Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква

Царква́ перанясе́ння мо́шчаў свяці́целя Мікала́я Цудатво́рцы (літ.: Šv.

Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė) — праваслаўная царква ў Вільні (Літва), адзін з яе найстарэйшых мураваных храмаў. Знаходзіцца ў Старым горадзе на вуліцы Дзіджойі, 12 (Вялікая, літ.: Didžioji g. 12). Помнік архітэктуры мясцовага значэння.

Царква
Царква перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы
Vilniaus Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė
Свята-Мікольская царква
Свята-Мікольская царква
HGЯO
Краіна Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква Літва
Горад Вільнюс
Канфесія праваслаўе
Епархія Віленская і Літоўская епархія
Тып будынка парафіяльны храм
Архітэктурны стыль готыка з элементамі барока і гістарызму
Дата заснавання ~1340
Будаўніцтва 1840-я
Асноўныя даты

1350перабудова
1514перабудова
1609перадача ўніятам
1740-яперабудова
1839перадача праваслаўным
1863перабудова
1866пераасвечанне
1945зачынены
1947адкрыты прыход

пасля 1956 — рэстаўрацыя
Статус ахоўваецца дзяржавай
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт orthodoxy.lt/index.php/w…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Паводле падання, першая драўляная царква на месцы цяперашняе з’явілася прыкладна ў 1340 годзе. Меркавана ў ёй былі пахаваны віленскія мучанікі (цяпер знаходзяцца ў царкве Святога Духа). А ўжо ў 1350 Ульяна Цвярская, другая жонка князя Альгерда, загадала ўзвесці новы, мураваны храм, пра што нагадвае таблічка ў адной з капліцаў царквы.

Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква 
Выгляд царквы ў XIX стагоддзі, да перабудовы

У 1514 занядбаная царква зноў была перабудавана вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім ў гатычным стылі. У 1609 паводле прывілею караля Жыгімонта Вазы была перададзена ўніятам, як і яшчэ адзінаццаць віленскіх храмаў.

У 1740-х царква была цалкам знішчаная пажарам і перабудаваная ў барочным стылі.

Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква 
Выгляд царквы ў XIX стагоддзі, па перабудове

У 1839 расійскія ўлады зачынілі мясцовую ўніяцкую парафію і вярнулі храм праваслаўным. З 1845 ён стаў прыходскім.

Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква 
Мемарыяльная таблічка на капліцы

Пасля здушэння паўстання 1863 года ён быў цалкам перабудаваны ў новавізантыйскім стылі з уласнай ініцыятывы віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Абноўленая царква мела стаць чарговым сімвалам расійскага панавання ў месце, стаўшы пятым праваслаўным храмам у Старым горадзе. Злева ад уваходу была прыбудавана капліца ў гонар Св. Міхаіла Архангела, нябеснага заступніка М. Мураўёва. У лістападзе 1866 царква была пераасвечана. Удзел генерал-губернатара ў перабудове царквы быў увекавечаны на мармуровай таблічцы з заходняга боку царквы.

Па II сусветнай вайне царква была зачынена, але ў 1947 рэжым пагадзіўся адчыніць яе. У 1949—1956 была праведзена рэстаўрацыя, а ў 1961 храм стаў прыходскім.

Архітэктура

Цяперашні храм пабудаваны ў новавізантыйскім стылі з характэрнымі элементамі віленскага барока. Звонку пафарбаваны ў белы колер і розныя адценні ружовага і чырвонага, багата дэкараваны фрызамі і барэльефамі. Вокны паўкруглыя альбо завершаныя спічастыя. Вылучаюцца таксама дэкараваныя падобным чынам бленды (некаторыя з намаляванымі выявамі святых).

Галоўны ўваход у святыню абрамлены сціплым парталам паўкруглых дзвярэй, калідор знаходзіцца пад стрэлападобнай вежай, завершанай залатым крыжам, а дабудаваная ў XIX стагоддзі апсіда завершана купалам, таксама з крыжам. Купал атачае шэраг цыбулепадобных сігнатурак.

Зноскі

Літаратура

  • А. А. Виноградов. Путеводитель по городу Вильне. — Вильна, 1908.
  • Г. Шлевис. Православные храмы Литвы. — Вильнюс: Свято-Духов монастырь, 2006. — ISBN 9986-559-62-6.

Спасылкі

Tags:

Вільнюс Свята-Мікалаеўская Царква ГісторыяВільнюс Свята-Мікалаеўская Царква АрхітэктураВільнюс Свята-Мікалаеўская Царква ЛітаратураВільнюс Свята-Мікалаеўская Царква СпасылкіВільнюс Свята-Мікалаеўская ЦаркваВуліца ДзіджойіВільнюсЛітваЛітоўская моваПраваслаўеСтары горад (Вільнюс)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БорджыяСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Зімовыя Алімпійскія гульні 2014Іван Мікітавіч СерадаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічГарнастаевічыМностваКанадаКсенія ПазнякБеларускія татарыФістынгБуразубка звычайнаяЗборная Расіі па футболеНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеМатрона Сяргееўна МаркевічКсенія Дзягілева-БяляеваПарэміялогіяКупаллеРасійская імперыяТадэвуш КасцюшкаНікарагуаЕўропійКаралеўскія батанічныя сады К’юРыгор БарадулінРуская моваЛюдзі на балоце (раман)КатавіцыРасліныЦыбуля мядзведжаяЭнцыклапедыя1984 (раман)Чэмпіянат свету па футболе 2022World Wide WebБобруйский курьерРабяткіБлакітны колерДжавані ПаскаліКларксвіл (Тэнесі)Бора-БораБеларуская энцыклапедыяСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўГігабайтMicrosoft WindowsГольмійКамп’ютарная мышБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеЕгіпетМіцыпсаБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Старажытны свет66-я цырымонія «Грэмі»Дудка беларускаяСімяон ПолацкіMelodifestivalenДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойРасіяФК ПармаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПадобнасць (геаметрыя)Феафан СпаведнікДжасцін БіберКаірМаксім Яўгенавіч КацВасіль ЗуёнакЛе КарбюзьеКалясянкаМаладзечнаСмяротнае пакараннеФра Беата АнджэлікаСповедзьАлесь АдамовічНа ростаняхФранцішак Багушэвіч🡆 More