Ручнік — выраб з упітвальнай тканіны або паперы, звычайна ў выглядзе прамавугольніка; прызначаны для высушвання або выцірання прадметаў і цела чалавека шляхам убірання вадкасці з іх паверхні пры непасрэдным кантакце.
Для цела ў асноўным выкарыстоўваюцца тканевыя махровыя ручнікі, якія маюць у складзе пераважна баваўняныя валокны з-за іх вялікай упітвальнай здольнасці (якая даходзіць да 300 %) .
Тканевыя ручнікі адносяцца да групы адзінкавых тэкстыльных вырабаў. Тэкстыльныя ручнікі часта маюць прышытую пятлю, з дапамогай якой іх можна павесіць на насценныя мэблевыя гаплікі для выкарыстання (раней рэкамендавалася прышываць пятлю на абодвух канцах, каб ручнік зношваўся больш раўнамерна). Акрамя гаплікаў, ручнікі таксама могуць размяшчацца ў перакінутым праз штангу стане, і дзякуючы такому разгарнутаму падвешванню, хутчэй высыхаюць. Тканевыя ручнікі могуць мець рознае аздабленне, напрыклад, карункі, вышыўку, аплікацыю і гэтак далей.
Аднаразовыя ручнікі могуць вырабляцца як у адзінкавым выглядзе, так і ў рулоне, як з паперы, так і з нятканага матэрыялу.
Ручнік на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ручнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.