Орлік Піліп Сцяпанавіч (11 (21) кастрычніка 1672, Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 24 мая 1742, Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (1710—1742), паэт, публіцыст.
Прадстаўнік шляхецкага роду Орлікаў (чэшскага паходжання). Адзін з укладальнікаў «Пактаў і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — канстытуцыйнага акту, які часам называюць «першай у свеце Канстытуцыяй», фактычна — казацкага грамадскага дагавора. Змагаўся супраць захопу Украіны расійскай імперыяй Пятра І.
Піліп Орлік | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
| ||||
| ||||
Нараджэнне | 11 (21) лістапада 1672 | |||
Смерць | 26 мая 1742 (69 гадоў) | |||
Род | Орлікі[d] | |||
Бацька | Сцяпан Орлік[d] | |||
Маці | Ірына з Малахоўскіх[d] | |||
Жонка | Ганна Герцык | |||
Дзеці | Рыгор, Якаў, Варвара, Анастасія | |||
Веравызнанне | праваслаўны | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | генеральны пісар | |||
Аўтограф | ||||
Званне | Атаман | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маці Піліпа Ірына Малахоўская паходзіла з беларуска-ўкраінскага праваслаўнага шляхецкага роду Малахоўскіх і ахрысціла сына па праваслаўным абрадзе.
Бацька Сцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля і вялікага князя літоўскага, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам у снежні 1673 года.
Выхаваннем Піліпа займалася маці. Адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіуме.
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Вільні, а пазней у Кіева-Магілянскай акадэміі, якую скончыў ў 1694 годзе.
З 1702 года (па іншых крыніцах — з 1706) — генеральны пісар і давераная асоба Івана Мазепы. У 1708 годзе прыняў удзел у выступе Івана Мазепы супраць Пятра I і перайшоў на бок Карла XII. Пасля паразы шведскага войска пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 года эміграваў у Асманскую імперыю.
Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, у 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумент, які пазней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.
Пры падтрымцы Карла XII Орлік уступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада 1710 года апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.
У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, шведаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым. У 1709—1714 гадах знаходзіўся ў Бендэрах, потым скарыстаўся запрашэннем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швецыі.
З 1720 года жыў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запарожскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 года інтэрнаваны ў Тэсалонікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсце. Пасля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 мая 1742 года.
Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў беларускі краязнавец віляйчанін Анатоль Рогач.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Піліп Орлік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.