Патмас

Па́тмас, Патм (грэч.

Плошча — 34,6 км². Колькасць насельніцтва — 3044 чалавек (2001). Галоўны горад — Патмас (грэч. Πάτμος — Skala), з добрай гаванню.

Патмас
грэч. Πάτμος
Патмас. Від на сталіцу вострава з гары
Патмас. Від на сталіцу вострава з гары
Характарыстыкі
Плошча34,6 км²
Найвышэйшы пункт269 м
Насельніцтва3 044 чал. (2001)
Шчыльнасць насельніцтва87,98 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагДадэканес
АкваторыяЭгейскае мора
Краіна
ПерыферыяПаўднёвыя Эгейскія астравы
Патмас (Грэцыя)
Патмас
Патмас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Патмас 
Востраў Патмас. На версе гары — манастыр Іаана Багаслова, трохі ніжэй злева — манастыр над пячорай Апакаліпсісу

Працягласць берагавой лініі каля 63 кіламетраў; найвышэйшы пункт Патмаса — 269 метраў над узроўнем мора. Востраў скалісты і практычна бязлесны.

Гісторыя

У IV стагоддзі да н.э. на востраве існаваў акропаль. Патмас быў месцам высылкі ў рымлян. Паводле падання, сюды быў сасланы апостал Іаан Багаслоў і ў адной з пячор меў адкрыццё, якое легла ў аснову Апакаліпсіса.

На Патмасе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Грэцыі манастыр Іаана Багаслова, заснаваны святым Хрыстадулам у 1088 годзе. У ім знаходзіцца багаты збор рукапісаў, апісанне якога выдадзена манахам Сакеліянам у Афінах.

Пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 г. востраў даў прытулак тысячы бежанцаў, частка якіх засталася на востраве. Некаторы час быў пад кантролем венецыянцаў, якія ў 1537 годзе здалі Патмас без бою туркам. І пад венецыянскім і пад турэцкім кантролем насельніцтва вострава заставалася выключна грэчаскім. У 1669 г. тут была заснавана вядомая ва ўсёй Грэцыі Патмаская акадэмія, якая ўнесла вялікі ўнёсак у захаванне і развіццё грэчаскай асветы. У 17711774 падчас Міжземнаморскай экспедыцыі тут знаходзілася база Расійскага флоту.

Востраў вядомы таксама ва ўсёй Грэцыі і як месца нараджэння Ксантас Эмануіла (1772—1852) аднаго з трох грэчаскіх патрыётаў, якія заснавалі ў 1814 г. у Адэсе тайнае таварыства «Філікі Этэрыя», якое падрыхтавала вызваленне Грэцыі ад турэцкага панавання.

Жыхары Патмаса ўдзельнічалі ў вызваленчай вайне Грэцыі 1821-29 гг., але паводле міжнародных пагадненняў востраў застаўся па-за межамі адроджанай грэчаскай дзяржавы.

У 1912 годзе падчас Турка-італьянскай вайны востраў Патмас быў акупаваны італьянцамі.

Востраў вернуты ў склад Грэцыі ў 1948 годзе па выніках Другой сусветнай вайны.

У 1980 годзе Патмас і Родас прынялі першую пленарную сесію Змяшанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу, яе тэмай стала абмеркаванне пытання «Таінства царквы і еўхарыстыя ў святле тайны Святой Тройцы».

Культура

Кожны год, у канцы жніўня, на востраве праходзіць Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі.

Спасылкі

Tags:

Патмас ГеаграфіяПатмас ГісторыяПатмас КультураПатмас СпасылкіПатмасГаваньГрэчаская моваПаўднёвыя СпарадыЭгейскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ULISБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)ГроднаНігерыяСанкт-ПецярбургТ-44ВікіпедыяБеларуская фанетыкаІлюстрацыяПолацкае княстваБерлін7СінгапурРаІван МележГерб ЛітвыПаўлінкаУладзіслаў Ваза41Зубр еўрапейскіЛітваМаксім ГарэцкіПагоняКарусь КаганецІнфарматыкаКапэльбрукеСаудаўская АравіяСакавікКыргызстанBetfairПрызнанне Галадамору генацыдамСлуцкЦім СкарэнкаТлумачальны слоўнік беларускай мовыКазахстанГрунвальдская бітваДжодзі Фостэр39Кандрат КрапіваJavaScriptЕва ВежнавецКорпус марской пяхоты ЗШАФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіЙБелгазпрамбанкГербы гарадоў БеларусіАнамнезБеларускае нацыянальнае адраджэннеЮр’еў дзень (вясенні)Барсукі (Боркавіцкі сельсавет)Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Алена Леанідаўна БогданВ’етнамЮрась СвіркаВікісховішчаМюнхенАзербайджанСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскНідэрландыАўтамагістраль АмурАнастасія Леанідаўна ХаванскаяЯпоніяIva SativaSony Music EntertainmentУрад Беларускай Народнай РэспублікіВялікдзеньАнатоль ВярцінскіПавел Аляксандравіч ХарланчукЦаляМудранкаСмальяныЛесАрганічныя рэчывыПаўночная вайна (1700—1721)🡆 More