Салічная Дынастыя

Салічная (Франконская) дынастыя (ням.: Salier) — дынастыя каралёў Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) і імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Радавыя ўладанні знаходзіліся ў заходняй Франконіі ў раёне Вормса і Шпаера, таму дынастыю часта называюць Франконскай.

Гісторыя дынастыі

Салічная Дынастыя 
Фамільнае дрэва Салічнай дынастыі

Родапачынальнікам дынастыі лічыцца граф Вернер (Варнарыус) I (пам.814), адзін з сыноў графа Лантберта, родапачынальніка франкскага роду Гвіданідаў. У 802806 гадах ён быў прэфектам Усходу (ням.: Ostlandes). Пасля смерці Карла Вялікага ён быў забіты ў Ахене ў 814 годзе.

Сын Вернера I, Вернер II (пам. пасля 837) ажаніўся з Одай, дачкой графа Вормсгау Роберта III, сястрой знакамітага Роберта Моцнага. Верагодна дзякуючы гэтаму шлюбу Вернер II атрымаў у спадчыну Вормсгау.

Сваім узвышэннем род абавязаны ўнуку Вернера II, Вернеру IV (пам.917/919), графу Вормсгау і Шпеергау, які зблізіўся з герцагам Франконіі Конрадам I Старым і ажаніўся з яго дачкой. Пазней ён падтрымліваў абранага каралём Усходне-Франкскага каралеўства брата жонкі, Конрада I.

Унук Вернера IV, Конрад Руды (пам.955) ажаніўся з Ліўтгардай, дачкой караля (пазней імператара) Атона I, які прызначыў у 944 годзе Конрада герцагам Латарынгіі.

Конрад даволі хутка прывёў да падпарадкавання латарынгскую знаць. Ён здушыў мяцеж пляменнікаў ранейшага герцага Гізельберта, якія, абапіраючыся на свой замак у Монсе змагаліся за спадчыну свайго роду. Аднак хутка Конрад пасварыўся з каралём і ў 953 годзе прыняў удзел у змове Лудальфа, старэйшага сына Атона I. Супраць Конрада выступіла незадаволеная ім латарынгская знаць, узначаленая адным з пляменнікаў Гізельберта, графам Генегау (Эно) Рэнье III. У выніку Конрад быў разбіты на берагах Мааса і вымушаны быў бегчы.

У наступным годзе Конрад навёў на Латарынгію венграў, якія апустошылі Газбенгау, Намюр і Генегау. Кароль Атон I не стаў чакаць канца паўстання, прызначыўшы ў 953 годзе новага герцага. Новы герцаг, Бруна, брат Атона I, змог разбіць Конрада, які памёр у 955 годзе.

Адзіны сын Конрада, Атон I (9481004) у момант смерці бацькі быў яшчэ дзіцем. Ён атрымаў у спадчыну франконскія ўладанні бацькі, а ў 978 годзе пасля паражэння карынтыйскага герцага Генрыха I Малодшага ў Вайне трох Генрыхаў быў зроблены сваім дзядзькам, імператарам Атонам II герцагам Карынтыі. Пасля прымірэння Генрыха Малодшага з імператарам у 985 годзе яму была вернутая Карынтыя. Атон I захаваў тытул герцага (герцаг Вормскі) і маркграфства Верона ў паўночна-ўсходняй Італіі.

У 1002 годзе кандыдатура Атона Вормскага была выстаўлена на выбарах караля Германіі. Аднак ён адмовіўся ад удзелу, за што ад новага караля Генрыха II атрымаў назад Карынтыйскае герцагства.

Ад Юдыт, унучкі герцага Баварыі Арнульфа, Атон пакінуў чатырох сыноў. З іх двое абралі духоўную кар'еру, прычым другі сын, Бруна (пам.999), пад імем Грыгорый V стаў Папам Рымскім, а чацвёрты, Вільгельм (пам.1046/1047) — біскупам Штрасбурга.

Трэці сын, Конрад I (пам.1011) атрымаў у спадчыну Карынтыю, паколькі яго старэйшыя браты да таго часу ўжо памерлі. У момант яго смерці абодва сыны былі малалетнімі, таму імператар перадаў карынтыйскае герцагства свайму набліжанаму, Адальбера фон Эпенштайну. Малодшы сын, Бруна (1004—1045) стаў біскупам Вюрцбурга. Старэйшы ж, Конрад II (10021039) захаваў частку Франконскіх уладанняў дзеда (Шпаер і Вормс).

Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе Конрад беспаспяхова прэтэндаваў на Германскую карону. У 1035 годзе Конрад змог атрымаць Карынтыйскае герцагства, аднак ад герцагства былі аддзелены верхнеітальянскія гарады (Верона, Удынэ) і Карантанская марка (сучасная Штырыя). Конрад памёр у 1039 годзе бяздзетным, пасля чаго карынтыйская галіна роду згасла.

Старэйшы сын герцага Атона I, Генрых Шпаерскі (970995) памёр пры жыцці бацькі, пакінуўшы малалетняга сына, Конрада (9901039). Пасля смерці імператара Генрыха II у 1024 годзе ён быў абраны германскім каралём, заснаваўшы імператарскую дынастыю, якая кіравала ў Свяшчэннай Рымскай імперыі да смерці імператара Генрыха V у 1125 годзе, калі род згас.

Вядомыя прадстаўнікі

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі

Графы Вормсгау

  • Вернер II (пам. пасля 837)
  • Вернер IV (пам.917/919)
  • Вернер V (пам. каля 935)

Герцагі Латарынгіі

  • Конрад I Руды (пам.955)

Герцагі Карынтыі

Папы Рымскія

Біскупы Штрасбурга

Біскупы Вюрцбурга

  • Бруна (1004—1045)

Спасылкі

Tags:

Салічная Дынастыя Гісторыя дынастыіСалічная Дынастыя Вядомыя прадстаўнікіСалічная Дынастыя СпасылкіСалічная ДынастыяВормсГерманіяНямецкая моваСвяшчэнная Рымская імперыяУсходне-Франкскае каралеўстваФранконіяШпаер

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Калі кветкі не маўчацьСядзібны дом (Клімавічы)ЧарнобыльЗімовыя Алімпійскія гульні 1988ПаддзягцярняСпіс вос БеларусіЭдвард Адамавіч ВайніловічБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяViva Braslav2022Адам ГлобусMP3Медаль «За працоўныя заслугі»Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 20192024Руская моваВершМоўны пурызмМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваРевизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...Пінская шляхта (п’еса)ВялесФутджобБеларуская Рада КультурыДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПавел Аляксандравіч ХарланчукЗмітрок Змітравіч МарозаўКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКвэньяАлесь ПісьмянкоўХатыньІслам у ЭстонііГрупавы сексМаксім ТанкІван ЧыгрынаўПаэзіяСаюз беларускіх пісьменнікаўАльпійская баладаАляксей Міхайлавіч ЛітвінРэкі і каналы БеларусіReform.byБеларуская міфалогіяАнілінгусГроднаБэй ШыжанАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіХраналогія суданскага канфлікту (2023)Зубр у БеларусіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Васіль Фёдаравіч ХомчанкаЮраўскі карагодДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаMacOSТрагедыя ў НалібокахПубліцыстыкаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУПрыродаЖоўты карлікСінільная кіслатаМідленд (Антарыа)ВікіпедыяБеларускі арабскі алфавітГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуАлесь ЖукУладзімір ДубоўкаДзеепрыметнікСілабічнае вершаскладаннеВялікдзеньАЛасіцыСтары СветБлужскі сельсаветБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка🡆 More