Су́мская во́бласць (укр.: Сумська́ о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне.
Плошча вобласці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сумы.
Сумская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Сумська область | |||||
| |||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
| ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Сумы | ||||
Дата ўтварэння | 10 студзеня 1939 | ||||
Кіраўнік | Мікола Клачко[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2006) | 1,211 млн. (18-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 51,45 чал./км² | ||||
Плошча | 23,834 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт | 246 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-59 | ||||
Тэлефонны код | 542 | ||||
Паштовыя індэксы | 40000–40999, 41000–41999 і 42000–42999 | ||||
Код аўтам. нумароў | BM | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У складзе вобласці 51 тэрытарыяльная грамада.
Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, крайняя паўночная частка — у межах Палескай нізіны, на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. Ападкаў 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць вегетацыйнага перыяду (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну Дняпра і пераважна з’яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — Дзясна з Сеймам, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць чарназёмныя глебы (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — дзярнова-падзолістыя. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сумская вобласць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.