Нікало Паганіні

Нікало Паганіні (італ.: Niccolò Paganini; 27 кастрычніка 1782, Генуя, Генуэзская рэспубліка — 27 мая 1840, Ніца, Сардзінскае каралеўства) — італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазітар.

Адна з найбольш яскравых асоб музычнай гісторыі XVIII—XIX ст. Прызнаны геній сусветнага музычнага мастацтва.

Нікало Паганіні
Niccolò Paganini
Нікало Паганіні
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1782(1782-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1840(1840-05-27) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Педагог Ferdinando Paer[d], Alessandro Rolla[d], Gasparo Ghiretti[d] і Радольф Крэйцэр
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, скрыпач, violin virtuos, віяліст, гітарыст, кампазітар
Інструменты скрыпка, альт і гітара
Жанры акадэмічная музыка
Выхаванцы Camillo Sivori[d]
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Першае публічнае выступленне адбылося ў 11 гадоў, а першае канцэртнае турнэ — у 15 гадоў. Даў сотні канцэртаў у буйнейшых гарадах Еўропы. Яго ігра на скрыпцы вызначалася надзвычайнай лёгкасцю, віртуознасцю. Творчая дзейнасць Нікало Паганіні была перарвана ў 1834 ў сувязі з пагаршэннем стану яго здароўя і шэрагам публічных скандалаў. Фантастычная віртуознасць, дэманічнае аблічча, вулканічны тэмперамент парадзілі легенды вакол яго імя. Заклаў асновы сучаснай скрыпічнай выканальніцкай тэхнікі. З-за надзвычайнага майстэрства ігры на скрыпцы многія сучаснікі лічылі, што Паганіні валодае нейкай недасягальнай для іншых таямніцай ці нават што ён прадаў душу д’яблу. Яго творчасць аказала надзвычай моцны ўплыў на развіццё скрыпічнага мастацтва ўсіх наступных эпох.

Уласныя творы Нікало Паганіні маюць мноства вельмі складаных пасажаў, што сведчыць пра багацце тэхнічных прыёмаў. Адметная рыса яго твораў — гарманічнае спалучэнне высокай тэхнікі з творчай вынаходлівасцю і лагічнасцю канструкцыі. Яго музыка была класічнай па форме, але мела шмат рыс рамантызму.

Дзіўная калекцыя скрыпак Паганіні

Віртуоз добра разбіраўся ў музычных інструментах. Ён меў калекцыю скрыпак старажытных майстроў Італіі, сярод якіх былі творы Амаці, Гварнеры, Антоніа Страдзівары, Карла Бергонці. Асобна выдзяляў Паганіні скрыпку работы Гварнеры, якую па завяшчанні атрымаў родны горад музыканта — Генуя. Славуты інструмент нехта трапна назваў «Удава Паганіні». Па завяшчанні музыканта «Удава Паганіні» перададзена ва ўласнасць горада Генуя.

Зноскі

  • а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • а б Паганини Никколо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • http://www.cimiterodellavilletta.parma.it/villetta/scheda.asp?idItem=14390 Праверана 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нікало Паганіні, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Нікало Паганіні БіяграфіяНікало Паганіні Дзіўная калекцыя скрыпак ПаганініНікало Паганіні ЛітаратураНікало Паганіні СпасылкіНікало Паганіні1782184027 кастрычніка27 маяІтальянская моваГенуэзская рэспублікаГенуяНіцаСардзінскае каралеўства

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Бізнес-анёлГомельІерыхон (тэлесерыял)27 сакавікаЛітаграфіяКанадаНьёраХто смяецца апошнім (п’еса)Буразубка звычайнаяЯварЛунцікДзень ВоліРыз УізерспунЛеброн ДжэймсБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЛішайнікіБенедыкт XVIГорадКарэнныя амерыканцы ЗШАВін Дызель216 да н.э.УННВФранчэска V д’ЭстэДаўятДрычын (Пухавіцкі раён)Казуля еўрапейскаяВануатуКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЗолтан ЛаціновічСцяг ІрландыіМалавіСоймЛодзьЯгайлаЧарадзейныя казкіМар’інагорская гімназіяШаленстваУладзімір КараткевічВялікае БушкаваКарл XIV ЮханГерманіяЛяшчынаРобін УільямсВейшнорыяКупалінка (песня)Жазеф ФешНой66-я цырымонія «Грэмі»ЖалезаСмяротнае пакараннеЛюдзі на балоце (раман)Уладзімір Пятровіч СаламахаПалавыя губыУнікодРоджэр ФедэрэрКларксвіл (Тэнесі)Васіль ВіткаДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўАбвал моста Лісіньша (2024)Алімпійскія гульніБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАзотБясслаўныя вырадкіЛітаратурная моваAMZ DzikПаэтRammsteinМарыя Віктараўна ВасілевічЧэрвеньТрыясавы перыядЯўген Папакуль🡆 More