Пісьменства — знакавая сістэма, прызначаная для фармалізацыі, фіксацыі і перадачы тых ці іншых дадзеных (маўленчай інфармацыі і іншых элементаў сэнсу, безадносна да іх моўнай формы) на адлегласці і надання гэтым дадзеным пазачасавага характару.
Пісьменства — адна з формаў існавання чалавечай мовы.
Мовазнаўства |
Тэарэтычная лінгвістыка |
Фаналогія Семантыка (+лексічная) Прагматыка Кагнітыўная лінгвістыка Генератыўная лінгвістыка |
Дэскрыптыўная лінгвістыка |
Антрапалагічная лінгвістыка Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае |
Прыкладная лінгвістыка |
Камп'ютарная лінгвістыка Фарэнсіка Засваенне мовы Language assessment Language development Прэскрыптывізм Антрапалагічная лінгвістыка Стылістыка Антрапалагічная лінгвістыка |
Астатняе |
Пісьменства Дэшыфроўка Тыпалогія Гісторыя лінгвістыкі Спіс лінгвістаў Нявырашаныя праблемы |
Партал:Лінгвістыка |
Драбнюткія сэнсаадрознівальныя адзінкі пісьма — графемы.
Пісьменства адрозніваецца ад іншых існуючых ці магчымых сістэм сімвалічнай камунікацыі тым, што заўсёды асацыюецца з некаторай мовай і вусным маўленнем на гэтай мове. У супрацьлегласць пісьменству, рознага роду візуальна-графічныя прадстаўлення інфармацыі — такія, як малюнкі, карціны, невербальныя картаграфічныя элементы і г. д. — не суаднесены з якой-небудзь канкрэтнай мовай. Сімвалы на інфармацыйных знаках (напрыклад, малюнкі мужчыны і жанчыны) таксама не адносяцца да мовы, хоць могуць стаць яе часткай у тым выпадку, калі актыўна выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з іншымі моўнымі элементамі. Некаторыя іншыя сімвалічныя абазначэнні: лічбы, лагаграмы — не маюць прамой сувязі з вызначанай мовай, але часта выкарыстоўваюцца на пісьме і, такім чынам, могуць лічыцца часткай пісьменства.
Мова ўласціва кожнай чалавечай супольнасці, і гэты факт можа разглядацца як неад’емная і вызначальная характарыстыка ўсяго чалавецтва ў цэлым. Аднак развіццё пісьменства і працэс паступовага выцяснення ім традыцыйных вусных формаў зносін быў спарадычным, нераўнамерным і павольным. Аднойчы ўсталяваўшыся, пісьменства ў агульным выпадку перажывае змены менш ахвотна, чым вусная размова, захоўваючы тым самым рысы і канкрэтныя выразы, не характэрныя больш для актуальнага стану жывой мовы. Адна з найбольш істотных пераваг выкарыстання пісьменства заключаецца ў магчымасці стварэння пастаянных запісаў інфармацыі, выяўленай сродкамі мовы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пісьменства, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.