Ордэн Залатога Льва Насау

Ордэн Залатога льва дому Насау — рыцарскі ордэн, падзелены на дзве кіруючыя лініі дынастыі Насау, у Люксембургу і Нідэрландах.

Ордэн Залатога льва дому Насау
фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва фр.: Ordre du Lion d'Or de la Maison de Nassau, нідэрл.: Orde van de Gouden Leeuw van Nassau
Дэвіз «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць)
Краіна Ордэн Залатога Льва Насау Люксембург
Ордэн Залатога Льва Насау Нідэрланды
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 31 сакавіка 1858 года
Чарговасць узнагарод
Малодшая Ордэн Адольфа Насау
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У якасці люксембургскай лініі з'яўляецца вышэйшым ордэнам дзяржавы, якія ўручаюцца Вялікім Герцагам Люксембурга замежным манархам, прынцам каралеўскіх дынастый, главам дзяржаў за заслугі перад Люксембургам і Вялікім Герцагам.

У галандскай лініі з'яўляецца дынастычнай узнагародай каралеўскага дому Аранскіх-Насау і ўручаецца як асабістая ўзнагарода караля Нідэрландаў. У гэтым выпадку ўзнагароджваюцца асобы за асаблівыя заслугі перад каралеўскім домам.

Гісторыя

1858—1892

Ордэн быў заснаваны 31 сакавіка 1858 года каралём Нідэрландаў і Вялікім герцагам Люксембурга Вільгельмам III. Ордэн быў падзелены паміж абедзвюма галінамі дому Насау, у адпаведнасці з заключаным пагадненнем паміж Вільгельмам і вялікім герцагам Насау Адольфам (будучым Вялікім герцагам Люксембургскім).

Першапачаткова ордэн меў толькі адну ступень, але ў 1873 годзе Вільгельм III пашырыў ордэн да чатырох ступеняў:

  • Вялікі крыж
  • Гранд-афіцэр
  • Афіцэр
  • Кавалер

У 1882 годзе была дададзена ступень камандора.

1892 — цяперашні час

Ніводная са змен, унесеных у статут ордэна Вільгельмам III, не была ўхвалена Адольфам, з якім ордэн лічыўся агульным. Адольф адмовіўся прысуджаць любую з новых ступеняў.

Калі Вільгельм памёр, не пакінуўшы спадчынніка мужчынскага пола, у адпаведнасці з салічным нормамі пераходу прастола ў спадчыну Вялікім герцагам Люксембурга стаў Адольф. Новы герцаг скасаваў ступені, што дадаў Вільгельм у аднабаковым парадку. Дагэтуль ордэн уручаецца толькі ў адной ступені рыцара. У 1905 годзе Адольф пагадзіўся з каралевай Нідэрландаў Вільгельмінай яшчэ раз падзяліць ордэн паміж дзвюма кіруючымі галінамі дому Насау.

У наш час кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр і Вялікі герцаг Люксембурга Анры сумесныя Вялікія магістры ордэна Залатога льва дому Насау.

Ордэнам Залатога льва дому Насау ўзнагароджваюць вельмі рэдка.

Інсігніі

Інсігніі ордэна складаюцца са знака на стужцы цераз плячо і зоркі.

Знак ордэна ўяўляе сабой залаты мальтыйскі крыж белай эмалі з залатой манаграмай «H» паміж прамянямі крыжа. У цэнтральным медальёне сіняй эмалі з залатымі гонтамі выява залатога льва дому Насау. Рэверс медальёна сіняй эмалі з залатым дэвізам «Je maintiendrai» (Я буду захоўваць).

Зорка ордэна сярэбраная васьміканцовая з прамымі прамянямі з цэнтральным медальёнам знака ордэна і з акантоўкай белай эмалі з дэвізам ордэна залатымі літарамі.

Стужка ордэна муаравая жоўта-аранжавая з вузкімі сінімі палоскамі па краі.

Статут

Ордэн Залатога льва дому Насау можа быць ускладзены на манархаў і прынцаў суверэнных дынастый, а таксама на кіраўнікоў дзяржаў, за асаблівыя заслугі перад Вялікім герцагам і дзяржавай. Уручэнне знакаў праводзіць Вялікі герцаг або яго спецыяльна прызначаны афіцыйны прадстаўнік. Узнагароджанне праводзіцца са згоды караля Нідэрландаў.

Прынцы і прынцэсы з дому Насау

Прынцы — сыны і браты глаў дзвюх ліній дому Насау — нараджаюцца рыцарамі ордэна.

У 1984 годзе каралева Беатрыкс і Вялікі герцаг Жан заключылі пагадненне, што прынцэсы (дочкі глаў дому Насау) атрымліваюць ордэн на паўналецце.

Tags:

Ордэн Залатога Льва Насау ГісторыяОрдэн Залатога Льва Насау ІнсігнііОрдэн Залатога Льва Насау СтатутОрдэн Залатога Льва НасауЛюксембургНідэрланды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская граматыка (1934)krjscКіеўская РусьБеларусыБеларусь у складзе Расійскай імперыіПарадокс ФерміМужыцкая праўдаМы ідзём шырокімі паляміФрунзенскі раён (Мінск)Мечыслаў ПароўскіПадзеі МіякеТэмнэРадыевугляроднае датаваннеMuhriaНавум Якаўлевіч ГальпяровічНюшаРагвалодБеларускі ПЭН-цэнтрПлешчыцы (Пінскі раён)ЛабокГабелен векуДудка беларускаяВікіпедыяМарыя АнтуанетаМікалай I (імператар расійскі)РасіяГарбузНавіяльКалізейСымон БудныПалеская вобласцьКупаллеВісарыён Сцяпанавіч ГарбукМіндэльскае зледзяненнеУННВВожык (часопіс)Чорны замак АльшанскіНацыянальны характарПрамысловасцьКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКалі кветкі не маўчацьКанюшынаБеларуская дэтэктыўная прозаПінская шляхта (п’еса)Av.byСялянская рэформа ў Расійскай імперыіКузьма ЧорныЭнцыклапедыяМіланЯнка КупалаТадзіяна Тодараўна КляшторнаяПомнік Якубу Коласу (Мінск)188-я інжынерна-сапёрная брыгадаЦягнікШвейцарыяСінагога ў Задзвінні (Віцебск)ПарнаграфіяВікісховішчаЗямля пад белымі крыламіГаўрыіла (Глухава)Францішак БагушэвічЧас UnixАлесь КажадубПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіЛютаўская рэвалюцыяСексуальнасць чалавекаPawaРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўМікола МаляўкаПріорбанкПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)МТБанк🡆 More