Суперліга (англ.: The Super League) — планаванае штогадовае спаборніцтва па футболе, у якім будзе ўдзельнічаць пэўная група вядучых еўрапейскіх клубаў.
19 красавіка 2021 года, пасля доўгіх спекуляцый з нагоды магчымага фармавання дадзенага турніру, з’явілася афіцыйнае пацверджанне стварэння Суперлігі. Яна была заснаваная дванаццаццю клубамі, чакаецца, што да іх далучацца яшчэ тры. Гэтыя 15 клубаў стануць пастаяннымі ўдзельнікамі Суперлігі, яшчэ пяць каманд змогуць штогод прэтэндаваць на ўдзел, які будзе залежаць ад іх дасягненняў у папярэднім сезоне. Па заяве кіраўніцтва Суперлігі, гэта спаборніцтва пачнецца «як мага хутчэй». Фларэнтына Перэс — першы старшыня гэтага турніру.
Суперліга
| |
Дванаццаць клубаў былі абвешчаныя заснавальнікамі Суперлігі, яшчэ тры павінны далучыцца да іх пасля. У спіс каманд уваходзіць шэсць англійскіх клубаў, а таксама па тры італьянскіх і іспанскіх клуба. Усяго ж сталымі ўдзельнікамі Суперлігі будуць лічыцца пятнаццаць каманд.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Суперліга (футбол), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.