Смог

Смог (спалучэнне англ.: smoke «дым» і англ.: fog «туман») — аэразоль, які складаецца з дыму, пылу і туману.

Накрывае вялікія плошчы ў буйных населеных пунктах у выніку сістэматычнага забруджвання гарадскога паветра. Назіраюцца два тыпы:

  • густы туман з дамешкам дыму альбо газавых адкідаў прамысловасці (напрыклад, Лондан);
  • заслона з’едлівых газаў і аэразоляў падвышанай канцэнтрацыі (без туману), якая ўзнікае пры ўздзеянні ультрафіялетавай радыяцыі Сонца ў паветры ў выніку фотахімічных рэакцый, што адбываюцца ў газавых выкідах аўтамашын і хімічных прадпрыемстваў (напрыклад, Лос-Анджэлес).
Смог
Смог у Нью-Ёрку, від з вяршыні Сусветнага гандлёвага цэнтра, 1988 г.

Смог звычайна назіраецца пры слабай турбулентнасці паветра і, адпаведна, пры ўстойлівым размеркаванні тэмпературы паветра на вышыні, асабліва пры інверсіях тэмпературы, пры слабым ветры ці штылі.

Гісторыя

Упершыню з гэтай з’явай сутыкнуліся жыхары Лондана. Калі яшчэ ў ХІІІ ст. палілі вугаль, то лонданцаў усур’ёз клапаціў пах дыму — лічылася, што ён можа выклікаць захворванні. Упершыню слова «смог» было ўведзена ў 1905 г. Самым моцным з зафіксаваных прыкладаў смогу, які меў сур’ёзныя наступствы, быў смог у г. Данора (ЗША) у 1948 г. На працягу 36 гадзін было зарэгістрыравана каля 20 смярцей, сотні людзей адчувалі сябе вельмі дрэнна. Яшчэ болей трагічным быў «Вялікі смог» у Лондане 1952 г., калі за некалькі дзён памерла каля 4000 чалавек, каля 100 000 захварэла. На сённяшні дзень у буйных гарадах Заходняй Еўропы і ЗША смог зрабіўся часткай мінулага з-за актыўных дзеянняў па ахове навакольнага асяроддзя.

30 кастрычніка 2014 г. значны смог быў упершыню зафіксаваны ў г. Мінску (Беларусь).

Тлумачэнне з’явы

Пры поўным згаранні выкапнёвага паліва (вугалю, вуглевадародаў) утвараюцца досыць бяскрыўдныя прадукты — дыяксід вугляроду і вада. Аднак ва ўмовах недахопу кіслароду ўтвараецца атрутны монааксід вуглерода. Калі кіслароду ў сумесі яшчэ менш, сярод прадуктаў згарання з’яўляецца цвёрды вуглярод (у выглядзе сажы). Пры нізкіх тэмпературах і малой колькасці кіслароду разбурэнне вуглевадародаў можа суправаджацца іх ізамерызацыяй і полікандэнсацыяй, якія прыводзяць да ўтварэння поліцыклічных араматычных вуглевадародаў, у тым ліку бензапірэну, які валодае канцэрагеннымі ўласцівасцямі. Забруджванне паветра могуць выклікаць і прымесі, якія ўваходзяць у склад паліва, у першую чаргу злучэнні серы. Яе натуральная доля ў некаторых вуглях можа складаць 6 %. Пры згаранні такога паліва фарміруецца дыяксід серы. Калі ён раствараецца ў кроплях вады, якія кандэнсуюцца вакол часцінак дыму, дыяксід серы істотна зніжае яе pH. «Кіслотны туман» небяспечны для здароўя, шкодна ўплывае на расліны і жывёл, разбурае металы і будаўнічыя матэрыялы.

Сажа і дыяксід серы, якія ўтвараюцца непасрэдна пры згаранні паліва, з’яўляюцца першаснымі забруджвальнікамі паветра. Ва ўмовах вільгаці і туману, што ўласцівыя зімоваму Лондану, яны зрабіліся прычынай распаўсюджвання доўгатэрміновых смогаў, якія прыводзяць да росту захворванняў лёгкіх.

Адной з асноўных крыніц смогаў з’яўляецца распаўсюджанне аўтамабільнага транспарту, а таксама лясныя і тарфяныя пажары каля буйных гарадоў.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Смог ГісторыяСмог Тлумачэнне з’явыСмог ЛітаратураСмог СпасылкіСмогАнглійская моваАэразольДымЗабруджванне атмасферыТуман

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПаўлінкаАлматыНа ростаняхСпіс вуліц МінскаАмністыя (фільм)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПавел Аляксандравіч ХарланчукДзень беларускага пісьменстваКічэрУладзімір ДубоўкаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічМазамбікСяргей Васілевіч БесарабВаршаваУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіГрупавы сексБеларуская народная дэманалогіяКіпр1969ПрыметнікЛітаратурная моваХанс Крысціян АндэрсенБярозка (часопіс)Мар’ян ДуксаArchive.isРаёўка (Маладзечанскі раён)КупаллеГісторыя БеларусіМікола Гусоўскі39КлайпедаЕўрапейскі СаюзЭякуляцыя на чалавекаЯнка БрыльФларыян ЧарнышэвічМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтЭтанолПалавыя губыПарыжДзікае паляванне караля СтахаВіцебскСацыял-дэмакратычная партыяГанаБеларуская літаратураГарады-героіШасцідзясятнікіРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаБутанПраграмістБеларуская фанетыкаБерлінМагілёўРасійская імперыяБрэсцкая крэпасцьСвятлана Міхайлаўна ЛясовічЯкуб КоласБеларуская энцыклапедыяЛюдовік VII МаладыБарань (Барысаўскі раён)Джодзі ФостэрЗлучаныя Штаты АмерыкіЛех ВаленсаКрыптавалютаХрыстос прызямліўся ў ГародніСаудаўская АравіяСлуцкі поясМастацкі стыльПавел Антонавіч ШурмейАляксандр Фёдаравіч Гарцуеў🡆 More