Аповесць Палескія Рабінзоны: прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра

Палескія рабінзоны — прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра аб прыгодах двух юнакоў, што апынуліся адрэзанымі ад усяго свету на востраве пасярод палескіх балот.

Палескія рабінзоны
Палескія рабінзоны
Жанр аповесць
Аўтар Янка Маўр
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1929
Дата першай публікацыі 1930

Сюжэт

Навучэнцы тэхнікума — 17-18-гадовыя юнакі Мірон і Віктар — на вясновых вакацыях адправіліся ў падарожжа па залітым разводдзем Паслессі. Яны «пазычылі» нягеглы човен, які падчас няўдалага веславання перавярнуўся, і хлопцы апынуліся ў вадзе. Ледзь жывымі дапаўзлі яны да высокай зямлі, якая аказалася бязлюдным востравам пасярод залітых вадой балот. Нягледзячы на вельмі складанае становішча, Мірон і Віктар не адчаіліся і здолелі наладзіць самы просты, але неабходны для выжывання быт: з дапамогай трэння атрымалі агонь, які ратавалі ад навальніцы; спражку папругі прыстасавалі пад нож; узвялі будан, злучыўшы вершаліны алешын; адгарадзілі затоку — садок для рыбнай гаспадаркі. Закон Архімеда падказаў ім, як выбрацца з багны, а вопыт старажытных, як зляпіць гаршчок.

Першая ж ноч прынесла ім нечаканую багатую здабычу ў выглядзе пугача і зайца. З таго часу Мірон і Віктар сустрэлі і спажылі не аднаго прадстаўніка палескай фаўны:

  • дзік (апісваецца як найбольш страшны жыхар вострава: нават маючы рэвальверы, хлопцы не будавалі планаў на яго)
  • вожык (загінуў, хлопцы начапілі голкі на дубіны, такім чынам атрымаўшы булавы)
  • балотная чарапаха (была забіта, панцыр выкарыстоўваўся як посуд)
  • мядзведзь (быў ранены ў вока, а праз некалькі дзён — дабіты; часткова з’едзены, часткова расцягнуты дзікімі жывёламі)
  • казуля (была забіта з рэвальвераў)
  • лось і рысь (Мірон і Віктар уратавалі сахатага ад драпежніцы)

Два першых тыдні сваёй рабінзанады героі аповесці здабывалі харчаванне, змагаліся з прыродай, шукалі выйсця з вострава. Ключавым момантам стала знаходка бабрынага пасялення. Мірон і Віктар адмовіліся ад сваіх паўсядзённых спраў, каб паназіраць за паводзінамі і жыццём зусім рэдкіх на той час жывёл. І трэба ж было так здарыцца, каб якраз у адзін з тых дзён на востраў завіталі злачынцы, што прыстасавалі адну з бабровых хатак для схову кантрабанды, зброі і нават аркушаў з нейкімі загадкавымі планаў (гэта хлопцы высветлілі пасля). З размоў незнаёмых Мірон і Віктар зразумелі іх негатыўнае стаўленне да савецкай дзяржавы і шкодніцкія намеры, таму не паказалі носу з укрыцця.

Праз два тыдні кантрабандысты вярнуліся і прывялі палоннага вайскоўца. Па дарозе яны напаткалі зубра і забілі яго на вачах у рабінзонаў. Хлопцы, ведаючы іх планы, здолелі падрыхтавацца да сустрэчы. У выніку маланкавай аперацыі палоннік быў вызвалены і ўзброены. Цяпер ужо ён — савецкі пагранічнік Саўчук — вёў рэй. Галоўны бандыт быў забіты, яго два паплечнікі — звязаныя. Наступная хваля бандытаў таксама трапіла ў палон. Пагранічнік Саўчук пакінуў хлопцаў вартаваць бандытаў і пайшоў па дапамогу тымі сакрэтнымі кладкамі, якія ён высветліў, калі быў канваяваны на востраў. Мірон і Віктар правялі гераічную жудасную ноч побач з шасцю мацёрымі злачынцамі, якія пераспрабавалі ўсе спосабы, каб выслізнуць з палону. На досвітку з’явіўся Саўчук з 12 чырвонаармейцамі. У той жа дзень Мірон і Віктар пакінулі востраў. Іх рабінзанада цягнулася не менш за месяц.

Галоўныя героі

«З маленства яны былі суседзямі і таварышамі, таксама як і іхнія бацькі. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара — на шкляной гуце… Вучыліся абодва добра, чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх — Жуля Верна, Майн Рыда, Купера і г.д.» Хлопцы разам займаліся ў краязнаўчым гyрткy. Віктар больш цікавіўся заалогіяй, а Мірон — батанікай.

  • Віктар. «Прысадзісты, карчасты, чарнявы, з круглым пляскатым тварам.» Жвавы і імклівы. Курыць. Але за месяц на востраве кінуў.
  • Мірон. «Худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачыма, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі.» Спакойны і разважлівы. Не курыць.

Ва ўсім Віктар і Мірон выяўляюць вынаходлівасць, кемлівасць, яны застаюцца назіральнымі, не могyць не спыніцца перад хараством прыроды. Яны дапамагаюць адзін аднамy ў хвілінy небяспекі. Цікаўнасць і любоў да прыроды яднае іх.

Экранізацыі

У 1934 годзе паводле аповесці быў зняты нямы фільм «Палескія рабінзоны». Рэжысёры: Іосіф Бахар, Леанід Малчанаў. Фільм захаваўся не цалкам.

Tags:

Янка Маўр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Анатоль Іванавіч БутэвічКіеўская РусьПрыпяцьStreit Group SpartanУярАляксандр БаршчэўскіАляксандр Аляксандравіч ВіхорГенадзь Валер’евіч ШутаўРагнеда РагвалодаўнаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўОрдэн Дружбы народаў (СССР)Беларуская вёскаЮрка ГолубАлесь РазанаўCourage (фільм)Сент-Стывен (Нью-Брансуік)Старабеларуская моваНарысГродзенская вобласцьСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаВіктар КазькоВасіль ЦяпінскіВ’етнамІван НавуменкаХто смяецца апошнім (п’еса)Буры мядзведзьРыфмаЮлія Анатолеўна АрцюхУліковы запіс MicrosoftАлесь БачылаБеларуская літаратураПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Анальны сексKufar.byРодны склонМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Полацкае княстваНацыянальны характарМаскоўская вобласцьМоўны пурызмАтрыйAv.byViva BraslavБагачКанюшынаГроднаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПраспект Незалежнасці (Мінск)Плешчыцы (Пінскі раён)383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьАртур ВольскіВерлібрЭякуляцыяТрагедыя ў НалібокахВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПраспект Пераможцаў (Мінск)Ніл ГілевічДзікВожык (часопіс)Чыр (суп)Папараць-кветкаМіланБелсатПрыродны газФерментыЧайка (значэнні)АўстраліяЯпонская моваКатоўскае (возера)Мікола МаляўкаЯнка СіпакоўВітаўтАркадзь КуляшоўАлесь СавіцкіПершы падзел Рэчы Паспалітай🡆 More