2023 Пратэсты Ў Бразіліі

Масавыя пратэсты ў Бразіліі выбухнулі 8 студзеня 2023 года ў падтрымку экс-прэзідэнта Жаіра Балсанару, супраць новага кіраўніка краіны Луіса Інасіу Лула да Сілва.

Перадгісторыя

77-гадовы Луіс Інасіу Лула да Сілва стаў Прэзідэнтам Бразіліі пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2022 года, ягоная інаўгурацыя адбылася 1 студзеня 2023 года. Дагэтуль палітык займаў найвышэйшую пасаду краіны два чатырохгадовыя тэрміны ў 2003—2011 гадах. Гэтым разам ён перамог з невялікай перавагай, атрымаўшы ў другім туры 50,9 % галасоў (Жаір Балсанару — 49,1 %). Тым не менш сам Балсанару прызнаў сваю паразу і перадаў уладу апаненту.

Ход падзей

Пратэстоўцы былі незадаволеныя вынікамі выбараў. Людзі патрабуюць вайсковага ўмяшання і звяржэння новай улады.

Пратэстоўцы выходзяць у вопратцы ў колерах бразільскага сцяга, а некаторыя з іх нясуць партрэты Жаіра Балсанару. Паліцыянты ўжылі супраць незадаволеных слезацечны газ, але не змаглі іх спыніць. Адны пратэстоўцы пайшлі штурмаваць будынак Кангрэса Бразіліі ў сталіцы краіны, іншыя — прэзідэнцкую рэзідэнцыю.

Прыхільнікі Жаіра Балсанару 8 студзеня захапілі будынак Кангрэса Бразіліі, прарваліся на тэрыторыю прэзідэнцкай рэзідэнцыі, а таксама Вярхоўнага суда. Бразільская паліцыя да канца дня здолела выцесніць людзей з тэрыторыі ўрадавых аб’ектаў. Паводле афіцыйных звестак пасля беспарадкаў паліцыя затрымала больш за 400 чалавек, з якіх каля 300 былі адпраўлены пад арышт.

Па паведамленнях бразільскіх СМІ, дзейны прэзідэнт краіны Лула да Сілва быў эвакуяваны ў бяспечнае месца. Падчас выбуху пратэстаў ён знаходзіўся ў працоўнай паездцы ў штаце Сан-Паўлу.

Прэзідэнт Луіс Інасіу Лулу да Сілва ўвечары вярнуўся ў сваю рэзідэнцыю Планалту, дзе ацаніў маштаб шкоды пасля актаў вандалізму. Пры гэтым кабінет кіраўніка дзяржавы, абсталяваны браніраванымі дзвярыма, пратэстуючыя не здолелі захапіць.

Рэакцыя

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш асудзіў нападзенне на дэмакратычныя інстытуты Бразіліі.

Былы кіраўнік дзяржавы ў Жаір Балсанару заявіў, што дзеянні людзей, якія яго падтрымліваюць, выйшлі за межы дэмакратычнага пратэсту.

Зноскі

Tags:

2023 Пратэсты Ў Бразіліі Перадгісторыя2023 Пратэсты Ў Бразіліі Ход падзей2023 Пратэсты Ў Бразіліі Рэакцыя2023 Пратэсты Ў Бразіліі20238 студзеняБразіліяЖаір БалсанаруЛуіс Інасіу Лула да Сілва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Талька (вёска)Аляксандр Мацвеевіч МатросаўПолацкЦукраміцэтыКупаллеКрамбамбуля (напой)1xbetБеларускі арабскі алфавітColossal Cave AdventureМаладосць (часопіс)Універсітэт ТунцзіБеларускія ручнікіМедаль Францыска СкарыныЯкуб КоласАксітацынКазімір IV ЯгелончыкБярозка (часопіс)Іван МележТрагедыя ў НалібокахЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Педру I (імператар Бразіліі)ПаэзіяСунАляксандр Бекіравіч Смольскі3 ліпеняНаркамаўкаКандрат КрапіваБеларускі лацінскі алфавітМаладзечнаБіялагічная зброяКорнуал (значэнні)Уладзімір КараткевічГрамадскае харчаваннеНавум Якаўлевіч ГальпяровічУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіРыгор АстапеняМіхал АнемпадыстаўЗоркаАпалінарый Гіляравіч ГараўскіЕва ВежнавецВолаваДавальны склонЗубр у БеларусіГімн Беларускай ССРВітаўтКанстытуцыя 3 мая 1791 годаВольга Славаміраўна БондараваАлен ЛейнСяргей БульбаКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныПраспект Пераможцаў (Мінск)БеларусьЛасіцыКурган сяброўстваБуры мядзведзьБеларускі рубельІпацій ПацейХакаіндэ ХічылемаМухамад ІкбалЧарнобыльская АЭССцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўРэкі і каналы БеларусіКанфлікт у Судане (з 2023)Спіс вос БеларусіVPNЧарнобыльскі шляхПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Святлана Георгіеўна ЦіханоўскаяБанкруцтваБеларускія прозвішчыРуская літаратураOz.byЯўхім Фёдаравіч Карскі100 найвялікшых беларускіх песень🡆 More