Фалклендскія Астравы Стэнлі

Стэнлі, таксама вядомы як Порт-Стэнлі (англ.: Stanley, Port Stanley) — адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, валодання Вялікабрытаніі, размешчанага ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, у 500 км ад берагоў Паўднёвай Амерыкі.

Знаходзіцца на востраве Усходні Фалкленд (Саледад), на беразе Атлантычнага акіяна. Паводле перапісу 2006 года, у Стэнлі пражывала 2115 чалавек. У 5 км на ўсход ад горада ёсць аэрапорт. У горадзе знаходзяцца музей Фалклендскіх астравоў, рэзідэнцыі губернатара і ўрада, а таксама англіканскі кафедральны сабор.

Горад
Стэнлі
Stanley
Порт-Стэнли с воздуха
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Фалклендскія Астравы Стэнлі
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
51 м
Насельніцтва
2115 чалавек (2006)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
falklandislands.com (англ.)
Стэнлі на карце Вялікабрытаніі ±
Стэнлі (Фалклендскія астравы) (Вялікабрытанія)
Стэнлі (Фалклендскія астравы)
Стэнлі (Фалклендскія астравы) (Фалклендскія астравы)
Стэнлі (Фалклендскія астравы)

Назва

Назва горада мае некалькі варыянтаў як у англійскай, так і ў іспанскай мове. У англійскай мове ён афіцыйна завецца Стэнлі, аднак часта згадваецца як Порт-Стэнлі, асабліва ў прэсе часоў Фалклендскай вайны, верагодна, у падабенства іншым населеным пунктам на востраве - Порт-Ховарду, Порт-Стывенсу і Порт-Луісу. Гэта пытанне было ўзнятае ў дакладзе брытанскаму дзяржаўнаму сакратару па калоніях у 1956, дзе была вызначаная назва "Стэнлі" як афіцыйная.

У іспанскай мове ён увогуле не мае дакладна вызначанай назвы. Найбольш нейтральным варыянтам з'яўляецца дакладны пераклад з англійскай Пуэрта-Стэнлі. Аднак падчас аргенцінскага кантролю над астравамі ў 1982 выкарыстоўваліся іншыя варыянты: Пуэрта-Рывера (3-4 красавіка), Пуэрта-дэ-ла-Ісла-Саледад (5 красавіка), Пуэрта-дэ-лас-Іслас-Мальвінас (6-20 красавіка), Пуэрта-Архэнтына (выкарыстоўваецца ўрадам Аргенціны з 21 красавіка і да нашага часу).

Гісторыя

Спачатку сталіцай астравоў быў Порт-Луіс, які знаходзіцца на поўнач ад Стэнлі. Аднак затым было прынята рашэнне аб перамяшчэнні сталіцы на новае месца. Так у 1843 годзе пачаліся работы па будаўніцтве горада, а ў 1845 годзе ў яго былі перанесеныя дзяржаўныя ўстановы. Горад быў названы ў гонар лорда Стэнлі, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара па калоніях.

Клімат

Клімат Стэнлі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 26 25 25 18 13 11 12 11 16 18 23 23 26
Сярэдні максімум, °C 14,1 14,0 12,8 10,3 7,4 5,6 5,1 6,0 7,7 9,9 11,9 13,4 9,8
Сярэдняя тэмпература, °C 9,6 9,7 8,6 6,5 4,0 2,5 2,0 2,5 3,8 5,7 7,3 8,8 5,9
Сярэдні мінімум, °C 5,1 5,4 4,5 2,7 0,7 −0,5 −1,2 −1 −0,2 1,5 2,7 4,4 2,0
Абсалютны мінімум, °C 2 −2 −4 −6 −8 −5 −6 −3 −8
Норма ападкаў, мм 63 45 52 50 48 45 41 38 34 36 39 52 544
Крыніца: Falkland Isl climate, Weatherbase

Галерэя

Спасылкі

Tags:

Фалклендскія Астравы Стэнлі НазваФалклендскія Астравы Стэнлі ГісторыяФалклендскія Астравы Стэнлі КліматФалклендскія Астравы Стэнлі ГалерэяФалклендскія Астравы Стэнлі СпасылкіФалклендскія Астравы СтэнліАнглійская моваАтлантычны акіянПаўднёвая АмерыкаФалклендскія астравы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Траецкае прадмесцеДругая сусветная вайна100 найвялікшых беларускіх песеньПітэр ФондаМікіта Сяргеевіч КрыўцоўM8L8THЬСельскія населеныя пункты БеларусіGoogle MapsМіхал АнемпадыстаўГамерПатрыятызмДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуГамеланПлацэнтаІван Станіслававіч ТэртэльТрыалізмКаленік МішкавічЛідаКрыж Ефрасінні ПолацкайАлесь ПісьмянкоўРуская моваКыргызстанЯўгенія ЯнішчыцМікола ШабовічСяргей Іванавіч ГрахоўскіВасіль ЗуёнакАсінаМезонІван МележCourage (фільм)ГваздэцьЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)ПаэзіяУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Сілабічнае вершаскладаннеПункт расы27 красавікаМедаль «За бездакорную службу» (Беларусь)26 красавікаПімен ПанчанкаНідэрландская моваБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАповесць мінулых часоўЗубр у БеларусіЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Купалінка (песня)Сцяпан Міхайлавіч НекрашэвічФранцішак БагушэвічШахматыЗміцер ВайцюшкевічБела-чырвона-белы сцягGoogle searchЛетнія Алімпійскія гульні 1920Нараўлянскі раёнВікіпедыяПавел Аляксандравіч ХарланчукУліковы нумар плацельшчыкаКанфлікт у Судане (з 2023)ВершМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуКнязі полацкіяЕфрасіння ПолацкаяАтамная арбітальAppleСімвалізмПаддзягцярняІзагаміяПціч (рака)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыКірыла ТураўскіСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўАркаВольга Славаміраўна БондараваСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік🡆 More