2022 Перамовы Паміж Украінай І Расіяй

Перамовы Украіны з Расійскай Федэрацыяй — працэс дыпламатычнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага ваеннага канфлікту, які пачаўся 24 лютага 2022 года.

Ход падзей

Люты

24 лютага

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, 24 лютага 2022 года расійскае кіраўніцтва паведаміла пра гатоўнасць правесці перамовы з украінскім, пры гэтым галоўным прадметам абмеркавання меў стаць «нейтральны статус» Украіны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што паспрабаваў звязацца з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, але не атрымаў адказу.

25 лютага

25 лютага Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі самастойна звярнуўся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з прапановай правесці перамовы і гатоўнасці абмеркаваць «нейтральны статус» краіны. Прэзідэнт Расіі ў размове з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам заявіў аб гатоўнасці да перамоўнага працэсу. Пляцоўкай для перамоваў першапачаткова быў абраны Мінск. Аднак пазней міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў паведаміў, што ён зможа пачацца, «як толькі Узброеныя Сілы Украіны адгукнуцца на заклік нашага прэзідэнта, спыняць супраціў, складуць зброю». У гэты ж дзень Зяленскі звярнуўся да прэм’ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенету з просьбай выступіць пасярэднікам пры перамовах і правесці іх у Ерусаліме, пасля чаго прэм’ер-міністр стэлефанаваўся з прэзідэнтам Расіі і прапанаваў сваю кандыдатуру ў якасці пасярэдніка. Пазней Украіна адмовілася ад месца правядзення, прапанаваўшы Варшаву, і, па словах прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова. «сышла з сувязі».

26 лютага

26 лютага прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў заявіў, што краіна не адхіляе прапанову аб перамовах і заявіў аб кансультацыях па месцы і часе іх правядзення, а таксама што дзяржава не прыме ніякія ультыматумы. Саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што на перамовах «свае ўмовы будзе дыктаваць Украіна». Пазней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і азербайджанскі лідар Ільхам Аліеў прапанавалі ўкраінскаму прэзідэнту дапамогу ў арганізацыі перамоваў. Вечарам было паведамлена, што працэс узгаднення зацягваецца з-за «ўльтыматумаў з боку Масквы».

27 лютага

У першай палове 27 лютага Расійская Федэрацыя накіравала дэлегацыю, якая складаецца з прадстаўнікоў МЗС, Міністэрства абароны, Адміністрацыі Прэзідэнта і іншых ведамстваў, у горад Гомель (Рэспубліка Беларусь). Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ, Гомель быў абраны ўкраінскім бокам, а дэлегацыю ўзначаліць памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Днём Кіеў адмовіўся ад правядзення перамоваў у Гомелі, паколькі, па іх словах, Расія запатрабавала Узброеныя сілы Украіны скласці зброю. Крыху раней Зяленскі заявіў, што паколькі Беларусь удзельнічае ва ўварванні ва Украіну, то перамовы не могуць прайсці ў ёй і прапанаваў правесці іх на «нейтральнай тэрыторыі»: у Варшаве, Браціславе, Будапешце, Стамбуле, Баку. Пасля чаго паміж Уладзімірам Зяленскім і Аляксандрам Лукашэнкам адбылася тэлефонная размова, і ўвечары была дасягнутая дамоўленасць, што перамовы пройдуць на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне ракі Прыпяць. У склад украінскай групы ўвайшлі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў і саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што месцам правядзення перамоваў з’яўляецца Гомельская вобласць. Пазней было паведамлена, што месцам правядзення стане пункт пропуску Аляксандраўка—Вільча.

28 лютага

Бакі пачалі перамоўны працэс у 13:52.

Дэлегацыю з Масквы ўзначаліў памочнік прэзідэнта, былы міністр культуры Уладзімір Мядзінскі. У яе таксама ўвайшлі Леанід Слуцкі, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка, пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Украінскую групу склалі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, намеснік міністра замежных спраў Мікалай Тачынскі, саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Увечары завяршыўся першы раўнд перамоваў. Падаляк паведаміў, што бакі з’язджаюць у свае сталіцы для далейшых кансультацый. Па словах Мядзінскага, наступныя перамовы павінны адбыцца на беларуска-польскай мяжы ў бліжэйшыя дні.

Сакавік

Другі раўнд перамоваў быў намечаны на 2 сакавіка на беларускай мяжы ў Брэсцкай вобласці ў Белавежскай пушчы. Увечары таго ж дня расійская дэлегацыя паведаміла аб прыбыцці на месца правядзення перамоваў. Аднак прыбыццё ўкраінскай дэлегацыі чакалася толькі раніцай 3 сакавіка.

Перамовы пачаліся 3 сакавіка ўвечары прыкладна а 18:00. Па завяршэнні сустрэчы ўкраінскі бок «не атрымаў тых вынікаў, на якія разлічваў». Быў запланаваны трэці раўнд перамоваў.

Трэці раўнд перамоў планаваўся на 5—6 сакавіка, аднак быў перанесены на 7 сакавіка.

Незадоўга да перамоваў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв’ю агенцтву Reuters пазначыў асноўныя патрабаванні да Украіны: спыненне ваенных дзеянняў, замацаванне нейтралітэту ў Канстытуцыі і адмова ад уступлення ў «які-небудзь блок», прызнанне незалежнасці ЛНР і ДНР, прызнанне Крыма расійскім.

Трэці раўнд перамоў прайшоў 7 сакавіка ў другой палове дня ў Белавежскай пушчы. Па завяршэнні перамоў Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што «гаварыць аб чым-то пазітыўным пакуль рана». Міхаіл Падаляк паведаміў, што былі дасягнуты «некаторыя станоўчыя вынікі» адносна гуманітарных калідораў, аднак вынікаў, якія істотна паляпшаюць сітуацыю, няма.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у эфіры тэлеканала ABC, што гатовы абмяркоўваць пытанні Крыма і Данбаса, але ў складзе Украіны.

10 сакавіка адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС РФ і Украіны Сяргея Лаўрова і Дзмітрыя Кулебы. Сустрэча адбылася ў рамках дыпламатычнага форуму ў Антальі (Турцыя). Па завяршэнні перамоў Дзмітрый Кулеба заявіў, што бакам не ўдалося дамовіцца аб спыненні агню. Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, заявіў, што не збіраўся дамаўляцца аб спыненні агню.

Зноскі

Tags:

2022 Перамовы Паміж Украінай І Расіяй Ход падзей2022 Перамовы Паміж Украінай І Расіяй Зноскі2022 Перамовы Паміж Украінай І РасіяйУварванне Расіі ва Украіну (2022)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Каласы пад сярпом тваімАндрэй Мітрафанавіч КіжаватаўШляхам жыцця (зборнік)Кіеўская РусьАбстрактны экспрэсіянізмІван ШамякінСенегалАмурайсуСлуцкСтрававальная сістэма чалавекаВагінальны сексНеарамантызмАрганізацыя Аб’яднаных НацыйВячаслаў Антонавіч ЧамярыцкіАляксандр Васілевіч БранцэвічАлесь БадакВольга Міхайлаўна ІпатаваФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіЮзаф ЭльснерБеларуская літаратураШахматыГісторыя МінскаЗвычайны прэзідэнтРасійская імперыяАмерыкаАдольф ГітлерМетафараІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіШышчыцыBingXПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)RSSГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіБум-Бам-ЛітМытваТальвегМэтаАповесцьКока-КолаСтарабеларуская моваСафлор фарбавальныБукакэЛаура МанчынэліСураж (Польшча)ДаждзьбогПершы крыжовы паход74-ы асобны полк сувязіБеларусь перадусім!ІмпрэсіянізмЮрась СвіркаХраналогія суданскага канфлікту (2024)КлайпедаАдольф Гітлер УунонаSorbus torminalisMP3Таль (механізм)Эйвінд ЮнсанБоб ХоскінсШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКлаўдзіа МантэвердзіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Хведар Хведаравіч ГурыновічДажынкіРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)МаркетынгКанадаАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)УННВРэкі і каналы БеларусіМова🡆 More