БульбаФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіАлена Сямёнаўна ВасілевічАнтычнасцьТ-44МанголіяВосіп Вікенцьевіч Турчыновіч🡆 More