Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Адзін з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі.
Славутасць | |
Петрапаўлаўскі сабор | |
---|---|
| |
HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская епархія |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Архітэктар | Дж. Кларк |
Заснавальнік | протаіерэй Іаан Рыгаровіч |
Дата заснавання | 18 кастрычніка 1809 |
Будаўніцтва | 1809—1819 гады |
Асноўныя даты | |
1824 — пабудаваны | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044 |
Вышыня | 25 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | soborgomel.cerkov.ru |
| |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор закладзены протаіерэем Іаанам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 1809—1819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе.
З 1872 г. храм атрымаў статус гарадскога, а з 1907 — кафедральнага сабора. Недалёка ад яго была збудавана фамільная капліца-пахавальня Паскевічаў.
Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1929 годзе сабор быў закрыты мясцовымі ўладамі, а з 1932 годзе ў ім былі размешчаны экспанаты мясцовага краязнаўчага музея. Сабор зведаў значныя змены: была разбурана званіца, сарваны крыжы, скінуты званы, разрабавана багатае царкоўнае начынне, абразы. Разам са святымі мошчамі былі знішчаны і насценныя фрэскі, роспісы. У 1935 годзе ў саборы размясцілі аддзел гістарычнага музея, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел, які знаходзіўся ў ім аж да Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля вывазу і эвакуацыі музея сабор пуставаў нядоўга. У час нямецкай акупацыі стараннямі вернікаў і архімандрыта Серафіма сабор быў ізноў адкрыты. Была пабудавана невялікая званіца, у 1949—1951 гадах быў праведзены капітальны рамонт, адмыты і абноўлены захаваныя роспісы. Сабор з’яўляўся дзеючым да 1960 года. У 1962 г. будынак быў прыстасавана пад планетарый, які быў закрыты ў 1985 годзе..
У 1989 г. пасля рэстаўрацыйных прац храм быў вернуты вернікам. 7 студзеня 1990 г. на праваслаўнае Раство адбылася першая літургія. У жніўні 1990 года на Гомельскую кафедру ў кафедральны Свята-Петра-Паўлаўскі сабор прызначаны епіскап Арыстарх. У 1991 і 2001 гадах сабор наведалі Найсвяцейшы Патрыярх Алексій II і мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
У 1991—1992 гадах праводзілася рэканструкцыя і рэстаўрацыя сабора (арх. І. В. Дзямура), была адноўлена званіца, але не ў тым выглядзе, які яны мела гістарычна. У 1996 годзе пабудаваны і асвячоны хрысцільны храм у імя св. Іаана Прадцечы.
Будынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай. Размяшчэнне сабора на плошчы аддаляе гледача ад помніка і дае магчымасць здалёк ацаніць яго манументальнасць, ураўнаважанасць і велічны спакой.
У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансептам і скарочаным сярэднім нефам. Сяродкрыжжа увенчана купалам эліпсападобнага абрысу на высокім, прарэзаным вокнамі барабане. Крылы трансепта і нефаў накрыты двухсхільнымі дахамі, якія аддзяляюць аб'ём купала ад агульнай масы цела будынка, робяць яго своеасаблівым п'едэсталам. Тарцы будынка ўпрыгожаны чатырма шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі. На фрызе, які апаясвае будынак, трыгліфы.
Унутры сабора знаходзіцца грабніца графа Румянцава, якая упрыгожана багіняй свету — копіяй скульптуры Антоніа Кановы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Петрапаўлаўскі сабор (Гомель), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.