Рыгор Андрэевіч Кастусёў: беларускі палітык

Рыго́р Андрэ́евіч Кастусё́ў (нар.

17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ.

Рыгор Андрэевіч Кастусёў
Рыгор Андрэевіч Кастусёў: Біяграфія, Палітычная і грамадская дзейнасць, Узнагароды
Дата нараджэння 17 красавіка 1957(1957-04-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Род дзейнасці палітык
Дзеці Галіна Антончык[d], Кацярына Кастусёва[d] і Андрэй Кастусёў[d]
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Па заканчэнні Цяхцінскай сярэдняй школы, у 1974 годзе стаў рабочым саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.

З 1975 па 1977 год служыў у Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283. З 1995 па 2001 год на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург), пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».

Палітычная і грамадская дзейнасць

З 1990-х сябра БНФ. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. 30 верасня 2017 года абраны старшынёй Партыі БНФ.

У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. На выбарах 2010 года быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч, якую падтрымала Партыя БНФ.

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару — 2020». 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сваім доме ў Шклове, змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Мінска. Кастусёва разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам абвінавачваюць у спробе перавароту ў Беларусі.

5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Рыгор Кастусёў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі.

29 сакавіка 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зняволеным.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сям’я

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі

  • а б в https://svaboda.org/a/31339352.html
  • Рыгор Кастусёў. Форум. svaboda.org (web.archive.org) (1 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана 28-7-2021.
  • Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  • Рыгор Кастусёў: «Даказаць, што Лукашэнка – незаконны прэзідэнт». novychas.by (2 жніўня 2021). Праверана 28-7-2021.
  • [1]
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (21 снежня 2021).
  • Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рыгор Андрэевіч Кастусёў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рыгор Андрэевіч Кастусёў БіяграфіяРыгор Андрэевіч Кастусёў Палітычная і грамадская дзейнасцьРыгор Андрэевіч Кастусёў УзнагародыРыгор Андрэевіч Кастусёў Сям’яРыгор Андрэевіч Кастусёў СпасылкіРыгор Андрэевіч Кастусёў17 красавіка1957БеларусьБялыніцкі раёнМагілёўская вобласцьПартыя БНФЦяхцін

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Салавёвэ (Ясынувацкі раён)ГедзімінPawaАмонімКарла ТальявініАфарызмВасіль ЦяпінскіЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаРаман Аляксандравіч СкірмунтСімвалБярэзінскае зледзяненнеЦягнікВерлібрБалтыйскі домІгар Міхайлавіч ПракаповічАтрыйВіктар КарамазаўГасцінец (значэнні)Ордэн Дружбы народаў (СССР)Сымон Вікенцьевіч БарысУніверсітэт Святога ТомасаПурпурны колерПрамысловасць1992Па што ідзеш, воўча?Мікалай I (імператар расійскі)Залаты КупідонBingkrjscВасіль БыкаўПрыродаМіхась ПазнякоўМікола МятліцкіMuhriaApraxiaАленаБеларусь у вайне 1812 года29 красавікаСвятлана Аляксандраўна Алексіевічh8kpjМікіта Сяргеевіч ХрушчоўПімен ПанчанкаМікола МаляўкаДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Навум Якаўлевіч ГальпяровічПаўстанне 1863—1864 гадоўГенадзь Васільевіч КастырчанкаПулемецкае возераАнімэСказПартызанскі праспект (Мінск)ІранАлександрынскі тэатрСекс без пранікненняЛідская раўнінаРаманчуковэЛюдзі на балоце (фільм)ДзеепрыметнікАпострафPornhubGoogleЯнка КупалаЛявон ВольскіЭякуляцыяСтаражытнаруская моваВярбаПётр Міронавіч МашэраўSandvineСпіс птушак БеларусіБеларускія народныя танцыЯкуб КоласБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАлесь СавіцкіВіктар КазькоПласт Галіцына🡆 More