Парк Стадлі І Разваліны Фаўнцінскага Абацтва

Парк Стадлі і разваліны Фаўнцінскага абацтва — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны ў Англіі, графстве Паўночны Ёркшыр.

Парк Стадлі І Разваліны Фаўнцінскага Абацтва
Разваліны Фаўнцінскага абацтва

Цыстэрцыянскае абацтва Фаўнцінз было створана ў 1132 г. на рацэ Скел. Ордэн цыстэрцыянцаў аддзяліўся ад бенедыкцінцаў. Манахі ордэна прытрымліваліся строгага ладу жыцця: апраналіся ў адзенне з грубай неафарбаванай воўны, давалі зарок адзіноты і маўчання.

Адным з першых быў узведзены будынак царквы — просты і строгі па сваёй архітэктуры, які адказвае прынцыпам цыстэрцыянскай беднасці і адмовы ад зямных благаў. Пазней, у канцы 15 ст., да царквы была прыбудавана так званая Вялікая Перпендыкулярная Вежа, незвычайна размешчаная з паўночнай часткі царквы. Астатнія будынкі абацтва болей дэкаратыўныя — разбагацеўшы, ордэн адышоў ад сваіх першапачатковых прынцыпаў. Рэзідэнцыя абата — самы вялікі падобны будынак у Англіі. Частка яго знаходзілася на арках над ракою. Капліца, кухня, трапезная, шматлікія гаспадарчыя пабудовы, дамы, у якіх жылі браты — гэтыя будынкі дазваляюць судзіць аб размаху і былым багацці ордэна цыстэрцыянцаў.

Свайму росквіту манахі былі абавязаны далучэнню да працы свецкіх братоў. Да сярэдзіны 13 ст. абацтва было адным з найбагацейшых у Англіі, быў узведзены цэлы комплекс рэлігійных, жылых і гаспадарчых пабудоваў. Аднак пасля пачаліся цяжкія часы: голад, чума; манахі збяднелі. А ў 1539 г. указ караля паклаў канец усім манастырам у Англіі.

Маёмасць абацтва была продана, новы ўладальнік пачаў будаваць маёнтак, часткова выкарыстоўваючы камень са старых сценаў. У 17-18 стст. вакол быў створаны пейзажны парк у стылі рамантызму — і рэшткі манастыра ідэальна ўпісаліся ў гэты ператвораны ландшафт. Парк Стадлі-Роял стаў узорам новага рамантычнага пейзажу, які паўплываў на паркавае мастацтва іншых краін.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 372
рус.англ.фр.

Літаратура

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Tags:

ЁркшырАнгліяСусветная спадчынаЮНЕСКА

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Тлумачальны слоўнік беларускай мовыЗвязда (газета)ГерманіяКірыла ТураўскіВітаўтПаўстанне 1863—1864 гадоўСмальяныЭквадорІнфлюэнсерАсіміляцыя (мовазнаўства)АнілінгусГалоўная старонкаБеларускі алфавітГісторыя КітаяАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаДзеепрыметнікГульня тронаў (раман)ПрасніцаКанадаЯнка КупалаАнглійская моваЯўхім Фёдаравіч КарскіБагданаўка (Лунінецкі раён)Арлан-даўгахвостКостшынЛюдовік XIКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Міхась ЧаротВайна на ўсходзе УкраіныВікіпедыяРасійская акупацыя КрымаСымон БудныІзяславічы ПолацкіяРада Беларускай Народнай РэспублікіБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Анастасія Леанідаўна ХаванскаяЖФК Універсітэт ВіцебскАсіповічыАлесь ДударЛяхавіцкі стройВырайБеларусыАлесь ГарунРональд Рос7Спіс беларускіх імёнДзікае паляванне караля Стаха (опера)Саудаўская АравіяНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДзень ВоліБелсатБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускія імёныЮрась СвіркаБеларускі лацінскі алфавітАндрэй МакаёнакАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіУругвайТрайчасты нервБалгарыяСірмійПалавыя губыОсаму ТэдзукаДзень беларускага пісьменстваДжон Рональд Руэл ТолкінНарвасадатаЯнка БрыльУкраінская моваПаўстанне 1794 годаХаўер (цыклон)ГарэлкаФелікс Эдмундавіч Дзяржынскі🡆 More