Пётр Ii Карагеоргіевіч

Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград — 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) — апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 — 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).

Пётр II
Петар II Карађорђевић
Пётр Ii Карагеоргіевіч
Пётр Ii Карагеоргіевіч
Сцяг2-і Кароль Югаславіі Сцяг
27 сакавіка 1934 — 29 лістапада 1945
Папярэднік Аляксандр I
Пераемнік Манархія скасавана; Іван Рыбар як прэзідэнт ФНРЮ
Нараджэнне 6 верасня 1923(1923-09-06)[…]
Смерць 3 лістапада 1970(1970-11-03)[…] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Карагеоргіевічы
Бацька Аляксандр I Карагеоргіевіч
Маці Марыя, прынцэса Румыніі[d]
Жонка Аляксандра Грэчаская
Дзеці Alexander, Crown Prince of Serbia[d]
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Праваслаўе, сербская царква
Адукацыя
Дзейнасць кароль, манарх
Манаграма Манаграма
Род войскаў Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Вялікабрытаніі[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз’юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцэ караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З’яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.

Зноскі

  • а б Lundy D. R. Petar II Karageorgievich, King of Yugoslavia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пётр II Карагеоргіевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    192319703 лістапада6 кастрычнікаБялградДэнверЗлучаныя Штаты Амерыкі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Бясхвостыя земнаводныяWorld Wide WebGoogle ChromeБенедыкт XVIКальцо (алгебра)28 сакавікаКупалінка (песня)Беларускі нацыянальны касцюмБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМаксім ГарэцкіДудка беларускаяГедзімінЯкуб КоласСяргей Яўгенавіч ПукстАляксандр Валер’евіч Хаджаеў1984 (раман)Сцяг ІрландыіПсалтырРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаТрыясавы перыядСёмы сынМелатанінМагнус ХенрыксенГерб БеларусіУ агні народжанаяРодны склонДзеяслоўАфіцыйна-дзелавы стыльДэвід Лойд ДжорджВасіль ЗуёнакМагілёўская вобласцьСан-Луіс-АбіспаНарматыўны кантрольАлесь АдамовічКалядыГуканне вясныДжэрдан ШакірыСмерцьУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБрэстКаўнасДжавані ПаскаліГерманіяПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтРэпрэсіі ў БССРУладзімір СцяпанПолацкае княстваЖак-Луі ДавідІспанская інквізіцыяУінстан ЧэрчыльБеларусьHromadske.TVMicrosoft WindowsЗмітрок БядуляКупаллеФістынгАхова птушак БацькаўшчыныНьёра2016Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПа што ідзеш, воўча?Аляксандр ГамільтанЯнка КупалаПалессеПавел Аляксандравіч ХарланчукАнатоль Іванавіч НічкасаўФэнтэзіФК ПармаГрэчаская моваПаўночная КаралінаМустафа IАлесь Уладзіміравіч РашчынскіБеларуская ВікіпедыяТрускаўкаАгнэта Фэльтскуг🡆 More