Палітыка Германіі

ФРГ з’яўляецца дэмакратычнай федэратыўнай парламенцкай рэспублікай, якую ўзначальвае федэральным канцлерам і ў склад якой уваходзяць 16 адміністрацыйных адзінак, вядомых як федэральныя землі.

Германія — вельмі дэцэнтралізаваная краіна, дзе кожная з зямель захоўвае абмежаваны «суверэнітэт». Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны з’яўляецца Берлін. Фінансавая сталіца — Франкфурт-на-Майне.

Палітыка Германіі
Рэйхстаг — будынак парламента. Германія — парламенцкая дэмакратыя

Усе палітычныя працэсы кантралюе прыняты ў 1949 годзе Асноўны закон ФРГ — фактычна, Канстытуцыя — які дэкларуе грамадзянам краіны захоўванне правоў чалавека, вяршэнства права, падзел уладаў. Пасля аб'яднання Германіі ў 1990-м, Асноўны закон у нязменным выглядзе быў распаўсюджаны на ўсходнія землі. Каб унесці ў Асноўны закон папраўкі, неабходны галасы больш чым двух трацін і вышэйшай і ніжэйнай палат парламента.

Заканадаўчая ўлада

Палітыка Германіі 
Зала для пленарных пасяджэнняў Бундэстага ў будынку Рэйхстага

Парламент складаецца з двух палатаў: вышэйшай (Бундэсрат, 79 крэслаў) і ніжэйшай (Бундэстаг, 709 крэслаў). Выбары у Бундэстаг праходзяць кожныя 4 гады па прапарцыйнай сістэме. Кіруе палатай яе прэзідэнт (Bundestagspräsident). У Бундэсраце ажыццяўляецца прадстаўніцтва федэральных зямель. Кожная зямля дэлегуе ў вышэйшую палату ад трох (Брэмен, Саар, Мекленбург і Гамбург) да шасці (Баварыя, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Бадэн-Вюртэмберг) сенатараў.

З канца 1949 і па сённяшні дзень галоўнымі палітычнымі сіламі з'яўляюцца дзве партыі: Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), што выступае блокам з Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі (ХСС) і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ). Каб атрымаць парламенцкую большасць, пасля выбараў партыі ствараюць кааліцыі. На апошніх выбарах у Бундэстаг 24 верасня 2017 традыцыйна перамог блок ХДС/ХСС, набраўшы каля 36 % галасоў (246 крэслаў). На другім месцы (154 крэслы) прыйшла СДПГ. Упершыню, і адразу на адразу трэцім месцы (84 крэслы), у ніжнюю палату прабілася маладая правапапулісцкая партыя Альтэрнатыва для Германіі. Таксама 5-адсоткавы парламенцкі парог на гэтых выбарах пераадолелі партыі: ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя, левапапулісцкая партыя Левыя (Die Linke), Зялёныя. Паколькі ніводная з партый не набрала абсалютнай большасці галасоў, 7 лютага 2018 года ХДС/ХСС ды СДПГ зноў стварылі «вялікую кааліцыю»

Выканаўчая ўлада

Палітыка Германіі 
Рэзідэнцыя Федэральнага канцлера, Берлін

Прэзідэнт ФРГ выконвае прадстаўнічыя функцыі, а рэальныя паўнамоцтвы мае федэральны канцлер. Прэзідэнт абіраецца Федэральным сходам складам 30 чалавек з ліку Бундэстагу і Бундэсрату, які збіраецца дзеля гэтага кожныя пяць год. У 2017 годзе новым прэзідэнтам стаў Франк-Вальтэр Штайнмаер. Партыя, якая перамагае на парламенцкіх выбарах, прапаноўвае свайго канцлера і фарміруе ўрад, які павінен мець большасць дэпутатаў у Бундэстазе. Федэральным канцлерам ужо чацвёрты тэрмін запар (з 22 лістапада 2005 года) застаецца Ангела Меркель, пераабраная на пасаду канцлера ў трэці і чацвёрты раз у 2013 і 2018 гадах.

Знешняя палітыка

Германія — адна з вядучых і найбольш аўтарытэтных дзяржаў на сусветнай арэне. Ачольвае спіс найбуйнейшых эканомік Еўропы. ФРГ з'яўляецца адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам Еўрапейскага саюза, "хрыбтом і сэрцам" арганізацыі. Пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне краіна перагледзела сваю ідэалогію і апошніх 75 гадоў з'яўляецца актыўным міратворцам у Еўропе і свеце.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 13 сакавіка 1992 года. З 2009 года паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі з'яўляецца Андрэй Уладзіміравіч Гіра. З 2012 паслом Германіі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Вальфрам Маас.

У 1992 і 1995 гадах міністры замежных спраў Германіі прыязджалі ў Беларусь. У красавіку 2002 года старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі наведаў Германію. У 2003 годзе нямецкія прадстаўнікі ў Парламецкім сходзе АБСЕ падтрымалі прапанову аб наданні правамоцнага статусу ў ім Нацыянальнаму сходу Беларусі.

Краіны таксама актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы. У Мінску ў 1993 годзе было адкрыта аддзяленне Інстытута імя Гётэ. Ажыццяўляюцца паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію.

У Беларусі і Германіі налічваецца 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Мінск — Бон, Віцебск — Франкфурт-на-Одэры, Віцебск — Нінбург, Магілёў — Айзенах, Полацк — Фрыдрыхсхафэн, Светлагорск — Хельмштэт, Нясвіж — Лайхінген.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Германія — федэратыўная дзяржава, якая складаецца з 16 федэральных зямель (ням. Bundesländer) — 13 вялікіх зямель і 3 гарадоў-зямель (вольныя гарады Берлін, Гамбург і Брэмен, праўда, у склад зямлі Брэмен уваходзяць два падзеленых Ніжняй Саксоніяй гарады: уласна Брэмен ды Брэмерхафен. Кожная зямля мае сваю канстытуцыю, парламент (ландтаг (Landtag) для зямель, гарадскі сход (Gemeinde) для вольных гарадоў). Правы зямель, як і вольных гарадоў, абмежаваны Асноўным законам ФРГ. Для зручнасці кіравання буйныя землі падзеленыя на адміністрацыйныя акругі (Regierungsbezirk). На муніцыпальным узроўні ФРГ падзелена на 401 раён (Kreise) — 294 сельскіх і 107 гарадскіх.

Карта Федэральная зямля Сталіца Плошча (у км²) Насельніцтва Шчыльнасць (на 1 км²)
Палітыка Германіі  Бадэн-Вюнтэмберг Штутгарт 35.751 10 879 618 304
Баварыя Мюнхен 70 550 12 930 751 183
Берлін (як сталіца ФРГ) 892 3 574 830 4008
Брандэнбург Пасдам 29 654 2 494 648 84
Гамбург (як вольны горад) 755 1 810 438 2397
Брэмен Брэмен 419 671 489 1601
Гесэн Вісбадэн 21 115 6 213 088 294
Мекленбург-Пяредняя Памеранія Шверын 23 213 1 612 362 69
Ніжняя Саксонія Гановер 47 616 7 926 599 166
Паўночны Рэйн-Вестфалія Дзюсельдорф 34 113 17 865 516 524
Рэйнланд-Пфальц Майнц 19 854 4 052 803 204
Саар Саарбрукен 2569 996 651 388
Саксонія Дрэздэн 18 449 4 081 783 221
Саксонія-Ангальт Магдэбург 20 452 2 245 470 110
Шлезвіг-Гольштэйн Кіль 15 802 2 881 96 182
Цюрынгія Эрфурт 16 202 2 158 128 133
Федэратыўная Рэспубліка Германія Берлін 357 376 82 521 653 231

Зноскі

Tags:

Палітыка Германіі Заканадаўчая ўладаПалітыка Германіі Выканаўчая ўладаПалітыка Германіі Знешняя палітыкаПалітыка Германіі Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПалітыка ГерманііБерлінПарламенцкая рэспублікаСталіцаФРГФедэральны канцлер ГерманііФедэральныя землі ГерманііФедэратыўная рэспублікаФранкфурт-на-Майне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Францішка Уршуля РадзівілКіслародБалтыйскі домБарыс Іванавіч СачанкаЛітаратурныя жанрыФаціма Зайнулінаўна ГабітаваПолацкае княстваЦягнікІгар Хведаравіч СідарукБеларусь у складзе Расійскай імперыіДзяржаўная прэмія БССРЛюдміла РублеўскаяКанавалавэ (Канатопскі раён)ДзьмухавецПласт ГаліцынаТадзіяна Тодараўна КляшторнаяЛабокБеларуская Вікіпедыя29 красавікаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЯ размалюю для цябе небаАляксандр II (імператар расійскі)Злучаныя Штаты АмерыкіБеларуская краёвая абаронаСпіс вуліц МінскаСімвалы БеларусіКаласы пад сярпом тваімБеларуская энцыклапедыяВіктар КазькоЛісты з-пад шыбеніцыМарыя Магдалена РадзівілМоваПомнік літары «Ў»iwde3АтрыйУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Іван НавуменкаКарная аперацыя «Bamberg»КанюшынаСельская гаспадарка БеларусіБеларускі ПЭН-цэнтрПрымыканне (лінгвістыка)Секс без пранікненняМастацкая літаратура (выдавецтва)КвэньяГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінПріорбанкМінская ратушаПлошча Якуба КоласаКуфарІгарыўка (Канатопскі раён)Габелен векуДудка беларускаяМінск2020Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляКупалінка (песня)Рэкі і каналы БеларусіМінскі інавацыйны ўніверсітэтУладзімір Георгіевіч Мулявін25 красавікаКарфагенYouTubeКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьПечы (Барысаў)Інцыдэнт Асама-СансаВасіль Ісакавіч ТалашМікола ГусоўскіСэквіл (Нью-Брансуік)Сцяг БеларусіVII Усебеларускі народны сходСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Трагедыя ў Налібоках🡆 More