Стэфанія Дэ Багарнэ

Стэфанія Луіза Адрыянна дэ Багарнэ́ (фр.: Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais; 28 жніўня 1789, Версаль — 29 студзеня 1860, Ніца) — вялікая герцагіня Бадэнская, жонка вялікага герцага Карла Бадэнскага.

Стэфанія дэ Багарнэ
фр.: Stéphanie de Beauharnais
Стэфанія Дэ Багарнэ
Стэфанія Дэ Багарнэ
вялікая герцагіня Бадэнская
Нараджэнне 28 жніўня 1789(1789-08-28)[…]
Смерць 29 студзеня 1860(1860-01-29)[…] (70 гадоў)
Месца пахавання
Род Цэрынгены, Банапарты і Багарнэ
Імя пры нараджэнні фр.: Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais
Бацька Claude de Beauharnais[d]
Маці Adrienne de Lezay-Marnésia[d]
Муж Карл (вялікі герцаг Бадэнскі)
Дзеці Луіза Амелія Бадэнская[d], Princess Josephine of Baden[d], Princess Marie Amelie of Baden[d], unnamed son von Baden[d] і Alexander Prinz von Baden[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць суверэн, гаспадыня літаратурнага салону, арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася ў Версалі ў сям’і графа Клода Багарнэ, стрыечнага брата віконта Аляксандра дэ Багарнэ, і яго жонкі Кладзіны. Пасля смерці маці ад сухот у 1791 годзе выхоўвалася ў пансіёне пры кляштары ў Мантабане, адкуль па загадзе Напалеона была выклікана ў Парыж. Жазэфіна Багарнэ прызначыла яе ў модны пансіён мадам Кампан, дзе выхоўвалася яе дачка Гартэнзія. Па заканчэнні навучання ў 1806 годзе Стэфанія, як член імператарскай сям’і, пераехала на жыхарства ў палац Цюільры, дзе вяла раскошнае жыццё, якое доўжылася, аднак, нядоўга.

Стэфанія Дэ Багарнэ 
Прынц Карл Бадэнскі

Неўзабаве Напалеон з палітычных меркаванняў арганізаваў яе шлюб з курфюрстам Карлам Бадэнскім (1786—1816), дараваў Стэфаніі тытул «прынцэсы Францыі» і ўрачыста ўдачарыў яе. Каб дзед жаніха пагадзіўся на гэты няроўны шлюб, Напалеон павялічыў яго ўладанні і зрабіў яго вялікім герцагам. Акрамя таго ён прымусіў Карла Бадэнскага адмовіцца ад сваёй нявесты Аўгусты Баварскай, з якой ажаніў свайго пасерба Яўгенія Багарнэ.

Стаўшы прыёмнай дачкой імператара, Стэфанія была пераведзена ў асабліва раскошныя апартаменты Цюільры і ва ўсіх прыдворных цырымоніях займала другое месца пасля імператрыцы Жазэфіны, што ўзбудзіла зайздрасць Гартэнзіі і сясцёр імператара. Ад прыроды вясёлая, жывая і какетлівая (з добрым колерам твару, блакітнымі вачамі і прыгожымі бялявымі валасамі) Стэфанія аказвала Напалеону асобую ўвагу. Ён жа, маючы слабасць да добранькай сваячкі, паддаўся яе чарам. Пайшлі плёткі. Гэтаму ганебнаму скандалу паклала канец рэўнасць Жазэфіны, якая нагадала Стэфаніі, што «ў яе ёсць жаніх, якому ёй і трэба строіць вочкі, а не мужу цёткі».

Стэфанія Дэ Багарнэ 
Стэфанія Бадэнская

Калі Карл Бадэнскі прыехаў у Францыю, ён зусім не спадабаўся нявесце. Вяселле адбылося ў Парыжы 8 красавіка 1806 года, аднак, Стэфанія з першага ж дня замкнулі дзверы сваёй спальні перад мужам. Карыстаючыся вялікай папулярнасцю ў грамадстве, яна какетнічала з Жэромам Банапартам, яе вабіла яго страсць і на ўсіх балях яна танчыла толькі з ім. Аднойчы ўвечар іх блізкія адносіны сталі вельмі прыкметнымі і з прынцэсай Кацярынай здарылася істэрыка. Паводзіны Стэфаніі выклікалі ўсеагульнай скандал. Напалеон зрабіў ёй строгую вымову і адправіў яе з мужам у Карлсруэ, куды стаў пісаць ёй бацькоўскія лісты, раячы любіць мужа. У Германіі адчужэнне паміж мужам і жонкай працягвалася па-ранейшаму і прынц Карл стаў весці цалкам асобнае ад жонкі жыццё.

Але ў 1808 годзе ў легкадумнай Стэфаніі адбыліся змены, яна, разумеючы, што павінна нарадзіць спадчынніка, нечакана стала ласкавай з мужам, але прынц астуджаны яе супраціўленнем, не паверыў у шчырасць яе пачуццяў і адштурхнуў яе. Справа дайшла то таго, што яны не бачыліся ў працягу двух гадоў. Карл пражываў у Карлсруэ, а Стэфанія ў Мангейме. Тым не менш у 1810 годзе яны прымірыліся і сталі шчаслівай закаханай парачкай, нарадзіўшы на свет пецярых дзяцей. У 1811 годзе пасля смерці дзеда прынц Карл стаў вялікім герцагам, а Стэфанія герцагіняй. На працягу сямі гадоў яна была цалкам шчаслівай у сямейным жыцці, хоць смерць яе сына і прыдворныя інтрыгі з мэтай пераканаць мужа развесціся з ёй прычынілі ёй нямала гора.

Стэфанія Дэ Багарнэ 
Мангеймскі замак (1812)

8 снежня 1818 года Карл Бадэнскі нечакана памёр. Пасля яго смерці трон Бадэна заняў ягоны дзядзька Людвіг I. Застаўшыся ўдавой у 29 гадоў, Стэфанія доўга аплаквала мужа і сына. Яна жыла вельмі сціпла ў Мангеймскім замку, дзе яе салон быў папулярным месцам сярод мясцовых інтэлектуалаў, ці ў летнім палацы ў Бадэн-Бадэне. Праз некалькі гадоў яна перасялілася ва Фрайбург. Там у маляўнічым замку яна стала прымаць свецкіх асоб і нават давала балі. Пасля таго як прынц Луі Напалеон стаў прэзідэнтам другой Французскай рэспублікі, Стэфанія часта наведвала Парыж, дзе брала ролю гаспадыні на балях, якія даваў прынц у Елісейскім палацы. Яна вітала аднаўленне імперыі ў Францыі і памерла ад запалення лёгкіх у 1860 годзе ў Ніцы. Пахавана ў каралеўскай пахавальні ў царкве Святога Міхаіла[de] ў Пфорцгайме.

Дзеці

Зноскі

  • а б Großherzogin von Baden Stephanie // Brockhaus Enzyklopädie
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Stéphanie De Beauharnais // GeneaStar
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Мемуары госпожи Ремюза. — М.: «Захаров», 2017. — 592 с.
  • "Death of the Grand Duchess Stephanie of Baden". New York Times. February 16 (1860). Архівавана з арыгінала 2017-10-28. Праверана 2017-09-29.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Стэфанія дэ Багарнэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Стэфанія Дэ Багарнэ БіяграфіяСтэфанія Дэ Багарнэ ДзеціСтэфанія Дэ Багарнэ СпасылкіСтэфанія Дэ Багарнэ1789186028 жніўня29 студзеняВерсальКарл (вялікі герцаг Бадэнскі)НіцаФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Лявон ВольскіДавальны склонТэквандоШПрамысловасцьРагнеда РагвалодаўнаРуская літаратураПалаткаПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Энрыка КарузаMolchat DomaСяргей Іванавіч ЗаконнікаўФалафельДзень ПерамогіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікНаваполацкЯнка БрыльДзеепрыметнікХто смяецца апошнім (п’еса)Міхась ТурыянскіВіртуальная машынаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Расстралянае адраджэннеСацыяльны дарвінізмПрыслоўеАлесь БадакУладзімір Іванавіч КарызнаБаронАсветніцтваColin’sЛітоўская моваУраган-МКсістыкусыБарысаўДудка беларускаяБеларуская энцыклапедыяПолымя (часопіс)МагаметЭкзістэнцыялізмМікола МятліцкіЛюдміла РублеўскаяАлесь ПетрашкевічЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Грузія24 красавікаЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяAv.byЭліза АжэшкаСабакі Эўропы (раман)Плошчы МінскаТурызм у КНДРУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіСунВіленская беларуская гімназіяМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСуботнікіXXI стагоддзеВільнюсАлесь КамароўскіБэзТочка BYГамеланЗвычайны прэзідэнтДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаЭякуляцыя на чалавекаПаводка на Урале (2024)Казімір Вікенцьевіч КамейшаУніверсітэт Султана КабусаСродкі вытворчасціЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтСуфлеВытворчасцьTheriaБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч🡆 More