2023 Рэферэндум У Венесуэле

Рэферэндум у Венесуэле, які адбыўся 3 снежня 2023 года.

Ініцыяваны прэзідэнтам Нікаласам Мадура у падтрымку прэтэнзій Венесуэлы на рэгіён Гаяна-Эсекіба, які кантралюецца суседняй Гаянай. У рэферэндуме было пяць пытанняў, якія тычацца меркавання венесуэльскага народа наконт плана ўрада па стварэнні штата Гаяна-Эсекіба з неадкладным наданнем яго насельніцтву венесуэльскага грамадзянства.

Па папярэдніх выніках, пераважная большасць венесуэльцаў, якія прынялі ўдзел у рэферэндуме (каля 95 %), прагаласавала за далучэнне часткі тэрыторыі суседняй дзяржавы. Існуе імавернасць, што пасля падвядзення канчатковых вынікаў рэферэндуму рушыць услед уварванне Венесуэлы ў Гаяну.

Перадгісторыя

2023 Рэферэндум У Венесуэле 
Карта Венесуэлы з указаннем спрэчнай тэрыторыі.
2023 Рэферэндум У Венесуэле 
Рэгіён Гаяна-Эсекіба, на якую прэтэндуе Венесуэла.

Гаяна-Эсекіба — гэта рэгіён, на які прэтэндуе Венесуэла, і знаходзіцца пад кіраваннем Гаяны, плошчай 159 500 км² на захад ад ракі Эсекіба.

Рэгіён Гаяна-Эсекіба раней знаходзіўся пад кантролем Іспанскай і Нідэрландскай імперый, а затым быў перададзены Брытанскай імперыі. Гэты рэгіён уваходзіў у склад Генерал-капітанства Венесуэлы ў 1777 годзе і быў інтэграваны ў Першую Венесуэльскую Рэспубліку у 1811 годзе. Брытанцы прызнавалі мяжой раку Эсекіба пакуль у басейне ракі Юруары не знайшлі золата. У 1814 годзе брытанцы набылі 51 700 км² у выніку дагавора з Нідэрландамі і прызначылі Роберта Германа Шомбурга адказным за вызначэнне заходняй мяжы. У выніку «лінія Шомбурга» пралегла праз дадатковыя 80 000 км² для Брытанскай імперыі.

У 1841 годзе ўрад Хасэ Антоніа Паэса асудзіў ўварванне Брытанскай імперыі на тэрыторыю Венесуэлы. Венесуэла звярнулася за падтрымкай да Злучаных Штатаў Амерыкі, якія з дапамогай дактрыны Манро вырашылі ўступіць у спрэчную сітуацыю ў 1895 годзе. Палата прадстаўнікоў ЗША прапанавала Кангрэсу рэзалюцыю 252, якая рэкамендавала вырашыць спрэчку ў міжнародным арбітражы пасля ціску з боку прэзідэнта ЗША Гровера Кліўленда. Камісія, створаная падчас венесуэльскага крызісу 1895 года, ўсталявала «лінію Шомбурга» мяжой паміж Венесуэлай і Брытанскай Гвіянай. Лічылася, што прынятае рашэнне было кампрамісам паміж вялікімі дзяржавамі таго часу.

Статус рэгіёну рэгулюецца Жэнеўскім пагадненнем 1966 года, падпісаным урадамі Вялікабрытаніі, Венесуэлы і Брытанскай Гвіяны. У пагадненні агаворвалася, што ўцягнутыя бакі пагодзяцца знайсці мірнае, практычнае і здавальняючае рашэнне спрэчкі. Венесуэла сцвярджае, што гэта пагадненне анулявала вынікі першапачатковага арбітражу, які ўсталяваў «лінію Шомбурга» мяжой паміж Венесуэлай і Гаянай.

Венесуэла настойвае на выкананні ўмоў Жэнеўскага пагаднення 1966 года з дапамогай дыялогу. Венесуэла лічыць, што ў гэтай сітуацыі выкарыстоўваецца і ў дачыненні прынцып uti possidetis. Кіраўніцтва Гаяны не ўступае ў прамы дыялог з Венесуэлай па гэтым пытанні, а прэзідэнт Гаяны Ірфаан Алі настойвае на прыняцці рашэння праз Міжнародны суд ААН. Венесуэла не прызнае Легітымнасць Міжнароднага суда ААН у вырашэнні гэтай спрэчкі. У 2023 годзе прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура накіраваў ліст Генеральнаму сакратару ААН з просьбай выступіць пасярэднікам у спрэчцы.

У 2023 годзе прэтэнзіі з нагоды прыналежнасці тэрыторыі ўзмацніліся з боку Венесуэлы пасля выяўлення значных залежаў нафты і газу на марскіх участках Гаяны-Эсекіба. Крытыкі рэферэндуму лічаць, што гэта спосаб праверыць народную падтрымку кіруючага ўрада перад выбарамі ў 2024 годзе, а таксама аказаць ціск на міжнародныя суды, каб яны далі Венесуэле поўныя правы на гэтую тэрыторыю.

Пытанні на рэферэндуме

Наступныя пытанні былі ўхвалены Нацыянальным выбарчым саветам 23 кастрычніка 2023 года і ўхвалены канстытуцыйнай палатай Вярхоўнага суда Венесуэлы 1 лістапада 2023 года:

  • «Ці згодныя вы ўсімі сродкамі ў адпаведнасці з законам аспрэчыць рашэнне, падманным шляхам навязанае Парыжскім арбітражным судом у 1899 годзе, якое накіравана на тое, каб пазбавіць нас нашай Гаяны-Эсекіба?»;
  • «Ці падтрымліваеце вы Жэнеўскае пагадненне 1966 года як адзіны сапраўдны юрыдычны інструмент для дасягнення практычнага і здавальняючага рашэння для Венесуэлы і Гаяны спрэчкі з нагоды прыналежнасці тэрыторыі Гаяны-Эсекіба?»;
  • «Ці згодныя вы з гістарычнай пазіцыяй Венесуэлы, якая не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага суда ААН па вырашэнні тэрытарыяльнай спрэчкі з нагоды прыналежнасці Гаяны-Эсекіба?»;
  • «Ці згодныя вы ўсімі законнымі спосабамі супрацьстаяць патрабаванню Гаяны аб аднабаковым незаконным распараджэнні спрэчнай марской тэрыторыяй у парушэнне міжнароднага права да яе дэлімітацыі?»;
  • «Ці згодныя вы са стварэннем штата Гаяна-Эсекіба і распрацоўкай паскоранага плана комплекснага заступніцтва над цяперашнім і будучым насельніцтвам гэтай тэрыторыі, які ўключае, сярод іншага, надання грамадзянства і пашпарта ў адпаведнасці з Жэнеўскім пагадненнем і міжнародным правам і ўключэння названага штата ў склад тэрыторыі Венесуэлы?».

Рэакцыя

Прапанаваныя пытанні на будучым рэферэндуме ў Венесуэле былі асуджаныя ўрадам Гаяны, які звярнуўся ў Міжнародны суд ААН з просьбай умяшацца ў крызісную сітуацыю. Пасол Венесуэлы ў Гаяне Карлас Амадор Перэс Сілва быў выкліканы, дзе яму выказалі «глыбокую занепакоенасць» з нагоды прапанаванага рэферэндуму.

Генеральны сакратар Садружнасці нацый Патрысія Скотланд асудзіла рэферэндум, бо там аспрэчваецца тэрытарыяльны суверэнітэт. Кіраўніцтва Карыбскай супольнасці выказала падтрымку ўраду Гаяны, заявіўшы, што рэферэндум з’яўляецца парушэннем міжнароднага права, а таксама тое, што не ўхваляе захоп тэрыторыі іншай дзяржавы.

У адказ на эскалацыю напружанасці ў рэгіёне Бразілія павялічыла ваенную прысутнасць уздоўж сваёй паўночнай мяжы.

Зноскі

Tags:

2023 Рэферэндум У Венесуэле Перадгісторыя2023 Рэферэндум У Венесуэле Пытанні на рэферэндуме2023 Рэферэндум У Венесуэле Рэакцыя2023 Рэферэндум У ВенесуэлеВенесуэлаГаянаГаяна-ЭсекібаГаянска-венесуэльскі крызіс (2023)Насельніцтва ВенесуэлыНікалас Мадура

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аркадзь КуляшоўУльяна ЦвярскаяБаладаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічЗвычайны прэзідэнтМонктанЗапазычаныя словыВейшнорыя188-я інжынерна-сапёрная брыгадаПартызанскі праспект (Мінск)Францыск СкарынаТворны склонМаладосць (часопіс)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыБуякіМы ідзём шырокімі паляміСлуцкі поясСхема БЧБПеніс чалавекаЭлектронікаПомнік літары «Ў»ФранцыяHromadske.TVГерб БеларусіСуб’екты Расійскай ФедэрацыіПрамысловасцьВалерый Станіслававіч МянжынскіPornhubМарк ШагалНовы Двор (Шчучынскі раён)Бярозка (часопіс)Секс без пранікненняРышард КапусцінскіРагнеда РагвалодаўнаХто смяецца апошнім (п’еса)СказУладзімір Мікалаевіч КарватАпострафАліна КоўшыкТадзіяна Тодараўна КляшторнаяДзітваЯнка ГеніюшСправа журналістаў БелсатаПурпурны колерНавіяльБеларускае нацыянальнае адраджэннеБалтыйскі домБеларускі ПЭН-цэнтрСымон БудныУніверсітэт Святога СтэфанаАдольф Гітлер УунонаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Юрась ШамецькаМаскваНовая зямля (паэма)ЭякуляцыяМінскі метрапалітэнВасіль Аляксеевіч ЖуковічЗянон Станіслававіч ПазнякІгар Пятровіч ТурАлександрынскі тэатрБеларуская краёвая абаронаВерлібрПубліцыстыкаСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіСяргей Іванавіч ГрахоўскіГарадзенская ратушаІван ШамякінКалядыГенадзь Васільевіч КастырчанкаМагіла льва (паэма)СеутаЯпонская моваАпавяданнеЗнак бядыШчасце🡆 More