Саджа

Саджа (Syrrhaptes paradoxus) — стэпавая птушка сямейства рабковых.

Саджа
Саджа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syrrhaptes paradoxus (Pallas, 1773)

Арэал
выява

     Толькі гнняздуе      Кругы год

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус
Саджа
Сістэматыка
на Віківідах
Саджа
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177042
NCBI  302527
EOL  45518915

Апісанне

Даўжыня цела 30-44 см, размах крылаў 60-78 см. Хвост доўгі; ногi апераныя разам з пальцамi, заднi палец адсутнiчае. У абодвух полаў перад жывата чорны, тыл — белы. Верх цела пясочнага колеру з чорнымi плямкамi. Самец з аранжавым горлам i, часткова, верхам галавы (на шыi i галаве чорных плямак няма). Ашыйнiк на грудзях не заўсёды добра адзначаны. У самкi на горле падкрэсленае чорным кольца, а чорныя плямкi са спiны пераходзяць на шыю i верх галавы. Голас падае амаль выключна ў час палёту, гарлавыя гукi «карк, кiшэрiк, цiень-цiень».

Пашырэнне

Арэал ад паўночных узбярэжжаў Каспійскага мора ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі да ўсходу Кітая і на поўдзень да р. Брахмапутра. Біятоп: пустыні, паўпустыні і стэпы, часта з салёнымi глебамi. Аддае перавагу гліністым, пясчаным і галечным глебам, а не камяністым.

Аселы або пералётны від. Нерэгулярна залятае ў Еўропу; больш шматлікімі гэтыя інвазіі былі ў канцы ХІХ і пачатку XX ст., пасля якіх нават нядоўга гняздзіўся ў Еўропе (на Беларусі пасля 1883 г. не адзначаўся).

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў ямцы, часам рэдка высланай сухiмi раслінамi, можа знаходзіцца як пад прыкрыццем раслін, так і на адкрытым месцы, дыяметр 10-15 см.

Яйкі (2-3, часам 4) падоўжаныя, набліжаныя да эліптычных, палева-жоўтыя, глініста-шэрыя (часта з жоўтым адценнем) да крэмавых; глыбокія плямы — невыразныя, светла-шэрыя, паверхневыя – светла-карычневыя або карычневыя. Памеры: 42,5 х 29,5 мм.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Саджа АпісаннеСаджа ПашырэннеСаджа Асаблівасці біялогііСаджа ЛітаратураСаджа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Супрацьстаянне ў Ігл-ПасКалясянкаРабіндранат ТагорБен БарнсУвасабленнеГрузіяРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііДжавані ПаскаліСпіс вуліц МінскаРазбуры турмы мурыМукаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеПінхас ПалонскіВялікае БушкаваЮджынія ЧарлзПадляшскія мучанікіПсалтырІрына ПаляшчукЧэхіяМінскКарл VII (кароль Францыі)Дыяна (прынцэса Уэльская)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінПанграмаДаніэль КанеманАлесь РазанаўMacOSДэзоксірыбануклеінавая кіслатаХімічная формулаМарыя Віктараўна ВасілевічСцяпан Антонавіч ВяршковічМТБанкБальніцаМоваЕгіпетЛунцікIva SativaІнданезіяБеларуска-літоўскія летапісыПаўночная АмерыкаПубліцыстычны стыльМоўная нормаМянушкаВольхаСцягАляксей Мікалаевіч СокалМялецій СматрыцкіДзеепрыметнікРадаводГлеба2022Гарады БеларусіСмарт-кантрактОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Салах аль-МухтарПадобнасць (геаметрыя)Настаўніцкая газетаohuy1Беларускія татарыАляксандр ГамільтанАнглійская моваЛітаратурная моваЭнцыклапедыяСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіКаласы пад сярпом тваімНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеРымска-Каталіцкая ЦаркваЭтымалогіяДу ФуЗлучнікСтаматалогіяРабяткі🡆 More