Сол Белау

Сол Белау (анг.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.

Сол Белау
англ.: Saul Bellow
Сол Белау
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Solomon Bellows
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1915(1915-06-10)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2005(2005-04-05)[…] (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка невядома, невядома, невядома, Аляксандра Белау[d] і невядома
Дзеці Адам Белау[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, выкладчык універсітэта, эсэіст, аўтар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын эмігрантаў з Расіі, народжаны ў Канадзе, Белоў быў адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў. Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг». Памёр у Бостане, штат Масачусетс, у веку 89 гадоў.

Вядомы амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлоў».

Творчасць

У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).

Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.

Бібліяграфія

Раманы

  • 1944: Dangling Man («Непрыкаяны чалавек»)
  • 1947: The Victim («Ахвяра»)
  • 1953: The Adventures of Augie March («Прыгоды Огі Марча»)
  • 1956: Seize the Day («Лаві момант»)
  • 1959: Henderson the Rain King («Гендэрсан, кароль дажджу»)
  • 1964: Herzog («Герцаг»)
  • 1970: Mr. Sammler's Planet («Планета містэра Самлера»)
  • 1975: Humboldt's Gift («Падарунак Гумбальдта») — Пулітцэр у 1976 годзе
  • 1982: The Dean's December («Снежань дэкана»)
  • 1987: More Die of Heartbreak («Больш паміраюць ад разбітага сэрца»)
  • 1989: A Theft («Крадзеж»)
  • 1989: The Bellarosa Connection («Сувязь Беларозы»)
  • 2000: Ravelstein («Равельштэйн»)

Прэміі і ўзнагароды

  • Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970)
  • Пулітцэраўская прэмія (1976)
  • Нобелеўская прэмія (1976)

Зноскі

  • Saul Bellow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Saul Bellow // Brockhaus Enzyklopädie
  • http://www.legacy.com/ns/obituary.aspx?pid=3383638
  • http://www.nytimes.com/2005/04/06/books/06bellow.html?8hpib
  • Find a Grave — 1996.
  • https://www.nytimes.com/books/00/04/23/specials/bellow.html
  • http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/actions-speak-only-as-loud-as-words.html
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сол Белау, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сол Белау БіяграфіяСол Белау ТворчасцьСол Белау БібліяграфіяСол Белау Прэміі і ўзнагародыСол Белау ЛітаратураСол Белау10 чэрвеня1915197620055 красавікаАнглійская моваЗШАНобелеўская прэміяПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сяргей Яўгенавіч ПукстМаладосць (часопіс)Эма УотсанЛявон ВольскіФК ПармаБясслаўныя вырадкіВялікія раўніныБеларускі полк «Пагоня»МалавіM8L8THТэнісСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіГеркуланумНавуковы стыльУладзімір Пятровіч ЖданаўСтаматалогія557-я інжынерная брыгадаКліматБуякіНазоўнікСексуальныя практыкі паміж мужчынаміInternet ExplorerГроднаЯўгенія ЯнішчыцАвіцэнаПалавыя губыПятрусь БроўкаВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаЛідзія Сямёнаўна ЧаркасаваЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкТэхасЮрась СвіркаБорджыяЛідсЭндрэ ДаманаўскіГарады БеларусіМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўЯгайлаБаскетболБраўзерМіжнародны стандартны кніжны нумарФіліп Сеймур ХофманНавелаВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьАляксандр I (імператар расійскі)Расійская імперыяЕўропійСяргей Пятровіч ГурулёўАўстраліяПольшчаБеларусыJSONШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхФутболАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўМіхась ЧаротБрамбіМексікаАфіцыйна-дзелавы стыльНатуральная воспаАртэмідаПаліна Віктараўна ЖарабцоваБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаКупал-цыбулінаБеларуская градаГісторыя беларускай мовыГанімед (спадарожнік)БаальбекSkypeБуразубка малаяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГызыларбатФіліп НуарэВікіманія🡆 More