Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле.
Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку.
Пітэр Фальк | |
---|---|
Peter Falk | |
Імя пры нараджэнні | Пітэр Майкл Фальк |
Дата нараджэння | 16 верасня 1927[…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2011[…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Жонка | Шэра Данезэ[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1959—2008 |
Узнагароды | «Залаты глобус» (1973), «Эмі» (1972, 1975, 1990) |
IMDb | ID 0000393 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галантарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам. Паходжаннем бацькі будучага акцёра былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі.
У трохгадовым узросце правае вока Фалька было хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандных відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.
Першае з’яўленне Фалька на сцэне адбылося ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрка. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін, з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».
Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрка, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фальк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунцы ў Югаславіі.
Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічным аддзяленні, аднак ён быў не ўпэўнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэта працаваў адміністратарам і клеркам, а праз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з’яўляцца ў кіно і на тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтэнанта лос-анджэлескай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.
Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз. Паведамлялася, што Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пітэр Фальк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.